Калегі з Казахстана — у ЗВЯЗДЗЕ
Калегі з Казахстана — у ЗВЯЗДЗЕ
Учора гасцямi рэдакцыi "Звязды" сталi калегi з Казахстана — члены дэлегацыi, што прыехала ў Беларусь на Мiжнародную кнiжную выставу. Старшыня Камiтэта iнфармацыi i архiваў Мiнiстэрства культуры i iнфармацыi краiны Бауыржан Айтказiн расказаў пра сiстэму сродкаў iнфармавання ў Казахстане, практыку ўзаемадзеяння з уладнымi структурамi, пра намаганнi па павелiчэннi тыражоў газет i аўдыторыi тэле- i радыёслухачоў. Як высветлiлася падчас гутаркi, большасць вострых пытанняў, з якiмi сутыкаюцца сёння сродкi масавай iнфармацыi ў абедзвюх краiнах, супадаюць. Нашых гасцей вельмi зацiкавiла гiсторыя "Звязды" — газеты, якой народ паставiў чатыры помнiкi, iмем якой названы прыгожы праспект у Мiнску. Пра развiццё беларускiх СМІ казахскiм калегам расказаў начальнiк Упраўлення друкаваных СМI i знешнiх сувязяў Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Матусевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора гасцямi рэдакцыi "Звязды" сталi калегi з Казахстана — члены дэлегацыi, што прыехала ў Беларусь на Мiжнародную кнiжную выставу. Старшын
|
|