1:0 на карысць уладароў?
1:0 на карысць уладароў?
Альбо чаму так мала ахвотных "знайсцi шчасце"? Энтузiясты, якiя займаюцца развiццём турызму ў Лепельскiм рэгiёне, упэўненыя — каб раён стаў турыстычнай Мекай (а гэта, на iх погляд, рэальна), мясцовыя ўлады павiнны больш настойлiва займацца гэтым пытаннем. Асаблiва сёння, падчас фiнансавага крызiсу, калi трэба навучыцца зарабляць на ўсiм, на чым магчыма. Неабходна выкарыстоўваць мясцовы рэсурс i сусветны вопыт у галiне турызму. А пакуль што, выходзiць, кожны бок гуляе ў мяч на сваiм полi? Такi сумны вывад мiжвольна зрабiў, калi выехаў у глыбiнку i пагаварыў з самымi рознымi людзьмi.
Два погляды на мясцовы турызм Лепель, вядома, знаходзiцца памiж Мiнскам i Вiцебскам. Выходзiць, да сталiцы краiны блiзка i да сталiцы знакамiтага "Славянскага базару" Вiцебска, а таксама" рукой падаць. Вось i ўпэўненыя энтузiясты: гэтым трэба карыстацца па поўнай. А ў самiм раёне знаходзiцца i ўнiкальны Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк, i паселiшча першабытнага чалавека, i старажытныя славянскiя могiлкi дахрысцiянскага часу, i цар — дуб. А ёсць яшчэ i "дрэва шчасця". Яно можа прыносiць удачу i тое самае шчасце, калi выканаць усё, што патрабуе спецыяльны абрад. Край, напэўна, павiнен быць добра вядомым турыстам у мностве краiн. Пакуль не. Ды i адкуль iх чакаць, калi да развiцця турызму не падыходзяць комплексна? — неаднаразова чуў ад нераўнадушных людзей падчас камандзiроўкi. У самiм райцэнтры нават гатэля пакуль што няма. Яго будаўнiцтва ўзялiся фiнансаваць балгарскiя iнвестары. Некаторыя адказныя асобы разлiчваюць, што пасля яго адкрыцця турызм актывiзуецца. Ды не, упэўненыя апаненты. Трэба ўкладваць грошы ў распрацоўку этнаграфiчных маршрутаў, рабiць гэта паралельна з будаўнiцтвам, каб iншаземцы, якiя прыедуць, змаглi адчуць тую самую сапраўдную нацыянальную непаўторную атмасферу, каларыт. На гэтым i трымаецца цывiлiзаваны турызм. Падчас глабалiзацыi так хочацца iншаземцам таго, чаго больш нiдзе няма. Не стандартных гатэляў, падарожжаў па гарадах, а фальклору, нацыянальнай самабытнасцi, гасцiннасцi, нечаканасцяў, прыемных сюрпрызаў... — Колькi да нас у год прыязджае турыстаў? Дакладна сказаць не магу. На аказаннi турыстычных паслуг тыя, хто мае адпаведны дазвол, летась зарабiлi, калi не памыляюся, больш як 800 мiльёнаў рублёў. Для параўнання, бюджэт раёна на сённяшнi дзень каля 50 мiльярдаў рублёў, — расказвае намеснiк старшынi Лепельскага райвыканкама Мiкалай Нiкiцiн. — У прыватнасцi, лiцэнзiя ёсць у прыродаахоўнай установы "Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк", экскурсiйныя паслугi аказвае дзiцячы рэабiлiтацыйна — аздараўляльны цэнтр "Жамчужына". Так званых сельскiх сядзiб у нашым раёне ўжо больш за дзесяць. Што датычыцца папаўнення бюджэту за кошт прыёму турыстаў, у фiнансавым плане яны цiкавасцi не ўяўляюць. Ды i заявiлi яны сур’ёзна пра сабе толькi 1,5 — 2 гады таму. Можа, я не так думаю, але каб развiваць аграрны турызм, трэба развiваць умовы для прыёму турыстаў. Вось мы на ўзроўнi старшынi райвыканкама, бывае, сустракаемся з iншаземцамi напрыканцы iх адпачынку ў раёне. Стараемся "разварушыць" iх, каб расказалi — чаго iм не хапала? І часта чулi — умовы неабходныя: каб гарачая вада была i прыбiральня там, дзе трэба (не на дварэ — А.П.). — Ды не спыняюцца яны ў аграсядзiбах, а ў санаторыi, пунктах прыдарожнага сэрвiсу, у гатэлi запаведнiка. I пра што гаварыць, калi, напрыклад, там супрацоўнiкi не ведаюць англiйскай мовы. А пра ўзровень абслугоўвання ў цэлым лепш не ўспамiнаць. — выказвае сваю думку каардынатар зялёнага маршруту "Край жоўтых гарлачыкаў i сiвых валуноў" Вольга Маханенка, — I не паедуць тыя ж балгары проста пажыць у лепельскiм гатэлi. Iм трэба, акрамя прыгожай прыроды, нешта цiкавае ўбачыць, паўдзельнiчаць у абрадах. Этнас як такi цiкавiць замежных гасцей. Вось запаведнiк мае лiцэнзiю, ды ён працуе ў рамках сваёй тэрыторыi. А на турыстычную iнфраструктуру раёна ў цэлым — не. А вось пансiянат фiрмы "Ладэ": там людзi адпачываюць, а ў развiццё турызму раёна грошы не ўкладваюцца... Турызм — прыстаўное слова, толькi для справаздачы, так i напiшыце! Нам трэба развiваць iнфраструктуру. Разумеем — цяжкая фiнансавая сiтуацыя, крызiс, але трэба ж неяк рэкламаваць турыстычныя магчымасцi раёна, захаваць каштоўнасцi! Вось Бярэзiнская водная сiстэма — аналаг знакамiтага Аўгустоўскага канала. Захавалiся шлюзы, iх неабходна хаця б закансерваваць. Тым больш, адпаведныя праекты ўжо распрацаваныя. Мы ўжо зараз можам арганiзаваць водную экскурсiю працягласцю 25 кiламетраў, былi б толькi лодкi. Грошай няма, каб iх купiць. Як iнструктар — метадыст фiзкультурна — аздараўленчага цэнтра аддзела фiзкультуры, спорту i турызму райвыканкама атрымлiваю зарплату 320 тысяч рублёў. Нiхто не верыць. А колькi даводзiцца ездзiць па раёне — прабiваць iдэi развiцця турызму, вывучаць традыцыi. Але калi бачу, што тыя ж iншаземцы са слязамi на вачах пакiдаюць сядзiбы, бо не хочуць дадому, шчыра радуюся. А калi адказная асоба кажа, што не верыць у будучыню турызму, якi можа быць настрой? Турызм — блiжэй да культуры, чым да спорту! — Паверце, задоўга да пачатку сусветнага фiнансавага крызiсу на развiццё турызму ў рэгiёне выдаткоўвалася рублёў, — расказвае начальнiк аддзела фiзкультуры, спорту i турызму райвыканкама Мiкалай Дзямко. — У пазамiнулым годзе нам выдзелiлi ўсяго толькi 15 мiльёнаў рублёў. Iх накiравалi на афармленне i прапрацоўку турыстычнага маршруту, рэкламнай прадукцыi... З Вiцебска, з упраўлення, мы даўно не атрымлiваем нiякага фiнансавання. На фiзкультуру i спорт грошы выдзяляюць. Чаму тады пра турызм у фiнансаваннi "забылi"? Пры гэтым i запаведнiк, i "Жамчужына" на аказаннi паслуг зарабiлi разам больш за 985 мiльёнаў. Зараз плануем стварыць прадпрыемства, якое займалася б канкрэтна развiццём турызму. Хутчэй за ўсё адным з заснавальнiкаў будзе i райвыканкам. Ёсць падтрымка на ўзроўнi кiраўнiка раёна. Спадзяёмся, што ў вынiку атрымаем трохi грошай на развiццё... Я сёння ў аддзеле працую адзiн. Трэба арганiзоўваць спартыўныя мерапрыемствы, спрыяць падрыхтоўцы спартсменаў. Як жа я яшчэ i турызмам магу займацца? Вось добра, што Вольга (Маханенка — А.П.) дапамагае. Лiчу, што турызм блiжэйшы да культуры. Той жа абрад "Жанiцьба Цярэшкi" — гэта ж культурная каштоўнасць, а не фiзкультура i спорт. Пра Гаўрылыча i суседа У аграсядзiбе "У Гаўрылыча", што ў вёсцы Парэчча, уладары мне адразу расказалi пра сваю праблему №1. — Сусед некалькi гадоў таму ў нас з’явiўся. I тады пачалiся праблемы. Вось, бачыце агароджу — проста на дарозе да возера? Гэта суседа работа. Ён так i сказаў нам з жонкай — не хачу, каб вашы турысты голыя тут бегалi па майму агароду. А я ж пiрс добры зрабiў! А ён што? I дзе у яго агарод? Ну, няма! Маўляў, дакументы на арэнду зямлi яму выдалi ў сельсавеце. Мы туды прыйшлi, папрасiлi, каб нам гэтыя паперы паказалi. Адмовiлi... — расказвае ўладар Аляксей Часнакоў. — Мы нават да намеснiка мiнiстра па зямельных пытаннях звярталiся, каб агароджу гэтую прыбраць. Як i ў адмiнiстрацыю Прэзiдэнта. I быццам бы нас падтрымалi. Але агароджа на месцы стаiць. А нам жа яшчэ i лазню давялося перанесцi. Турыстаў тут прымаюць пакуль што толькi ў цёплы час года, бо камiнам вялiкi сучасны дом не сагрэць. Вельмi шмат гасцей прыязджае ў сядзiбу, каб наведаць лазню. Падчас нашай размовы давялося пачуць — на мясцовым узроўнi чамусьцi не падтрымлiваюць уладальнiкаў сядзiбаў. Той жа сусед са сталiцы — як наогул магло так адбыцца, каб ён мог рабiць усё, што захоча? У вёсцы яшчэ жывуць толькi тры бабулi. Дай Бог iм многа гадоў, але фактычна будзе час — стане вёска хутарам. У планах гаспадароў сядзiбы — набыццё дома побач, дзе раней было памяшканне Iнстытута рыбнай гаспадаркi. А цi атрымаецца? Чаму трусаводу не даюць крэдыт? 24 — х гадовы Дзмiтрый Крыцкi разводзiць трусоў i авечак, прысядзiбную гаспадарку трымае. Спрабуе займацца сельскiм турызмам. Планаў шмат. Ды грошай на развiццё не даюць. Авечак у яго 70. Мяса трусоў здае на мiнскi Камароўскi рынак. У сталiцы, дарэчы, вучыўся на юрыста ў гандлёвым каледжы. Жыве ў вёсцы Аношкi, што кiламетрах у 30 ад райцэнтра. Усяго там насельнiцтва 12 чалавек. З моладзi яшчэ толькi адзiн хлопец, якi ўжо жанаты. Дзмiтрый — халасцяк. Найблiжэйшая крама ў 4 —х кiламетрах. Пры ўсiм гэтым хлопец не хоча пакiдаць вёску. Скардзiцца на тое, што не можа нiяк зразумець — чаму ў банку крэдыт на развiццё агратурызму яму не даюць? — Спачатку адмовiлi, бо мяне павiнны былi прызваць у армiю. Потым, калi прынёс ваенны бiлет, дзе адзначана, што я нягодны да службы ў мiрны час, заявiлi — а мо вайна заўтра? — расказвае хлопец. Ён са шматдзетнай сям’i. Самы малодшы, у яго яшчэ тры браты i тры сястры. Жыве з бацькамi ў вялiкiм доме. Там i прымаюць турыстаў. — Я шчыра хачу застацца жыць у вёсцы. Каханая ёсць. Жылi б, працавалi, ды не хочуць мне дапамагчы. Напрыклад, хацеў дом пабудаваць не на прыбярэжнай тэрыторыi, а з боку возера. Сказалi нельга — сельскагаспадарчыя землi. Я ж не для дачы, а каб жыць. Далi месца пад будаўнiцтва ў iншым месцы. Ды прыехаў чалавек са сталiцы i атрымаў гэты ж самы ўчастак! Чакаюць паразумення Хай толькi не крыўдзяцца афiцыйныя асобы, калi iм нешта не спадабалася з таго, што надрукавана вышэй. Пра праблемы мне расказвалi простыя людзi — тыя самыя вяскоўцы, пра неабходнасць падтрымкi якiх так многа гаворыцца на самым версе ўлады. Той жа заканадаўчы акт, якi павiнен спрыяць развiццю турызму. У глыбiнцы вяскоўцы, з кiм я пагаварыў, канстатуюць — не вельмi спяшаюцца на месцах дакладна выконваць усё, што там напiсана. Быццам бы чыноўнiкi i не супраць з’яўлення сядзiбаў, але, каб рэальна дапамагчы, уважлiва ўнiкнуць у праблемы — не атрымлiваецца. Толькi на энтузiязме ў перспектыве вельмi прыбытковая турыстычная галiна не зможа выйсцi на новы ўзровень. I чаму мы не вучымся зарабляць на тым, што маем — на непаўторнай прыродзе, на гасцiннасцi нашых людзей? Iнiцыятыўныя людзi так хочуць, каб iх урэшце зразумелi да канца. Каб прыватная справа насамрэч стала агульнай. Так i гуляюць "у футбол", i кожны на сваiм полi? Пакуль што так? Аляксандр ПУКШАНСКI. Лепельскi раён — Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Альбо чаму так мала ахвотных "знайсцi шчасце"? Энтузiясты, якiя займаюцца развiццём турызму ў Лепельскiм рэгiёне, упэўненыя — каб раён стаў |
|