21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праверкі магчымых фактаў неабгрунтаванага павелiчэння цэнаў будуць падоўжаны?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праверкі магчымых фактаў неабгрунтаванага павелiчэння цэнаў будуць падоўжаны?

Замест ранейшага штомесячнага манiторынгу цэнаў на пэўны асартымент харчовых тавараў, у тым лiку плодаагароднiнную прадукцыю, Мiнiстэрства гандлю цяпер будзе праводзiць штотыднёвыя такiя праверкi. А, улiчваючы факты парушэння правiлаў гандлю i незахавання цэнавога заканадаўства, мiнiстэрства звярнулася ва Урад з хадайнiцтвам аб падаўжэннi тэрмiну правядзення праверак. Як паказалi выбарачныя ("кропкавыя") праверкi Мiнiстэрства гандлю, праведзеныя сумесна з Мiнiстэрствам эканомiкi, парушэннi выяўлены ў палове правераных суб’ектаў гаспадарання. У лiдарах сярод парушальнiкаў — суб’екты гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасцi (асаблiва — пры рознiчным гандлi на рынках).

Прыпынена дзеянне спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) 29 суб’ектаў гаспадарання (Магiлёўская i Вiцебская вобласцi — па 11, Гомельская — 7), 60 суб’ектаў гаспадарання пазбаўлены права ажыццяўлення рознiчнага гандлю (г. Мiнск — 14, Магiлёўская вобласць — 18, Брэсцкая — 12, Вiцебская — 6, Гомельская —1, Гродзенская — 9), на разглядзе на пазбаўленне лiцэнзiй знаходзяцца 48 матэрыялаў. Вывучаюцца прапановы розных пастаўшчыкоў на аналагiчныя тавары з мэтай выяўлення найбольш прымальных адпускных цэнаў. Для канкурэнцыi павялiчана колькасць гандлёвых пунктаў па продажы бульбы i плодаагароднiннай прадукцыi на рынках.

У мiнiстэрстве напамiнаюць: вызначаны ў краiне парадак фармiравання i выкарыстання цэнаў распаўсюджваецца на ўсе суб’екты гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасцi i падпарадкаванасцi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замест ранейшага штомесячнага манiторынгу цэнаў на пэўны асартымент харчовых тавараў, у тым лiку плодаагароднiнную прадукцыю, Мiнiстэрства гандлю цяпе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика