21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПРЫЦЯГНЕННЕ БУТЭЛЬКІ

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЫЦЯГНЕННЕ БУТЭЛЬКІ

— А няхай яны ўсе адно аднаго пазабiваюць, — абураецца мая сяброўка, штодзень пераступаючы праз сваю суседку з нiжняга паверха, якая не дапаўзла да кватэры i зноў заснула на лесвiчнай пляцоўцы.

Яны побач з намi. Мы ведаем iх твары i звычайна адварочваемся ад iх. Пакуль яны не становяцца на нашым шляху.

— Дай тысячу — на бырла не хапае...

У брудным мужчыне мой муж пазнае свайго аднакласнiка. Мой такi самы нарэшце памёр ад цырозу печанi. Увесь пад’езд радаваўся. У нас што, маральныя арыенцiры кардынальна змясцiлiся? Мы проста не ведаем, што з iмi ТАКIМI рабiць... Былымi аднакласнiкамi, суседзямi, магчыма, i сваякамi... I не толькi мы.

Яны побач з намi. Мы ведаем iх твары i звычайна адварочваемся ад iх. Пакуль яны не становяцца на нашым шляху.

— Дай тысячу — на бырла не хапае...

У брудным мужчыне мой муж пазнае свайго аднакласнiка. Мой такi самы нарэшце памёр ад цырозу печанi. Увесь пад’езд радаваўся. У нас што, маральныя арыенцiры кардынальна змясцiлiся? Мы проста не ведаем, што з iмi ТАКIМI рабiць... Былымi аднакласнiкамi, суседзямi, магчыма, i сваякамi... I не толькi мы.

 

— Бытавую злачыннасць мы самi не адолеем, — канстатуе начальнiк упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Сяргей Шутаў i заклiкае вырашаць праблему разам прадстаўнiкоў улады на месцах, органаў адукацыi, БРСМ, праваслаўнай царквы i ўсiх, хто неабыякавы да даго, што адбываецца побач. Леташняя статыстыка менавiта ў гэтай сферы проста жудасная. За год рост "бытавых" злачынстваў склаў больш за 18 %. Блiзкiя па крывi людзi, звычайна на добрым падпiццi, сталi часцей забiваць i збiваць адно аднаго. У 107 сямейных бойках летась на Гомельшчыне загiнула 59 чалавек. Студзень 2009 года дадаў яшчэ 11 забойстваў.

А спакусы застаюцца вядомыя. Толькi з Расii праз празрыстую мяжу да нас "цякуць" рэкi спiртаўтрымлiваючых вадкасцяў, непрыдатных для ўжывання, але з такiмi прывабнымi назвамi: "Кiруша", "Максiмка", "Снежная каралева". У iх спецыяльна не дадаецца фарбавальнiк, каб колер не палохаў прыхiльнiкаў таннага спiртнога. Адзiн долар, укладзены ў ценявы спiртавы бiзнэс з-за мяжы, абарочваецца пяцiразовым прыбыткам.

Злавiць за руку п’янага, калi ён сядзiць за пляшачкай такой вадкасцi ў сваёй кватэры i лаецца з жонкай, проста немагчыма. Што гэтай з’яве можна супрацьпаставiць? Аб гэтым iшла гаворка на круглым стале ў Жлобiне, прысвечаным абмеркаванню метадаў прадухiлення злачынстваў у сям’i. Розныя пункты гледжання сыходзiлiся на адным: толькi карныя метады не дапамогуць у барацьбе з п’янствам i "бытавухай". Асобную думку выказаў мясцовы святар, протаiерэй Васiль Пiлiпенка.

— Вось мы гаворым пра нейкiя камiсii, якiя павiнны будуць кантраляваць, што адбываецца ў сям’i. Але ж яны пойдуць з кватэры, i людзi зажывуць, як жылi. А потым да мяне прыходзiць падлетак i гаворыць: "У мяне няма больш сiл цярпець. Я вазьму нож i заб’ю бацьку, таму што ён з нас здзекуецца". Хлопчык не ведае, што iншае можна зрабiць у такой сiтуацыi. Участковага на вёсцы часцей за ўсё баяцца. Яго не ўспрымаюць як сябра i заступнiка. На экране тэлевiзара льецца пiва, i яно, паводле рэкламы, — асноўная прычына бадзёрасцi i шчасця. У фiльме п’яны герой забiвае чалавека, але не паказваюць, якое ён нясе за гэта пакаранне... Маленькi чалавек усё гэта ўспрымае i запамiнае. У Жлобiнскiм раёне сёння жывуць прадстаўнiкi 74 нацыянальнасцяў. Многiя прыехалi здалёк i прывезлi сваю культуру, у тым лiку сямейных ўзаемаадносiнаў.

Акцыi, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, пройдуць па iнiцыятыве органаў адукацыi ва ўсiх раёнах вобласцi. Аднак у прысутных узнiкла пытанне: а цi прымуць удзел у iх тыя самыя "складаныя" бацькi i дзецi, або, як заўсёды, будуць дзеля "галачкi" адказваць за ўсе паспяховыя? Сёння адчынены да самага вечара ўсе спартыўныя залы ў школах — толькi цi займаюцца там тыя, каго наўмысна трэба адвабiць ад уплыву сям’i? А як iх зацягнуць на трэнажоры — поцягам?

У Рагачове хутка пройдзе канферэнцыя бацькаў. Як сведчаць псiхолагi, менавiта аўтарытэт бацькi вельмi значны, i яны будуць дзялiцца сваiм вопытам выхавання дзяцей. Толькi для каго будзе мерапрыемства — зноў жа для такiх жа паспяховых? А што рабiць з тымi, якiм усе гэтыя справаздачныя мерапрыемствы да лямпачкi на слупе, пад якiм ён кожную ранiцу "працуе гарнiстам"?

Ёсць прыклады, калi супрацоўнiкi мiлiцыi не толькi кантралююць сiтуацыю ў сваiм населеным пункце, але i знаходзяць час займацца з падлеткамi — напрыклад, спортам. Толькi гэта адзiнкавыя прыклады. Упраўленнi ўнутраных спраў, адукацыi i аховы здароўя сумесна запланавалi правесцi iнтэрнэт-урок "Шкодныя звычкi разбураюць жыццё". I зноў сумненне — калi i каго на шлях iсцiны паставiлi бясконцыя "Нельга! Гэта дрэнна! Не рабi!".

А рабiць штосьцi трэба. I таму нават адзiнкавыя прыклады, калi чалавек знаходзiў сiлы вярнуцца да нармальнага жыцця — вартыя ўвагi. Яшчэ адна прапанова "мазгавога штурму" — ствараць нейкiя арганiзацыi, падобныя на "Таварыствы ананiмных алкаголiкаў" на Захадзе. Каб тыя, у каго атрымалася знайсцi новы шлях, дзялiлiся сваiм вопытам з тымi, хто хоча, але не можа сам кiнуць пiць. Ёсць i прапанова ў райцэнтрах, а магчыма i гарадскiх пасёлках, ствараць месцы, дзе будзе ўвогуле забаронена ўжыванне спiртных напоеў, у тым лiку пiва.

Калi ў сям’i адбываецца любы канфлiкт, дзiця атрымлiвае псiхалагiчную траўму. Нават у тым выпадку, калi сварка не заканчваецца бойкай. Аднак педагогам вядома i iншая заканамернасць: стварыўшы сваю "ячэйку грамадства", малады чалавек будзе паўтараць тып узаемаадносiнаў, якiя бачыў у бацькоўскай сям’i. Сёння, гавораць спецыялiсты па барацьбе з зялёным змеям, час нестандартных рашэнняў. I калi, дзякуючы iм, хаця б асобныя дзецi "складаных" бацькоў змогуць пераадолець прыцягненне бутэлькi, будзе ўжо добра.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— А няхай яны ўсе адно аднаго пазабiваюць, — абураецца мая сяброўка, штодзень пераступаючы праз сваю суседку з нiжняга паверха, якая не дапаўзла да кв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика