21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уласкавіць дамавiка

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уласкавіць дамавiка

"На Яфрэма Сiрына дамавiка кормяць" — На працягу года былi такiя днi, калi нашы продкi выконвалi абрад, скiраваны на тое, каб уласкавiць гаспадара хаты — дамавiка. Так, 10 лютага ўвечары неабходна было пакiнуць на стале кiлiшак вiна, кавалачак хлеба, лусту сала i што-небудзь з салодкага. Казалi, што апоўначы дамавiк выйдзе са свайго патаемнага месца i прыме пачастункi. Калi дамавiку ўсё спадабаецца, то дамачадцы абавязкова адчуюць, як зменiцца атмасфера ў хаце.

l Пакiдаючы ежу дамавiку, казалi так: "Гаспадар-бацюхна, захавай маю хацiнку i маю скацiнку"; або так: "Гаспадурушка, батухна, хлеб-соль прымi, скацiнку вадзi"; або так: "Дамавiшка-дзядуля, усiх паi, кармi авечушак, наладжвай лад, глядзi гладка i сцялi мякка".

l Калi ж пакiнуць дамавiка без увагi, той можа пакрыўдзiцца i перастаць дапамагаць гаспадарам хаты, у якой усё пойдзе ўпоперак: знiкне жаданне працаваць, з’явяцца хваробы, гаспадарка пахiснецца.

l Сяляне былi цвёрда перакананы ў iснаваннi дамавiка. Ён звычайна ўспрымаўся як ашчадны, клапатлiвы гаспадар, якi ва ўсiм дапамагае працаздольнай i дружнай сям’i.

l Тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не клапацiўся аб чысцiнi i парадку, ленаваўся, ён пужаў, па-свойму шкодзiў, iмкнуўся чаму-небудзь навучыць гаспадароў такiм чынам.

l Пры пераездзе ў новую хату дамавiка абавязкова запрашалi з сабой: "Дамавiк, дамавiк, не заставайся тут, а iдзi з нашай сям’ёй".

l Дамавiк, якi будзе жыць у згодзе з гаспадарамi, абавязкова загадзя папярэдзiць аб бядзе цi нястачы. Той, хто "пачуе" гэтыя перасцярогi, здолее перамагчы непрыемныя падзеi.

l З пакалення да пакалення перадавалiся пэўныя забароны ў дачыненнi да дамавiка: у хляве гучна не размаўлялi, каб лiшнi раз не "турбаваць" дамавiка; калi прыносiлi ў хату дровы, не кiдалi iх з размахам; жанчыны не павiнны былi хадзiць па хаце з распушчанымi i не пакрытымi хусткай валасамi.

l Пра дамавiка, яго свавольствы i жарты, пра тое, як ён выглядае i калi з’яўляецца ў сем’ях асаблiва шмат распавядалi ў тыя днi, калi па традыцыi яго неабходна было уласкавiць. Адным з такiх дзён i з’яўляецца 10 лютага.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"На Яфрэма Сiрына дамавiка кормяць" — На працягу года былi такiя днi, калi нашы продкi выконвалi абрад, скiраваны на тое, каб уласкавiць гас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика