21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дару табе руку і сэрца, пярсцёнак i бялiзну, цацку i шакаладку...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дару табе руку і сэрца, пярсцёнак i бялiзну, цацку i шакаладку...

Што яшчэ прапануе фантазiя вытворцаў да Дня ўсiх закаханых?

Напэўна, цяжка знайсцi ў календары iншае такое камерцыялiзаванае свята, як 14 лютага — Дзень святога Валянцiна. Існуе нават жарт, быццам гэты дзень быў спецыяльна прыдуманы, каб усе не распрададзеныя раней плюшавыя цацкi знайшлi сваiх гаспадароў. Паводле iншага жарту, жанчыны падзяляюць усе атрыманыя "валянцiнкi" на рамантычныя, дарагiя (у сэнсе цаны) i бескарысныя. Якiя падарункi пераважаюць у сёлетнiм асартыменце i што прапануюць гандляры рамантыкай, у тым лiку беларускiя, — разгледзiм разам.

Традыцыйныя

"Калi не ведаеш, што дарыць — знайдзi забаўную паштоўку". Напэўна, большасць выдаўцоў тэматычных паштовак карысталiся менавiта гэтым прынцыпам. Сярод папяровага мора можна пры наяўнасцi часу i старанных пошукаў выбраць штосьцi арыгiнальнае i прыемнае вашай другой палавiнцы, але часта фантазiя абмяжоўваецца вялiзнай паштоўкай з ружамi, коцiкамi цi банальнымi надпiсамi кшталту "101 прычына, чаму я цябе кахаю", ад якiх у адрасата зубы зводзiць.

Вельмi многiя дзяўчаты любяць шакалад (мужчыны таксама, проста радзей прызнаюцца). Таму каробка добрых шакаладных цукерак — амаль заўжды ўдалы ход. Зрэшты, i тут магчымыя варыянты. Напрыклад, вось гэта анатамiчна правiльнае сэрца вырабленае з шакаладу, але пакажыце мне таго, хто здолее яго з’есцi! Хiба што патолагаанатам.

Колькi жанчын мараць у свята ўсiх закаханых атрымаць ад свайго выбраннiка прыгожае кольца! А каб зрабiць сiтуацыю яшчэ больш рамантычнай, можна знайсцi адразу два кольцы, якiя злучаюцца разам. Ёсць яшчэ варыянт, пры якiм кольцы ўпрыгожаныя дэкаратыўнымi гайкай i балтом. Праўда, некаторым гэта сiмволiка можа нагадаць наручнiкi (дарэчы, i яны — са стразамi, рубiнамi або жэмчугам — часта з’яўляюцца элементамi тэматычных ювелiрных вырабаў!).

Практычныя

Самы вялiкi раздзел — бо асаблiва ў крызiс адной толькi прыгажосцi для падарунка мала, лепш, каб ён быў яшчэ i карысны. Напрыклад, як гэты тостэр: прыемна ж ранкам атрымаць ад каханага чалавека не толькi пяшчотныя словы на паджарыстых бутэрбродах!

Калi вы — гарманiчная пара з тых, каго называюць iдэальнымi, то i многiя хатнiя рэчы ў вас будуць падобнымi. Скажам, парныя бакалы.

А можа, наадварот, вы жывяце, як кошка з сабакам — паасобку сумна, а разам — горача? Тады вызначайцеся, хто вы ў гэтай сiмпатычнай пары — перачнiца або сальнiца? I не забывайцеся, што ў пачуццях важная не толькi вастрыня, але i гармонiя.

Вы абодва любiце музыку, але густы вельмi адрознiваюцца? Яе можна падзялiць на дваiх з дапамогай такога МР3-плеера, кожнага палавiнка якога — самастойны прайгравальнiк з 1 Гб памяцi. Праўда, замовiць гэты музычна-рамантычны падарунак да Дня святога Валянцiна можна пакуль што толькi ў Кiтаi.

Рукавiца для закаханых. Каштуе ў два разы больш, чым звычайныя рукавiцы, але затое дазваляе заўжды адчуваць цеплыню рук адно аднаго. Праўда, улiчваючы, што вырабляюць гэтыя рэчы нейкiх дзiкунскiх колераў — ярка-ружовы, салатавы, аранжавы — падыходзiць толькi для вельмi маладых i незакамплексаваных пар.

Затое гэту рэч дакладна ацэняць абодва закаханыя: у гэтым спецыяльным матрацы ёсць прарэз, каб рука не зацякала. I абдымайцеся на здароўе.

Парныя футболкi. Прыдумка далёка не новая, скажаце вы. Але нават у даўняй iдэi можна знайсцi новы паварот. Да прыкладу, гэтыя анiмiраваныя майкi "выдаюць" пачуццi гаспадара, калi той наблiжаецца да каханага чалавека. Звычайна яркiм колерам на майцы свецяцца толькi два з паловай намаляваныя сэрцы, аднак калi вы падыходзiце да прадмета сваiх пачуццяў, паступова запальваюцца ўсе 6. Працуе гэта сардэчная механiка цягам трох гадзiн ад мiкрабатарэек, змешчаных у маленькай кiшэнi знутры.

Канапа, створаная дызайнерам Данiэлем Собiкам, яшчэ больш тонка "адчувае" настрой закаханых. Калi тыя знаходзяцца далёка адно ад аднаго, паверхня сафы пакрываецца кветкамi халоднага блакiтнага колеру, а чым блiжэй парачка прысоўваецца адзiн да аднаго, тым больш "расцвiтае" ружовых кветак. На якiм прынцыпе працуе гэта цуда-мэбля i колькi каштуе, дызайнер не раскрывае, але замоваў у яго хоць адбаўляй.

Яшчэ адзiн дызайнер падумаў — калi муж i жонка, як кажуць, адна сатана, то чаму пасцельная бялiзна ў iх павiнна быць звычайная i сумная? У якасцi падарунка Мэт Джонс распрацаваў падушкi з намёкам — ад цеплынi чалавечага цела на iх праяўляюцца забаўныя малюнкi. Камплект, якi каштуе каля 14 еўра, распрацаваны ў трох варыяцыях — ад жартоўнай да злоснай.

Крэатыўныя (i незразумелыя)

Новае слова тэхнiкi — дэтэктар паху Kiss-o-Meter — прапануе ацанiць вашы шанцы на пацалунак. Шкала вымярэння прыбора мае пяць узроўняў: Kiss me ("цалуй мяне"), Possible ("магчыма"), Maybe ("ну, можа быць"), Risky ("наўрад цi") i Never ("нiзавошта"). Самае складанае — уявiць выкарыстанне гэтай прылады рэальным чалавекам у рэальным жыццi. Гэтаксама як i тое, якi вораг гэты прыбор падорыць.

Дызайнеры Жасмiн Ражаан i Марк Оўэнс вырашылi паклапацiцца пра тое, каб закаханыя пары не вымаклi падчас прагулкi — а разам з тым i не спрачалiся, каму ў гэты раз несцi парасон. У створанага iмi "парасона-тандэма" дзве ручкi i вялiкая, на дваiх, плошча. Засталiся толькi дзве праблемы: як такi парасон складваць i як прайсцi з iм па вузкай вулiцы.

Вам паабяцалi зорку з неба, а потым высветлiлася, што гэта былi проста прыгожыя словы? Не страшна. Цяпер можна займець асабiстую "пакаёвую" зорку. У шклянцы. Цi — на выбар — Месяц, або нават Сонца. Не надта дорага (беларускiя iнтэрнэт-крамы просяць каля 200 тысяч рублёў), i ў вас дома ёсць ручное такое сонейка, нават цёплае. Або можна правесцi спатканне пры двух Месяцах — вельмi рамантычна, напэўна.

Гэтая кветачка пластыкавая, але ў пэўным сэнсе як жывая — калi на яе трапляе сонечнае святло, пачынае пагойдваць лiсцiкамi. Дзякуй хоць, што не размаўляе пасярод ночы! Вытворцы сцвярджаюць, што такая цацка мае эфект рэлаксацыi, але хто здольны разняволiцца, калi ў гаршку варушыцца кветка — я, па праўдзе кажучы, не ведаю.

Не любiце пластык? Калi ласка, горны хрусталь — i кветачка для "калючай, але любiмай". Праўда, зграбнай такую ружу назваць цяжка, да таго ж, у адрозненне ад жывой, яна зусiм не пахне, затое захоўвацца (i нагадваць пра пачуццi) будзе доўга. Дзе-небудзь у шафе з посудам.

"Стамiлiся шукаць ключ ад яго/яе сэрца? Набудзьце яго!" — прапануе адзiн з iнтэрнэт-крамаў. Сувенiр, на першы погляд, бескарысны i бяскрыўдны, але тэндэнцыя пачуцця ўласнасцi насцярожвае: спачатку — ключ ад сэрца, потым — замок на поясе вернасцi?

Гадзiннiк для закаханых — унiверсальная штука. Не спяшаецца i не спазняецца — увогуле дакладны час не паказвае, дый хiба моцна закаханыя калi-небудзь сачылi за часам?

Для тых, чые пачуццi моцныя, а сур’ёзныя стасункi дайшлi да стадыi паходу ў ЗАГС. Мiлая рамка ўпрыгожыць iнтэр’ер любога жытла, а пры сямейных сварках можа выкарыстоўвацца ў якасцi аргумента: "Гэта быў апошнi цвiк у тваю труну!" або "Ты што, спадзяешся "забiць" на адказнасць перад сям’ёй?".

Спiс незвычайных падарункаў можна працягваць доўга, узгадаўшы, напрыклад, зялёныя ружы з Галандыi, якiя свецяцца, або джакузi ў форме сэрца, кошт якой вымяраецца лiчбай з пяццю нулямi, або 10-доларавыя трусы (!) для дваiх... Але, вiдаць, усё, што занадта — тое не здорава. У пагонi за арыгiнальнасцю лепш усё-ткi не забывацца на першакрынiцу — пачуццi да каханага чалавека. I не абмяжоўвацца ў iх праяўленнi адным афiцыйным днём.

Лiна МАЛIНIНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што яшчэ прапануе фантазiя вытворцаў да Дня ўсiх закаханых? Напэўна, цяжка знайсцi ў календары iншае такое камерцыялiзаванае свята, як 14 лютага — Дз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика