Закаханыя Віцебска ў Дзень святога Валянцiна могуць здзейснiць палёт кахання над горадам
Закаханыя Віцебска ў Дзень святога Валянцiна могуць здзейснiць палёт кахання над горадам
Магчымасць адчуць сябе Маркам Шагалам i Бэлай, якiя лунаюць над горадам, падораць 14 лютага ўсiм закаханым Вiцебскi абласны краязнаўчы музей i гарадская арганiзацыя БРСМ. Адчуванне палёту маладым людзям забяспечыць цудоўны выгляд, якi адкрываецца з аглядальнай пляцоўкi ратушы, i, вядома, iх узаемнае пачуццё. Зрабiць сiмвалiчны палёт кахання рэальным дапамогуць паветраныя шары ў выглядзе сэрцаў, якiя закаханым прапануюць запусцiць у неба. Прадоўжыць святочную праграму запрашае Лiтаратурны музей горада, дзе адкрыецца выстава "Рамансы для закаханых". Маладыя людзi змогуць сфатаграфавацца ў спецыяльна падрыхтаваным iнтэр’еры ў стылi ХІХ стагоддзя, атрымаць "валянцiнкi" ад паэта Давiда Сiмановiча або зрабiць сяброўскi шарж у маладых мастакоў. Рамантычным завяршэннем дня стане баль у ратушы, арганiзаваны для ўсiх закаханых клубам гiстарычнай рэканструкцыi "Паўночная вежа" i ўзорным ансамблем спартыўнага бальнага танца "Фэст". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымасць адчуць сябе Маркам Шагалам i Бэлай, якiя лунаюць над горадам, падораць 14 лютага ўсiм закаханым Вiцебскi абласны краязнаўчы музей i гарадск
|
|