21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэта інфаркт?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта інфаркт?

Калi вы адчуваеце адзiн з пералiчаных нiжэй сiмптомаў, выклiкайце "хуткую дапамогу".

l Моцны, няспынны боль у грудной клетцы, якi часта апiсваецца як моцны цiск пад грудной косткай. Боль можа выходзiць за межы грудной клеткi, распаўсюдзiцца на левае плячо i руку, абедзве рукi, спiну i нават зубы, скiвiцу i шыю. Часам боль у канечнасцях можа з’явiцца без болю ў грудзях. Бывае, боль з’яўляецца ў верхняй частцы брушной поласцi i больш падобны на моцнае неператраўлiванне. Боль можа з’явiцца раптоўна або паступова нарастаць.

l Ванiтаванне i рвота.

l Задышка.

l Моцнае потааддзяленне.

l Слабасць, нецярплiвасць i неспакой.

Часам адзiнай прыкметай бывае страта прытомнасцi.

хатняя аптэчка

Заўсёды сачыце за тым, каб ваша аптэчка медыцынскай дапамогi была добра ўкамплектаваная. Трымайце там асноўныя прадметы:

l марлевыя павязкi або вiльготныя сурвэткi;

l вату;

l шчыпчыкi;

l тэрмометр;

l аспiрын (для выпадкаў болю ў грудной клетцы);

l iбупрафен або парацэтамол (для выпадкаў болю i гарачкi);

l антысептык (напрыклад, перакiс вадароду);

l мазь-антысептык;

l мазь з гiдракартызонам (ад укусаў);

l бiнты;

l пластыр;

l вострыя нажнiцы;

l кiраўнiцтва па аказаннi першай дапамогi.

Нядрэнна мець пад рукой антыгiстамiнныя таблеткi, антацыды, лекi ад паносу i дадатковыя запасы лекаў. Калi хто-небудзь з вашай сям’i дрэнна пераносiць укусы пчол або iншых насякомых, трымайце дома капсулы з адрэналiнам i шпрыцы.

невялiкi апёк

Патрымайце месца апёку 15 хвiлiн пад струменем халоднай вады. Калi такой магчымасцi няма, пагрузiце ў халодную ваду або накрыйце яго халодным кампрэсам.

Як толькi апёк ахалоджаны, выкарыстайце ласьён або ўвiльгатняльнiк, каб змякчыць месца апёку i папярэдзiць высыханне скуры. Нi ў якiм разе нельга мазаць абпаленую скуру алеем. Ён затрымлiвае цяпло i можа нанесцi яшчэ большую шкоду. Накрыйце апёк стэрыльнай марлевай павязкай. Абвяжыце яго, але не зацягвайце павязку. Яна абмяжуе доступ паветра да апёку i суцiшыць боль.

Калi з’яўляюцца напоўненыя вадкасцю пухiры, — не пратыкайце iх. Яны папярэджваюць занясенне iнфекцыi. У выпадку, калi пухiры лопнуць самi, прамыйце гэту вобласць мылам i вадой, пасля чаго накладзiце мазь-антысептык i марлевую павязку.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы адчуваеце адзiн з пералiчаных нiжэй сiмптомаў, выклiкайце "хуткую дапамогу". l Моцны, няспынны боль у грудной клетцы, якi часта апi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика