Сем’і мiнчан, якiя загiнулi ў Афганiстане, атрымаюць аднаразовую грашовую дапамогу
Сем’і мiнчан, якiя загiнулi ў Афганiстане, атрымаюць аднаразовую грашовую дапамогу
Аднаразовую сацыяльную дапамогу атрымаюць сталiчныя сем’i, чые родныя загiнулi пры выкананнi воiнскага абавязку ў Афганiстане. Да 15 лютага, да дня вываду савецкiх войскаў з Рэспублiкi Афганiстан, з гарадскога бюджэту iм выплацяць па 150 тысяч рублёў. Гарадской праграмай адраснай сацыяльнай дапамогi на 2009 год прадугледжана i iншая дапамога сем’ям воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. Як расказалi ў Камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама, сем’ям загiнулых у той вайне дапамогуць i з рамонтам надмагiльных помнiкаў воiнам-афганцам. Вольга ШАЎЧУК, "Мiнск—Навiны". Інфляцыя ў Беларусi ў студзенi склала 4,1 працэнтаIнфляцыя ў Беларусi ў студзенi 2009 года склала 4,1 працэнта, паведамiлi БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. У студзенi 2008 года яна складала 2,5 працэнта. Iндэкс спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi ў студзенi 2009 года да студзеня 2008 года склаў 115,1 працэнта. У 2008 годзе iнфляцыя ў Беларусi была 13,3 працэнта. Ртуць пад нагамiПозна вечарам на мiлiцэйскi пульт паступiла паведамленне пра тое, што на адной з вулiц Гомеля валяецца цэлафанавы пакет з рэчывам, падобным на ртуць. Абясшкоджваць небяспечную знаходку выехалi супрацоўнiкi ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях. Факт пацвердзiўся: каля 150 грамаў ртуцi дастаўлена на захаванне ў пажарны аварыйна-выратавальны атрад, а мiлiцыя цяпер шукае былых ўладальнiкаў рэчыва. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Не вярнуўся з цеплатрасыЖыхар аднаго з дамоў па вул. Кiрава ў Баранавiчах пайшоў у размеркавальнае памяшканне цеплатрасы i не вярнуўся адтуль. Калi ж на цеплатрасе прарвала трубы, то работнiкi камунальнай службы вырашылi перакрыць падачу вады. Зайшлi ў памяшканне i ўбачылi труп мужчыны. Праверку праводзiць пракуратура горада. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднаразовую сацыяльную дапамогу атрымаюць сталiчныя сем’i, чые родныя загiнулi пры выкананнi воiнскага абавязку ў Афганiстане. Да 15 лютага, да дня вы
|
|