Снегапады i маразы
Снегапады i маразы
Ужо сёння Чарнаморскi цыклон прынясе на тэрыторыю Беларусi чарговую хвалю снегападаў, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. У аўторак паўсюдна будзе iсцi снег, а ў Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях снег моцны, на асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра — 0—6 марозу. З серады да выхадных пад уплывам цыклону час ад часу будзе iсцi снег. Тэмпература паветра ўначы мiнус 3—9 градусаў, у асобных раёнах пры праясненнях да мiнус 12, уначы на пятнiцу — да 15 марозу. Удзень чакаецца ад 1 да 7 марозу. У выхадныя атмасферны цiск будзе расцi, месцамi невялiкi снег, стане халадней. Уначы 6—13, пры праясненнях да 15—18 марозу, удзень мiнус 1—8. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо сёння Чарнаморскi цыклон прынясе на тэрыторыю Беларусi чарговую хвалю снегападаў, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэ
|
|