21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы закрываем КВЗ?..

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы закрываем КВЗ?..

Беларускiя ўдзельнiкi вясёлай i дасцiпнай гульнi зноў высвятляюць адносiны з Масквой i — самi з сабой

Вось ужо больш як год цягнецца канфлiкт памiж тэлевiзiйным творчым аб’яднаннем "АМiК" на чале з Аляксандрам Масляковым i моладзевым грамадскiм аб’яднаннем "Беларускi КВЗ" на чале з Андрэем Мукавозчыкам. Стасункi беларусаў i расiян усё больш нагадваюць бясконцы серыял, прычым зусiм не камедыйны — хутчэй, дэтэктыўны. Нядаўна да ўвагi грамадскасцi былi даведзеныя новыя "серыi".

Нагадаем, яшчэ ў 2007 годзе МГА "Беларускi КВЗ" атрымаў ад кiраўнiцтва ТТА "АМiК" лiст аб тым, што апошняе праводзiць комплекс мерапрыемстваў па абароне сваiх правоў на таварны знак КВЗ. За яго выкарыстанне ў любых тэлездымках, канцэртах i г.д. праваўладальнiкi патрабавалi грошай. Беларусы, у сваю чаргу, раптам засумнявалiся, цi мае нехта ўвогуле манапольныя правы на брэнд КВЗ. Як нагадаў юрыст беларускага КВЗ Андрэй Несцераў, Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь, а следам маскоўскiя — арбiтражны i 9-ы апеляцыйны суд — прызналi правiльнасць пазiцыi беларусаў: абрэвiятура КВЗ не можа належаць нiкому. Тым не менш, па-першае, на працягу 2 месяцаў адказчыкi могуць падаць яшчэ адну апеляцыю, а па-другое, канфлiкт на гэтым не тое што не вычарпаны, а толькi набiрае абароты. І нават не адзiн...

Канфлiкт першы. Паны б’юцца...

Летась было вырашана, што падраздзяленне ТТА "АМiК" — Еўралiга, з якой беларускiм камандам зручна было пачынаць штурмаваць Маскву, на год сыходзiць у акадэмiчны адпачынак. Але потым год расцягнуўся на невядомы тэрмiн, i Еўралiгу ўвогуле закрылi. У якасцi альтэрнатывы ў Мiнск пераязджае Першая лiга КВЗ з вядучым Аляксандрам Масляковым-малодшым (у красавiку ўжо чакаюцца першыя гульнi). Па значнасцi гэтая лiга — трэцяя пасля Найвышэйшай i Прэм’ер-лiгi, а паколькi яна тэлевiзiйная, то i дастаткова прэстыжная. I, зразумела, беларускiя каманды, адкiнуўшы патрыятычны энтузiязм, iмкнуцца трапiць менавiта туды.

Больш за тое, неафiцыйна камандам, калi яны хочуць прабiвацца далей, на расiйскi Першы канал, не рэкамендуецца гуляць у беларускi КВЗ. Некалькi камандаў такiм чынам выпалi з рэспублiканскага чэмпiянату, i тэндэнцыя, хутчэй за ўсё, працягнецца. Натуральна, беларускi КВЗ гэта не цешыць, таму ў перапiсцы з дырэктарам ТТА "АМiК" Навумам Барулем Андрэй Мукавозчык прапанаваў "нулявы варыянт": спынiць у Беларусi дзейнасць расiйскiх прадстаўнiцтваў (Першай лiгi i гомельскай лiгi "Палессе"), а надалей дзейнiчаць на дамоўленасцях з МГА "Беларускi КВЗ".

"Мы спрабуем абаранiць беларускiх гульцоў i рух КВЗ у цэлым", — абвяшчае праграму барацьбы старшыня праўлення Беларускага КВЗ Андрэй Мукавозчык. I пералiчвае яе задачы: пара пачаць плацiць КВЗшнiкам, якiя робяць рэйтынгавы прадукт, пара зрабiць адбор ва ўсе лiгi максiмальна празрыстым, а таксама ўпарадкаваць у iх сiстэму судзейства. "АМiК" жа, сцвярджаюць прадстаўнiкi праўлення БелКВЗ, робiць наадварот — заключае з камандамi кабальныя дамовы, паводле якiх распараджаецца не толькi графiкам гульняў i здымкаў, але нават назвай каманды, прычым ужо пасля заканчэння тэрмiну дзеяння дамовы. А з камандаў за кожнае парушэнне здымаецца штраф — нi многа нi мала, 50 тысяч долараў (памножыць на колькасць гульняў, праведзеных з парушэннямi).

Пры гэтым, паводле словаў рэдактара "Еўралiгi" КВЗ Аляксея Жука, асноўным прынцыпам гэтай барацьбы было "не ўцягваць простых гульцоў, каманды ў канфлiкты памiж праўленнямi".

Канфлiкт другi. У хлопцаў чубы трашчаць?

Цiкава, што самi беларускiя каманды ў адказ... накiравалi калектыўны лiст турэцкаму султану, прабачце, Аляксандру Маслякову. Чамусьцi звяртаючыся да яго са скаргамi на Мукавозчыка — маўляў, яго асабiсты канфлiкт з кiраўнiцтвам "АМiК" прывёў "да пазбаўлення Еўралiгi, якая праводзiлася ў Мiнску, статусу Лiгi Мiжнароднага Саюза КВЗ, што нанесла сур’ёзную шкоду iнтарэсам беларускiх каманд КВЗ". I калектыўна — пад лiстом дадатак у 20 аркушаў, на якiх 194 подпiсы — запэўнiваючы, што беларускiя каманды не збiраюцца "паўставаць" супраць "АМiК" i не падзяляюць асабiстыя амбiцыi i фiнансавыя iнтарэсы Андрэя Мукавозчыка, якi "практычна ў адзiночку працягвае спрабаваць вяршыць лёсы Беларускага КВЗ, рэальна нiкога не прадстаўляючы".

Не зусiм зразумела, праўда, чаму частку подпiсаў пад лiстом пакiнулi каманды, якiя ўжо ўвогуле не гуляюць у КВЗ, i чаму, калi Мукавозчык рэальна нiкога не прадстаўляе, дзесяткi камандаў—членаў моладзевага грамадскага аб’яднання (усяго iх у беларускiм КВЗ 96) не збяруцца i не перавыберуць сабе старшыню праўлення? Але, з iншага боку, панiку падпiсантаў можна зразумець: па вынiках фестывалю ў Сочы пяць беларускiх камандаў трапiлi ў склад Першай лiгi, гульнi якой будуць праходзiць у Мiнску, i гэтым камандам цяпер зусiм не хочацца трапляць памiж двух агнёў i адчуваць сябе разменнай манетай у высвятленнi адносiнаў кiраўнiцтва...

На гэты калектыўны лiст Андрэй Мукавозчык падрыхтаваў iндывiдуальны адказ — нiколькi не меншы па аб’ёму тэксту i колькасцi доказаў сваёй пазiцыi, падмацаваных фактамi. "Са 194 чалавек членамi моладзевага аб’яднання "Беларускi КВЗ" з’яўляецца толькi 91. Дарэчы, ёсць звесткi, што частка людзей, якiя нiбыта падпiсалi "калектыўны лiст", яго нават не бачыла", — адзначыў старшыня праўлення МГА "Беларускi КВЗ". I, каментуючы па пунктах калектыўны зварот гульцоў, акрэслiў сваё бачанне праблемы: "Беларускi КВЗ быў i павiнен заставацца часткай глабальнага працэсу" — безумоўна! Але не часткай сямейнай iмперыi, якая спрабуе прыватызаваць КВЗ не толькi на расiйскай, але i на ўсёй постсавецкай прасторы".

Адступленне. М.М.М. i прыватызацыя

У "канфлiкце двух М", як яго ахрысцiлi ў кулуарах — А.Маслякова i А.Мукавозчыка — ёсць насамрэч яшчэ трэцяя велiчыня, iснаванне якой доўгi час не ўлiчвалася. Гульню КВЗ, як бы хто нi жадаў прыпiсаць ёй народнае паходжанне, насамрэч прыдумалi ў 1961 годзе тры абсалютна канкрэтныя чалавекi: урач Альберт Аксельрод, iнжынер Мiхаiл Якаўлеў i журналiст Сяргей Муратаў. ("Тата" ўсяго КВЗ Аляксандр Маслякоў у адроджанай у 1986 годзе гульнi не быў нават аўтарам сцэнарыя, яго запрасiлi толькi ў якасцi вядучага i рэдактара!)

На гэты момант сярод жывых застаўся толькi адзiн з бацькоў-заснавальнiкаў, "канструктар" гульнi — Сяргей Муратаў. Як ён прыгадвае, у 1964 годзе была спроба зафiксаваць сваё аўтарства, але патэнтнае бюро ў гэтым адмовiла, паколькi "фармат КВЗ, па iх меркаваннi, быў сфармiраваны канчаткова, i па гэтым лякале сцэнарыi пiсалi вельмi многiя". А вось у 1996 годзе Расiйскае аўтарскае таварыства чамусьцi падобны патэнт на сцэнарый тэлевiзiйнай гумарыстычнай гульнi КВЗ выдала — Аляксандру Маслякову, якi, "па яго ўласнай заяве", з’яўляўся аўтарам сцэнарыя гульнi. Што дазволена Юпiцеру?..

Пасля смерцi сяброў Сяргея Муратава пазвалi на гульню толькi аднойчы — проста пасядзець у якасцi госця. Але ён адмовiўся: "Сядзець i маўчаць пра адыход дваiх аўтараў, як быццам нiчога не адбылося, было немагчыма. Больш мне не тэлефанавалi. На 45-годдзе КВЗ таксама не паклiкалi. Усе стасункi з КВЗ скончылiся". За сённяшнiмi гульнямi Сяргей Аляксандравiч — цяпер ён прафесар у МДУ, вядомы крытык, сцэнарыст, драматург — паводле яго ўласнага прызнання, не сочыць: "Яны ўяўляюцца мне вельмi сумнымi, бо не выконваюцца тры традыцыi, закладзеныя стваральнiкамi: 1) непрадказальнасць, 2) прынцып iмправiзацыi, 3) адсутнасць усякай пошласцi".

Атрымлiваецца, сутнасць усiх прэтэнзiй "АМiК" — жаданне захапiць новыя рынкi "рабочай сiлы", якая прынясе прыбытак сямейнаму, па сутнасцi, гумарыстычнаму бiзнэсу (некалькi гадоў таму ўкраiнскае выданне "Бiзнэс", напрыклад, падлiчыла, што "клан Масляковых" зарабляе на КВЗ штогод не менш як 1 мiльён долараў). А ўпартасць "Беларускага КВЗ" — нежаданне аддаваць гэтыя самыя рынкi i, у тым лiку, грошы. "Нам патрэбныя грошы на падтрыманне iдэi — развiццё гульнi, а ў iх iдэi няма, iм проста патрэбныя грошы. У гэтым наша прынцыповае адрозненне ад ТТА "АМiК", — абвясцiў на нядаўняй прэс-канферэнцыi Андрэй Мукавозчык. Забыўшыся, вiдаць, што гульцам у КВЗ таксама даўным-даўно патрэбнае не прызнанне iх пачуцця гумару, а — грошы за выступленнi, магчымасць быць заўважанымi на расiйскiх тэлеканалах i ў перспектыве працаваць на iх у якiм-небудзь чарговым забаўляльным праекце. Так, сёння шанц "трапiць у тэлевiзар" вядучым смешнага шоу — прыкладна такi ж, як выйграць дом у латарэю, але ж паспрабаваць хочацца! У гэтым сэнсе пазiцыя "грошы не галоўнае, хочацца захаваць i развiваць рух КВЗ, расцiць моладзь" выглядае загадзя пройгрышнай.

Канфлiкт трэцi. Слова — не верабей

Ён пачаўся пасля ўзгаданай прэс-канферэнцыi, на якой кiраўнiк "Беларускага КВЗ" празмерна эмацыянальна пракаментаваў адну з журналiсцкiх публiкацый на партале www.intеrfах.bу: "У лiку 19-цi беларускiх камандаў на фестываль прыехалi 2 каманды, якiя гулялi ў гэтым сезоне ў "апальнай" Еўралiзе. Нiякiх "рэпрэсiй" не адбылося: абедзве каманды атрымалi магчымасць гуляць у афiцыйных мiжрэгiянальных лiгах. Тым не менш, такой велiкадушнасцi для камандаў, якiя будуць гуляць у Еўралiзе ў гэтым сезоне, хутчэй за ўсё, не прадбачыцца". Вось гэты каментар: "Я балдзею ад беларускiх журналiстаў! Я зразумеў бы, калi б гэта напiсаў чалавек з Масквы... Аднак калi беларускi журналiст пiша такую фразу, хочацца проста ўзяць за валасы, стукнуць аб сценку i сказаць: "Ты ўвогуле думай, дзе ты жывеш, азiрнiся вакол сябе!".

Гэты неабдуманы выраз — публiчны ж! — журналiсты "Iнтэрфакса" ўспрынялi зусiм не як фiгуральны, а як рэальную пагрозу фiзiчнай расправы. Патэлефанавалi кiраўнiку "беларускага КВЗ" з прапановай папрасiць прабачэння ў аўтара публiкацыi, i хоць размова тая завяршылася нiчым, чакаюць усё ж, што прабачэннi будуць прынесеныя, а канфлiкт — вычарпаны.

Замест кропкi

Зноў шматкроп’е... Будучыня беларускага КВЗ — я маю на ўвазе ўвесь рух, а не канкрэтнае моладзевае аб’яднанне — губляецца ў змроку. З аднаго боку (патрыятычны падыход) некарэктна параўноўваць беларускую гульню, амаль удвая маладзейшую, з расiйскай — гэта ўсё адно што ставiць побач трохгадовага малога i выпускнiка прэстыжнай ВНУ з чырвоным дыпломам. З другога боку — чаму глядач павiнен упарта "хвалiць сваё", калi яно элементарна не смешна? Глядач — той жа спажывец, ён выбiрае найлепшае для сябе, тое, што больш даспадобы. I мне таксама, як мiльёнам гледачоў, вельмi хочацца, каб у вынiку ўсiх гэтых баёў выйграла толькi сама гульня, "Клуб вясёлых i знаходлiвых". Каб ён працягваўся. Кропка.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота з архiваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя ўдзельнiкi вясёлай i дасцiпнай гульнi зноў высвятляюць адносiны з Масквой i — самi з сабой Вось ужо больш як год цягнецца канфлiкт памiж т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика