У палоне старажытнага радка
У палоне старажытнага радка
Трыццаць два гады гiсторык-археолаг Вiтольд Ермалёнак працуе школьным настаўнiкам i столькi ж часу ён збiрае старажытныя кнiгi. Вынiкам яго шматгадовых пошукаў стаў музей, адкрыты нядаўна ў трэцяй мiёрскай школе. Памяшканне дазволiла выставiць толькi паўтары тысячы экспанатаў, сярод якiх нямала не проста ўнiкальных, а ў адзiным экзэмпляры захаваных першадрукаў i рукапiсаў. "Часоўнiк друкаваны", напрыклад, датуецца 1640 годам. А ўзрост адной з рукапiсных кнiг перавалiў таксама за 250 гадоў. У кожнай знаходкi акрамя яе гiстарычнай каштоўнасцi ёсць свая асабiстая "доўгая дарога" да музейнай палiцы. "Многiя рэчы мне дасталiся ў прамым сэнсе потам i крывёю", — кажа Вiтольд Ермалёнак i прыгадвае, як за некалькi старых кнiжак для адной вясковай сям’i цэлае лета касiў сена. — Колькi поту я тады пралiў!". Аднойчы ў гарадскiм пасёлку Друя ён убачыў вогнiшча з... кнiг, i, адчуўшы, што гаспадар палiць штосьцi ўнiкальнае, выхапiў з полымя абпаленыя старонкi. "Рукi ад апёкаў зберагчы не ўдалося, затое ўратаваў цiкавае выданне i адкрыў новае iмя", — не без гонару ўзгадвае Вiтольд Антонавiч той выпадак. Сапраўды, хто ведаў дагэтуль Аўгуста Адлера — аптэкара з Браслаўшчыны, якi акрамя медыцыны займаўся сацыялогiяй, палiталогiяй i нават аграномiяй. Свае адкрыццi гэты навуковец друкаваў у Маскве i Вiльнi ў выглядзе кнiжак, адна з якiх мае назву "Новая тэорыя земляробства". Такiм чынам настаўнiк Ермалёнак сваiм учынкам узбагацiў нацыянальную культуру. Гэта ўжо другi па лiку створаны iм музей. Першы, гiстарычны, болей за дзесяць гадоў таму атрымаў ганаровае званне Народны. За яго i наогул за краязнаўчую дзейнасць у 2000 годзе школьны настаўнiк быў адзначаны прэмiяй Прэзiдэнта Беларусi "За духоўнае адраджэнне". "Экспанатаў хопiць яшчэ на некалькi музеяў, — кажа настаўнiк. — Напрыклад, на археалагiчны, нумiзматыкi цi проста гiсторыi Мiёршчыны". Але насуперак татальнай камп’ютарызацыi i вiдавочнаму знiжэнню цiкавасцi да жывой кнiгi Ермалёнак вырашыў стварыць музей, прысвечаны менавiта кнiзе i друку. Яго падтрымалi ўсе — гарадскiя ўлады, калегi-настаўнiкi, удзельнiкi гiстарычнага гуртка "Арганаўты мiнулага", якiя папаўняюць музейныя калекцыi i даследуць знаходкi. Гэткiм чынам у краiне, акрамя Полацкага дзяржаўнага музея кнiгадрукавання, з’явiўся яшчэ адзiн, хай сабе аматарскi i проста школьны. Але кнiг, якiмi ён валодае, не маюць нават славутыя запаснiкi маскоўскiх i пiцерскiх сховiшчаў. На фотаздымку мiёрскi настаўнiк Вiтольд Ермалёнак са сталымi ўдзельнiкамi гуртка "Арганаўты мiнулага" Кацярынай Паўлоўскай, Настассяй Шабанавай, Людмiлай Рак, Вiктарам Савуцем i Сяргеем Закрэўскiм даследуе новыя знаходкi для музея кнiгi i друку. Анатоль Кляшчук, галоўнае фота сайта аўтара. г. Міёры. г. Міёры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трыццаць два гады гiсторык-археолаг Вiтольд Ермалёнак працуе школьным настаўнiкам i столькi ж часу ён збiрае старажытныя кнiгi. Вынiкам яго шматгадовы
|
|