Дырыжор ваеннага аркестра збываў наркотыкі
Дырыжор ваеннага аркестра збываў наркотыкі
Асiповiцкi РАУС распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да капiтана, ваеннага дырыжора адной з вайсковых часцей за захоўванне i рэалiзацыю наркатычных рэчываў. Паводле паведамлення аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Магiлёўскага аблвыканкама, 30-гадовы вайсковец па месцы жыхарства 4 лютага прадаў 0,4 грама амфетамiну. Праз некалькi дзён пры вобыску ў яго пакоi ў афiцэрскiм iнтэрнаце знайшлi 10 грамаў амфетамiну. Яшчэ адна крымiнальная справа распачата ў дачыненнi да 26-гадовага камандзiра батарэi той жа вайсковай часцi, якi рэалiзаваў больш за грам марыхуаны. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асiповiцкi РАУС распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да капiтана, ваеннага дырыжора адной з вайсковых часцей за захоўванне i рэалiзацыю наркатычны
|
|