21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трыццаць пяць плюс-мiнус пяць

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трыццаць пяць плюс-мiнус пяць

Узрост i пол — не перашкода для прыёму на працу

Патрабуецца супрацоўнiк ва ўзросце да 35 гадоў, арганiзацыя шукае менеджара-мужчыну, перспектыўная кампанiя запрашае дзяўчыну-сакратара прыемнай знешнасцi... Сёння падобных рэкламных аб’яў — безлiч. Прычым жаданне наймальнiкаў падабраць сабе "iдэальнага работнiка" шмат у чым зразумелае. Калi б не адна акалiчнасць: большасць "дадатковых патрабаванняў" да прэтэндэнтаў на вакансii нiякiм чынам не стасуецца з заканадаўствам.

 

Мае гады — маё багацце

Патрабуецца супрацоўнiк ва ўзросце да 35 гадоў, арганiзацыя шукае менеджара-мужчыну, перспектыўная кампанiя запрашае дзяўчыну-сакратара прыемнай знешнасцi... Сёння падобных рэкламных аб’яў — безлiч. Прычым жаданне наймальнiкаў падабраць сабе "iдэальнага работнiка" шмат у чым зразумелае. Калi б не адна акалiчнасць: большасць "дадатковых патрабаванняў" да прэтэндэнтаў на вакансii нiякiм чынам не стасуецца з заканадаўствам.

 

Мае гады — маё багацце

Найбольш распаўсюджаная ўмова наймальнiкаў — узроставыя рамкi, звычайна нiкому не патрэбныя спецыялiсты ва ўзросце да 20 i пасля 35-40 гадоў. Прычым нельга не заўважыць, што ў гэтым выпадку заканадаўства насамрэч вызначае пэўныя абмежаваннi. Аднак гэтых абмежаванняў не так i шмат.

Так, нельга заключаць працоўную дамову з асобай, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, прымаць на працу асобаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў можна толькi з пiсьмовага дазволу аднаго з бацькоў, а для грамадзян да 18 гадоў накладзены "мараторый" на работы са шкоднымi цi небяспечнымi ўмовамi, на падземныя i горныя работы. Апроч таго, iснуе мяжа для супрацоўнiкаў сiлавых структур, дзяржслужачых, суддзяў. Аднак, па сутнасцi, гэта ўсё. Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i кантролю Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Вадзiма Браташа, "выстаўляць" якiя-небудзь узроставыя патрабаваннi для астатнiх прэтэндэнтаў на вакансiю нельга — у адваротным выпадку з’яўляюцца падставы весцi гаворку пра... дыскрымiнацыю.

Жанчына цi мужчына?

Не менш папулярны ў наймальнiкаў "падзел" сушукальнiкаў вакансiй на жанчын i мужчын. Пры гэтым, як правiла, часцей з большым жаданнем прымаюцца апошнiя.

Зноў-такi варта адзначыць: тут працоўнае заканадаўства ўтрымлiвае некаторыя абмежаваннi. Скажам, у нас забаронена выкарыстоўванне працы жанчыны на пэўных работах з цяжкiмi i шкоднымi ўмовамi, а таксама на падземных работах — за выключэннем нефiзiчных работ i работ па санiтарным цi бытавым абслугоўваннi. Плюс да таго, строга рэгламентуюцца нормы па пад’ёме i перасоўваннi цяжкасцяў — iнакш кажучы, жанчыне могуць цалкам правiльна адмовiць у вакансii грузчыка.

Аднак на гэтым размежаванне прафесiй на "мужчынскiя" i "жаночыя" фактычна заканчваецца, таму адмова ў прыёме на працу толькi з прычыны прыналежнасцi да "слабой паловы" для наймальнiка можа мець далёка не лепшыя наступствы. Гэтаксама, як i адмова з прычыны прыналежнасцi да "паловы моцнай". Бо, на жаль, аб’явы кшталту "патрабуецца жанчына — гандляр нехарчовымi таварамi" таксама не рэдкасць.

Праз тую прапiску не ўзялi на працу ў горадзе Мiнску

Увогуле гэта праблема датычылася толькi сталiцы. Бо i раней жыхар Круглянскага раёна мог без перашкод працаваць у Магiлёве, а Бярозы — у Брэсце. У дачыненнi ж да iншагароднiх грамадзян, якiя мелi намер уладкавацца ў Мiнску, сапраўды iснавалi пэўныя ўмовы, скажам, неабходнасць наймальнiка рабiць адлiчэннi на гарадскую iнфраструктуру.

Праўда, усё гэта ўжо ў мiнулым. Сёння для ўладкавання ў Мiнску дастаткова нават часовай, без улiку "метражу" рэгiстрацыi. Таму адмовы некаторых наймальнiкаў прымаць на работу са спасылкай на адсутнасць сталiчнай прапiскi лiчыць законнымi нельга.

Зважай на... даведнiк

Цi не самае складанае пытанне — вопыт. Прад’явiць пэўныя ўмовы да прэтэндэнта наймальнiк тут можа. Аднак, заўважае Вадзiм Браташ, варта памятаць наступнае: патрабаваннi да стажу па спецыяльнасцi цi ў галiне па канкрэтных пасадах вызначаныя ў тарыфна-квалiфiкацыйных даведнiках. І адступленне ад даведнiкаў — яшчэ адна падстава для абскарджання рашэння аб адмове.

З адмовамi спрачаюцца ў судзе

Увогуле прынцыпы адбору работнiкаў бываюць рознымi — аж да самых дзiўных, такiх, як нацыянальнасць, канфесiйная прыналежнасць, судзiмасць сваякоў, удзел у прафсаюзах або наяўнасць шкодных звычак. Таму трэба падкрэслiць: выбудоўваць падобную сiстэму ацэнак заканадаўства забараняе. Пры прыёме на працу перш-наперш важныя квалiфiкацыя i адукацыя. Што ж да дадатковых умоў, падкрэслiвае Вадзiм Браташ, то iх любы грамадзянiн нашай краiны можа аспрэчыць у судзе.

Калi суд прымае рашэнне аб тым, што ў вакансii адмоўлена неабгрунтавана, наймальнiка ўсё ж абавяжуць работнiка прыняць. У некаторых выпадках наступствы могуць быць i больш сур’ёзнымi. Iснуе вялiкая верагоднасць: на службовую асобу наймальнiка, якая без важкiх падстаў адмовiлася ўзяць грамадзянiна, што быў накiраваны дзяржаўнай службай занятасцi, будзе накладзены штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь. Такое ж пакаранне чакае i службовую асобу, якая не прыняла выпускнiка дзяржаўнай установы з накiраваннем.

Словам, санкцыi даволi жорсткiя. Аднак цi не галоўная праблема для патэнцыяльнага работнiка ў гэтым выпадку — доказы.

Як мiнiмум заява

Разлiчваць на што-небудзь у судзе толькi з вуснымi скаргамi, безумоўна, складана. Таму вельмi пажадана, каб патэнцыяльны прэтэндэнт на вакансiю разам з iскавай заявай падаў дакументы — тое ж тлумачэнне адмовы. Разам з тым трэба мець на ўвазе: пiсьмова такiя тлумачэннi наймальнiкi павiнны даваць толькi асобным катэгорыям. У прыватнасцi, грамадзянам, накiраваным на працу дзяржаўнай службай занятасцi за кошт бронi, грамадзянам, што пераводзяцца ад аднаго наймальнiка да другога паводле дамоўленасцi памiж iмi, выпускнiкам навучальных устаноў, якiя атрымлiвалi адукацыю паводле заяўкi наймальнiка, выпускнiкам, якiя прыбылi па размеркаваннi, цяжарным жанчынам, жанчынам з дзецьмi ва ўзросце да 3 гадоў, мацi-адзiночкам, якiя маюць дзiця ва ўзросце да 14 гадоў або дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, вайскоўцам тэрмiновай службы, якiя звольненыя з Узброеных Сiлаў i накiраваныя на працу за кошт бронi для атрымання першага працоўнага месца.

— Што да ўсiх астатнiх грамадзян, то iм даваць пiсьмовыя тлумачэннi наймальнiк не абавязаны, — заўважае Вадзiм Браташ. — Разам з тым пастановай Пленума Вярхоўнага Суда вызначана, што абсалютна любы грамадзянiн, якi лiчыць, што мае адпаведныя квалiфiкацыю i адукацыю, але пры гэтым не атрымаў вакансiю, можа падаваць у суд. У такiм выпадку прадстаўнiк наймальнiка будзе абавязаны даказаць, чаму гэты чалавек не "падышоў". Такiм чынам, тлумачэннi запатрабуе суд. Адно, што для звароту сюды нялiшне пацвердзiць сам факт звароту па працаўладкаванне. А для гэтага неабходна прынамсi напiсаць заяву на прыём.

Пацвердзiць у судзе, што адмова прыёму тлумачылася менавiта "асаблiвым стаўленнем" да ўзросту, полу цi нацыянальнасцi, складана. Наймальнiк можа адшукаць iншыя, больш "прыстойныя" прычыны. I ўсё ж нельга не заўважыць: паспрабаваць заўсёды можна.

Калi адмова будзе слушнай

Мiж тым, заканадаўства ўтрымлiвае нормы, на падставе якiх наймальнiк павiнен адмовiць у прыёме пры любой раскладцы. Да прыкладу, iснуе катэгарычная забарона на сумесную работу ў дзяржаўнай арганiзацыi сваякоў на пасадах кiраўнiка, галоўнага бухгалтара, яго намеснiкаў i касiра. Нельга прымаць на працу выпускнiка бюджэтнага аддзялення навучальнай установы, якi не мае нi размеркавання, нi "свабоднага дыплома". Цi яшчэ. Не дазваляецца даваць работу з матэрыяльнымi каштоўнасцямi чалавеку, якi мае не знятую судзiмасць за крадзеж...

У рэшце рэшт, цалкам абгрунтаванай будзе адмова прэтэндэнту, якi не падаў неабходных дакументаў. Да такiх дакументаў, у прыватнасцi, адносяцца пашпарт, дыплом цi пасведчанне аб адукацыi, а ў пэўных выпадках — працоўная кнiжка, накiраванне на працу за кошт бронi, заключэнне медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii аб стане здароўя iнвалiда i г.д. Разам з тым, падкрэслiвае Вадзiм Браташ, патрабаваць чаго-небудзь звыш "стандартнага" пакета, вызначанага заканадаўствам, нельга. I ў тым лiку забаронена патрабаваць характарыстыкi з ранейшага месца працы цi рэкамендацыйныя пiсьмы.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узрост i пол — не перашкода для прыёму на працу Патрабуецца супрацоўнiк ва ўзросце да 35 гадоў, арганiзацыя шукае менеджара-мужчыну, перспектыўная ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика