Нож
Нож
Прамым прызначэннем нажа было выкананне хатнiх спраў — нарэзкi чагосьцi, iм вырэзвалi, стругалi, скрэблi i г.д. У той жа час, зроблены чалавекам (выкаваны з металу пры дапамозе агню, молата i накавальнi), востры i далёка не бяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лiчыўся своеасаблiвым абярэгам i дапаможнiкам у барацьбе з нячыстай сiлай: l менавiта нож сяляне выкарыстоўвалi для аховы нехрышчонага дзiцяцi. Мацi, сыходзячы з хаты, пакiдала нож у калысцы, каб нячыстая сiла не падмянiла дзiця, цi не нашкодзiла яму; l у час пахавання кагосьцi з родных, у калыску дзiцяцi таксама клалi нож, каб смерць абышла яго; l кум i кума, накiроўваючыся ў царкву хрысцiць дзiця, павiнны былi абавязкова пераступiць праз нож, якi клалi на парозе, "каб да яшчэ нехрышчонага дзiцяцi па дарозе не прычапiлася нячыстая сiла"; l вядома, што мацi, якая кармiла дзiця грудзямi, абавязкова падкладала пад сябе нож; l знахары, якiя збiралi лекавыя раслiны, мелi спецыяльныя нажы — iх выкарыстоўвалi толькi для гэтай справы; l паўсюдна лiчылi, што нельга гуляць з нажом — у той жа дзень у хаце здарыцца сварка; l калi есцi з нажа, будзеш злосным i нястрыманым у выказваннях; l нельга пакiдаць нож, уваткнуты ў хлеб; l знойдзены нож нельга падымаць i прыносiць дадому — такi нож прынясе ў хату няшчасце; l катэгарычна забаранялася дарыць нож; l калi дзяўчына да вяселля дарыла свайму жанiху нож (напрыклад, складны), такое вяселле не ладзiлася — з жанiхом здараўся няшчасны выпадак; l за сталом памiж жанiхом i нявестай цi сямейнай парай не павiнен ляжаць нож; лiчылася, калi нявеста ў дзень вяселля дакранецца да нажа, то застанецца бясплоднай цi няздольнай нарадзiць здаровае дзiця; l нiколi не пакiдайце на ноч нож на стале. Яго месца — у стале, каб нячыстая сiла не магла яго выкарыстаць. Асаблiва гэта правiла тычыцца таго нажа, якiм рэжуць мяса i якi мае кантакт з крывёю жывёлы. l Катэгарычна забаранялася браць у рукi нож 11 верасня — у дзень адсячэння галавы Івану Прадцечу. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прамым прызначэннем нажа было выкананне хатнiх спраў — нарэзкi чагосьцi, iм вырэзвалi, стругалi, скрэблi i г.д. У той жа час, зроблены чалавекам (выка
|
|