Новая серыя папоўнiлася Рыбамi
Новая серыя папоўнiлася Рыбамi
Кляшчы прачнуліся — вясна блізка?
Сёлета як ніколі рана пачалі кусацца кляшчы. Два выпадкі ўкусаў зафіксаваны з пачатку лютага ў Брэсцкім раёне. Як расказала карэспандэнту “Звязды” энтамолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Попчава, у адным выпадку крывасос укусіў гаспадыню прыватнага падворка. У гэтай жанчыны ёсць каты, сабакі, а ў падвале жывуць мышы. І спецыялісты прыйшлі да высновы, што клешч мог перазімаваць на мышападобных грызунах, а як пацяплела, вылезці на свежае паветра і напасці на чалавека. У другім выпадку пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка, укус адбыўся на дачы, у прыгарадзе Брэста, побач з лесам. А гэта сведчыць аб тым, што насякомыя прачнуліся ад зімовай спячкі. Абодва насякомыя абследаваны ў лабараторных умовах, небяспечных інфекцый у іх не выяўлена. Як заўважыла ўрач названага цэнтра Ала Корзун: “Кляшчы звычайна не кусаюцца зімой. І гэтыя выпадкі, відаць, можна лічыць прыкметай таго, што вясна блізка, асабліва ў нашым паўднёвым рэгіёне”. Спецыялісты-эпідэміёлагі напомнілі яшчэ раз, што ў час прагулак па лесе і пасля іх варта быць вельмі ўважлівымі. А грызуноў у жыллёвых і гаспадарчых пабудовах неабходна знішчаць. Святлана ЯСКЕВІЧ. Новая серыя папоўнiлася Рыбамi Нацыянальны банк Беларусi ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Рыбы" новай серыi "Знакi задыяка", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Новая памятная манета выпушчана намiналам 20 рублёў — сярэбраная i 1 рубель — медна-нiкелевая. Першая манета мае пробу сплаву 925, масу — 28,28 грама. На адваротным баку сярэбранай манеты размешчана стылiзаваная выява рыбаў з устаўкамi — два сiнтэтычныя крышталi. Манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы", сярэбраная — якасцю "анцыркулейтэд", медна-нiкелевая — якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж сярэбранай манеты — да 25 тысяч штук, медна-нiкелевай — 10 тысяч. Ігар ГРЫШЫН. Шматхадовы хабар У дзень закаханых у Гомелi быў затрыманы адзiн з супрацоўнiкаў рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельскi цэнтр стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi", улюбёны ў грошы больш, чым у сваю працу. Тым не менш менавiта апошняя стала крынiцай незаконнага прыбытку для 27-гадовага гамяльчанiна. Ад прадстаўнiка адной з гомельскiх будаўнiчых фiрмаў ён атрымаў грашовае ўзнагароджанне ў суме 300 долараў ЗША — за паскарэнне афармлення дакументаў на атрыманне сертыфiкатаў на выкананне будаўнiчых работ. У той жа дзень у сваёй кватэры ў Мiнску была затрымана 33-гадовая нiдзе не працуючая, якая схiляла да дачы хабару ў суме 500 долараў ЗША службовым асобам РУП "Гомельскi цэнтр стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi" аднаго з кiраўнiкоў гомельскай будаўнiчай фiрмы. Як паведамiў пракурор Чыгуначнага раёна Гомеля Раман Герасiмаў, два факты самым непасрэдным чынам звязаныя памiж сабой. Больш за тое, у следства ёсць падставы меркаваць, што калi мiнчанка была iнiцыятарам акцый па вымаганню грошай, гомельскi чыноўнiк — асноўным выканаўцай, быў i яшчэ адзiн гамяльчанiн — кур’ер, якi ўдзельнiчаў у перадачы грошай... Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусi ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Рыбы" новай серыi "Знакi задыяка", паведамiў карэспандэнту "Звяз
|
|