21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адпрасіўся? Пачакай... загад

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпрасіўся? Пачакай... загад

Твае правы

 

Раз прагуляў — i ты ўжо не працуеш. На жаль, даводзiцца канстатаваць, што звальненнi па гэтай прычыне з’яўляюцца па-ранейшаму папулярнымi. Мiж тым, што ўсё ж лiчыцца прагулам, як тут пазбегнуць непрыемных сiтуацый i цi павiнен наймальнiк абавязкова iсцi на "крайнюю меру" — развiтанне з работнiкам? Каб аказаць на гэтыя пытаннi, карэспандэнт "Звязды" вырашыў сустрэцца з намеснiкам начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i кантролю Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Вадзiмам Якаўлевiчам БРАТАШАМ.

 

Лiчы мiнуты

Як вядома, прагул — гэта адсутнасць на месцы працы больш за 3 гадзiны без уважлiвых прычын. Пры гэтым "крытычны" час можна назбiраць як бесперапынна, так i ў цэлым на працягу працоўнага дня. Сутнасць ад гэтага не зменiцца. Аднак тут варта памятаць адзiн нюанс: падставай лiчыць прагулам з’яўляецца неабгрунтаванае "спазненне" менавiта больш чым на 3 гадзiны. Адсутнасць на месцы нават цягам 180 мiнут з’яўляецца парушэннем, якое пацягне за сабой толькi дысцыплiнарнае спагнанне — вымову цi заўвагу.

— Трэба нагадаць i яшчэ адзiн нюанс — прагулам з’яўляецца адсутнасць не на працоўным месцы, а па месцы працы, — заўважае Вадзiм Браташ. — Бо працоўнае месца — гэта канкрэтна станок, машына цi кабiнет. Тады як месца працы — гэта тэрыторыя арганiзацыi, а таксама аб’ект па-за тэрыторыяй арганiзацыi, на якой работнiк павiнен выконваць свае працоўныя абавязкi.

Заўжды бяры даведкi

Адно з самых няпростых пытанняў — што такое ўважлiвая прычына адсутнасцi на працы? Заканадаўствам яны не вызначаныя, адпаведна, права даваць ацэнкi ў гэтым выпадку належыць наймальнiку або органам па разглядзе працоўных спрэчак, i ў тым лiку — суду.

Разам з тым на практыцы ўважлiвымi прычынамi звычайна прызнаюцца хвароба работнiка, члена яго сям’i, парушэнне работы грамадскага транспарту, раптоўныя жыллёва-камунальныя праблемы, дазвол на няяўку з боку прамога кiраўнiцтва. Але варта памятаць: каб потым не ўзнiкла якiх-небудзь праблем, усе ўважлiвыя прычыны павiнны быць пацверджаныя дакументамi, скажам, даведкай з палiклiнiкi або ў выпадку прарыву водаправода — даведкай з ЖЭСа.

— Сустракаюцца прыклады, калi работнiк адпрошваецца, яму нiбыта даюць на словах згоду, а потым адбываецца звальненне за прагул, — зазначае Вадзiм Браташ. — Каб не патрапiць у такую пастку, лепш за ўсё напiсаць заяву з просьбай дазволiць у неабходны дзень сацыяльны водпуск па сямейна-бытавых прычынах. І потым — абавязкова дачакацца загаду цi распараджэння наймальнiка.

Кантракт самастойна нiхто не спыняе

Нялiшне заўважыць, што падставы казаць аб прагуле ўзнiкаюць i ў некаторых iншых выпадках. Менавiта такi запiс у працоўную кнiжку можа атрымаць работнiк, якi вырашыў самастойна "скасаваць" кантракт да заканчэння яго тэрмiну i... проста не выходзiць на сваё месца. Прычым гэта датычыцца i сiтуацыi, калi работнiк лiчыць, што ў дачыненнi да яго парушаецца працоўнае заканадаўства — пры любой раскладцы такiя парушэннi павiнны спачатку пацвердзiць дзяржаўная iнспекцыя працы, прафсаюзы або суд.

Звальненне за прагул цалкам верагоднае тады, калi работнiк з працоўным дагаворам на няпэўны тэрмiн пiша заяву на звальненне, аднак, насуперак патрабаванню наймальнiка, не адпрацоўвае пасля гэтага месяц. Прагулам будзе i самавольнае выкарыстанне назапашаных адгулаў. За выключэннем вызначаных заканадаўствам выпадкаў, калi права на адгулы не залежыць ад рашэння наймальнiка — скажам, маюцца на ўвазе донары пасля здачы крывi цi яе кампанентаў.

Апроч таго, прагулам з’яўляецца самавольны, без узгаднення з наймальнiкам, выхад у водпуск — нават калi работнiк пойдзе адпачываць без афармлення ў дзень, што быў вызначаны графiкам.

Мiж тым, цi не самы "пiкантны" момант — студэнты-завочнiкi. Цi могуць iх звольнiць за прагул, калi наймальнiк не дае водпуск на сесiю?

— Работнiкi, якiя навучаюцца на завочнай цi вячэрняй форме па накiраваннi наймальнiка або паводле дамовы з наймальнiкам, права на водпуск для здачы сесii маюць i даваць такi водпуск iм павiнны, — падкрэслiвае Вадзiм Браташ. — Аднак калi работнiк пайшоў вучыцца па ўласным жаданнi, то тут аб водпуску неабходна дамаўляцца з наймальнiкам. Праўда, не выключана, што самавольную няяўку на працу ў сувязi са здачай сесii ўсё ж палiчыць уважлiвай прычынай суд.

Без згоды водпуск не спыняюць

У той жа час весцi гаворку аб прагуле выпадае далёка не заўсёды. Падобнай дысцыплiнарнай правiннасцi не можа быць у выпадку адсутнасцi на работах, у адносiнах да якiх вызначаныя медыцынскiя супрацьпаказаннi. Гэтаксама нельга пакараць за прагул у выпадку адмовы ад звышурочных, датэрмiновага адклiкання з водпуску, выхадаў на сваё месца "па-за графiкам" у выхадныя цi святочныя днi — усё гэта магчыма толькi са згоды работнiка.

Аднак наконт выхадных варта зрабiць адну iстотную агаворку. Наймальнiк мае поўнае права запатрабаваць выхаду работнiка без яго згоды "па-за графiкам", калi ўзнiкае неабходнасць папярэджання катастрофы, вытворчай аварыi, няшчасных выпадкаў, калi патрабуецца лiквiдацыя наступстваў стыхiйных бедстваў, аднаўленне нармальнай работы сiстэм водазабеспячэння, ацяплення, асвятлення, каналiзацыi, транспарту i сувязi, аказанне экстранай медыцынскай дапамогi.

— Не будзе з’яўляцца прагулам i адмова ад пераводу разам з наймальнiкам у iншую мясцовасць цi адмова ад працы ў сувязi са зменай уласнiка, рэарганiзацыяй, з iстотным змяненнем ўмоў працы — прыкладам, змяненнем зарплаты, — адзначае Вадзiм Браташ. — У такiх выпадках можа адбыцца звальненне толькi на iншых падставах i да таго ж — з выплатай 2-тыднёвай выхадной дапамогi.

Нарэшце, работнiк можа не выйсцi на сваё месца або адмовiцца ад работы ў сiтуацыi, калi ўзнiкае пагроза яго жыццю i здароўю або адсутнiчаюць неабходныя сродкi iндывiдуальнай абароны. Выкарыстоўваць якiя-небудзь санкцыi за падобны "прагул" забараняе заканадаўства.

Аднаўленне толькi праз суд

Прагул адносiцца да катэгорыi дысцыплiнарных правiннасцяў, якiя не патрабуюць якой-небудзь сiстэматычнасцi — для звальнення тут дастаткова ўсяго аднаго разу. Прычым незалежна ад таго, напiсаў работнiк тлумачальную цi не. Наймальнiк павiнен толькi паведамiць аб сваiм рашэннi прафсаюзу або, калi ёсць адпаведны запiс у калектыўным дагаворы, атрымаць з боку прафсаюза згоду. Дзеля справядлiвасцi, заўважае Вадзiм Браташ, у гэтым выпадку ўсё ж ёсць адна ўмова. Звальненне за прагул можа адбыцца не пазней чым праз месяц з дня выяўлення i не пазней чым праз 6 месяцаў з дня здзяйснення правiннасцi.

Нялiшне заўважыць, што абскардзiць дысцыплiнарнае спагнанне можа ў камiсii па працоўных спрэчках. Аднак у горшым выпадку вырашаць пытанне аб аднаўленнi на ранейшым месцы будзе толькi суд. Зрэшты, нагадвае Вадзiм Браташ, звальненне за прагул з’яўляецца менавiта правам наймальнiка. I нiхто не забараняе таму ж наймальнiку абысцiся больш мяккiм пакараннем.

Cяргей Грыб.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раз прагуляў — i ты ўжо не працуеш. На жаль, даводзiцца канстатаваць, што звальненнi па гэтай прычыне з’яўляюцца па-ранейшаму папулярнымi. Мiж тым, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика