21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожнаму беларусу па 6 кнiжак!

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожнаму беларусу па 6 кнiжак!

ХVІ Мiнская мiжнародная выстава-кiрмаш "Кнiгi Беларусi-2009" адкрылася ўчора ў выставачным павiльёне "Белэкспа". Па словах мiнiстра iнфармацыi Уладзiмiра Русакевiча, сёлета беларусам ёсць што паказаць i чым пахвалiцца.

— Кнiгавыданнем у нас займаецца болей за 700 выдаўцоў, а летась мы выпусцiлi каля 6 экзэмпляраў кнiг i брашур на кожнага жыхара краiны. Гэта добры паказчык, — лiчыць мiнiстр iнфармацыi. — Я з задавальненнем адзначаю, што i палiграфiчнае афармленне нашай прадукцыi паляпшаецца з кожным годам. I наогул, мы перакананыя, што 16-я выстава-кiрмаш "Кнiгi Беларусi-2009" будзе служыць зблiжэнню народаў, культур, прапагандзе кнiгавыдання i кнiгi.

Сёлета на кнiжнай выставе пачэсным госцем выступае Рэспублiка Казахстан. Кiраўнiк казахстанскай дэлегацыi, старшыня Камiтэта па iнфармацыi i архiвах Мiнiстэрстваў культуры i iнфармацыi Рэспублiкi Казахстан, Бауржан Айтказiн падзялiўся сваiмi думкамi наконт таго, як звязаны кнiгавыдавецтва i фiнансавы крызiс.

— Сусветны эканамiчны крызiс пераможна iдзе па планеце, — адзначыў ён, —абвальваюцца эканомiкi, скарачаюцца працоўныя месцы, стаяць вытворчасцi... I вось у гэтых няпростых, складаных умовах правядзенне найбуйнейшай Мiнскай мiжнароднай выставы — гэта сапраўды дастойны адказ пагрозам i выклiкам часу. I таму, пакуль ёсць такая мiжнародная выручка кнiгавыдаўцоў, я думаю, крызiсу ў чалавечых душах не будзе.

Пасля таго, як кiраўнiка казахстанскай дэлегацыi азнаёмiлi з асноўнымi стэндамi выставы, Баурджан Айтказiн сказаў колькi словаў пра сяброўства нашых народаў:

— У Казахстане цяпер звыклая карцiна, калi на нашых нiвах — вашы камбайны, на нашых вугальных шахтах — вашыя БелАЗы i МАЗы. Я ведаю, што казахстанскае зерне вельмi папулярнае ў Беларусi, што нашы банкi актыўна працуюць у вас. I вось тое, што цяпер Казахстан актыўна ўдзельнiчае ў гэтай кнiжнай выставе, мы схiльныя разглядаць як яшчэ адзiн крок да зблiжэння дзвюх краiн.

Нагадаем чытачам, што кнiжная выстава будзе працаваць да 15 лютага. На ёй вы зможаце пабачыць стэнды з кнiгамi 25 краiн — Расii, Украiны, Казахстана, Лiтвы, Польшчы, Славакii, Францыi, Швецыi, Германii, Iзраiля, Кiтая, Кубы, ЗША, Эстонii, Балгарыi, Бельгii, Венгрыi, Iрана, Карэi i iншых. I вядома ж — стэнды беларускiх выдаўцоў, дзе можна не толькi кнiжкi пагартаць-набыць, але i падсiлкавацца: напрыклад, выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя iмя П. Броўкi" на адкрыццi выставы частавала ўсiх ахвотных блiнамi. Чаму блiнамi? Усё проста: яны ў 2008-м выпусцiлi добрую кнiжку "Беларуская кухня" i, вiдаць, не утрымалiся пару рэцэпцiкаў выкарыстаць i пакармiць чытачоў.

Павел БЕРАСНЕЎ.

Фота аўтара і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ХVІ Мiнская мiжнародная выстава-кiрмаш "Кнiгi Беларусi-2009" адкрылася ўчора ў выставачным павiльёне "Белэкспа". Па словах мiнiстр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика