Вадаправодную трубу хутка зрэжуць
Вадаправодную трубу хутка зрэжуць
Галiна Эдуардаўна Саўрыцкая пражывае ў прыватным доме ў вёсцы Красны Акцябр Пухавiцкага раёна. У 2006 годзе ў iм здарылася бяда: з-за прагнiлых трубаў прарвала вадаправод. Паводле слоў заяўнiцы, тады вада iшла пад падлогу тры днi. Нарэшце майстры прыехалi, спiлавалi кавалак той трубы i паставiлi драўляную заглушку. Аднак гiсторыя на тым не скончылася. — Я рамонтнiкам яшчэ тады гаварыла, маўляў, зрэжце гэтую трубу на ўваходзе ў дом, не пакiдайце яе — iржавую i прагнiлую — пад падлогай. Не паслухалi, зрабiлi так, як палiчылi неабходным, — гаварыла нам Галiна Эдуардаўна. — Пазней ад вадаправода я ўвогуле адмовiлася, балазе, ёсць калодзеж. Але галоўная мая праблема засталася: састарэлая труба пад падлогай. А як зноў прарве яе? Разумееце, колькi тады будзе каштаваць рамонт? Звярталася ў тую ж жыллёвую арганiзацыю, дык там патрабуюць грошы за паслугу, спасылаючыся на нейкi загад па прадпрыемстве ад сярэдзiны мiнулага года. Але ж я адмовiлася ад вадаправода значна раней, гэтак жа як i прасiла абрэзаць тую трубу на ўваходзе ў дом... У сiтуацыi мы папрасiлi разабрацца начальнiка цэха вадаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi УП "Жылцепласервiс" КГ Аляксандра Хальчыцкага (дырэктара прадпрыемства Фёдара Супруна на той момант не было). Назаўтра Аляксандр Паўлавiч паведамiў рэдакцыi наступнае. — Сёння ваша заяўнiца была на прыёме ў дырэктара. Зазначу, што жанчына не ва ўсiм мае рацыю. Тым не менш была дасягнута сумесная дамоўленасць, што патрэбныя гаспадынi дома работы па абрэзцы трубы мы выканаем, прычым бясплатна, — сказаў суразмоўца. — Лiтаральна заўтра нашы работнiкi выязджаюць для правядзення рамонтных работ у спадарожным кiрунку, i мы падлiчылi, што дадатковых выдаткаў, калi яны заедуць да жанчыны, амаль не будзе. Выкананне гэтай заяўкi будзе на маiм i дырэктара асабiстым кантролi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiна Эдуардаўна Саўрыцкая пражывае ў прыватным доме ў вёсцы Красны Акцябр Пухавiцкага раёна. У 2006 годзе ў iм здарылася бяда: з-за прагнiлых трубаў
|
|