Бландзінкi крызiсу не баяцца
Бландзінкi крызiсу не баяцца
Вядомы стылiст Эндру Бартан, чыiмi клiенткамi з’яўляюцца зоркi музыкi, у адной з тэлеперадач расказаў, што сёння аб’ёмы продажу яго светлай фарбы для валасоў i спадарожнай прадукцыi выраслi на 67 працэнтаў у параўнаннi з тым жа перыядам мiнулага года. Аб гэтым пiша газета Tеlеgrарh. Распытаўшы сваiх клiентак, Бартан высветлiў, што звычайная змена колеру служыць жанчынам выдатным процiяддзем ад наступстваў крэдытнага крызiсу ў краiне. "Я не думаю, што велiзарны рост попыту на асвятляльную фарбу для валасоў — проста супадзенне, не, гэта — вынiк крызiсу", сказаў Бартан. Жанчыны-бландзiнкi адчуваюць сябе больш упэўнена, маладзейшымi i прывабнейшымi ў параўнаннi, скажам, з брунеткамi цi рыжымi, кажа Бартан. Натуральнымi бландзiнкамi ў Вялiкабрытанii, па статыстыцы, з’яўляюцца амаль 10 працэнтаў мясцовых жыхарак. Самая ўплывовая сярод iх — Пэрыс Хiлтан, спадчыннiца мiльёнаў. Чым даўжэйшы шлюб, тым часцейшыя сваркiПасля таго, як амерыканскiя навукоўцы задалi больш чым 800 жыхарам краiны адно i тое ж пытанне: "Цi раздражняе вас ваш муж (жонка)?" стала канчаткова ясна, што чым даўжэй муж i жонка жывуць адно з адным, тым больш нецярпiмымi адно да аднаго яны становяцца. Так што, кажуць даследчыкi, калi ваш муж або жонка ў першыя гады сумеснага жыцця пастаянна бурчыць i прад’яўляе завышаныя, як вам здаецца, патрабаваннi, ведайце: далей будзе яшчэ горш, бо ва ўсiх узроставых групах адмоўнае ўяўленне аб спадарожнiку жыцця з цягам часу толькi ўзмацняецца. Нiчога падобнага не адбываецца ў адносiнах да сяброў i дзяцей. Паводле слоў вучоных, адносiны з сябрамi з цягам часу не змяняюць сваёй афарбоўкi, мы самi выбiраем сабе кола зносiнаў i вольныя выключаць з яго тых, з кiм нешта не ладзiцца ў стасунках. Амаль тое ж датычыцца i дзяцей — канфлiкты з iмi вырашаюцца значна лягчэй. А вось сямейным парам крокi да прымiрэння даюцца значна цяжэй: мы часта маўчым там, дзе неабходна штосьцi сказаць, i многа гаворым там, дзе трэба прамаўчаць, а на развод рашыцца не так проста! Ды i не трэба, лiчаць вучоныя. Пастаянныя канфлiкты i ўзаемнае непрыманне з’яўляюцца неад’емнымi складальнiкамi нармальнага сямейнага жыцця i не прыводзяць да разрыву адносiнаў. "З цягам часу мы становiмся блiжэйшымi адно да аднаго, таму нам лепш удаецца выказаць свае эмоцыi i зразумець адно аднаго ў вынiку канфлiкту. А паколькi рост узаемнай непрымальнасцi зафiксаваны ў большасцi выпадкаў, то гэта хутчэй з’яўляецца нормай, чым выключэннем". Фiнскiя жыхары "здалi" сваiм даiшнiкам начальнiка ГУУС ПецярбургаНачальнiк ГУУС па Санкт-Пецярбургу i Ленiнградскай вобласцi Уладзiслаў Пiятроўскi падчас прыватнай паездкi па Фiнляндыi на асабiстым аўтамабiлi быў затрыманы мясцовай палiцыяй за парушэнне правiлаў дарожнага руху. Галоўны мiлiцыянер Паўночнай расiйскай сталiцы парушыў хуткасны рэжым. Аб гэтым у эфiры радыёстанцыi "Рэха Пецярбурга" расказаў ён сам, перадае агенцтва Росбалт. Пры гэтым Пiятроўскi адзначыў грамадскую актыўнасць фiнаў, якiя адразу ж паведамiлi палiцэйскiм аб яго парушэннi. Паводле яго слоў, не паспела машына праехаць i 10 кiламетраў, як была спыненая вартавымi парадку. "Вялiкая актыўнасць грамадзян дазволiла мяне затрымаць", — заявiў Пiятроўскi. Гасiце святлоІзраiльскiя вучоныя высветлiлi, што захворванне на рак прастаты залежыць ад iнтэнсiўнасцi начнога асвятлення. Даследчыкi з Хайфскага ўнiверсiтэта пры ўдзеле прафесара Рычарда Сцiвенса з Унiверсiтэта Каннектыкута (ЗША) параўналi звесткi Мiжнароднага агенцтва па даследаваннi рака прастаты ў 164 краiнах з узроўнем начнога асвятлення ў гарадах, размешчаных на iх тэрыторыi. Iнтэнсiўнасць асвятлення замяралася па фотаздымках, зробленых са спадарожнiкаў. Атрыманыя звесткi падзялiлi на тры катэгорыi: нiзкi, сярэднi i высокi ўзровень начнога асвятлення. Вынiкi паказалi, што ў краiнах з нiзкiм узроўнем асвятлення захворванне на рак прастаты складае 66,7 выпадку на 100 тысяч насельнiцтва, з сярэднiм — 87,1 выпадку на 100 тысяч (на 30 адсоткаў больш), з высокiм — 157 выпадкаў на 100 тысяч (рост 80 адсоткаў). Вучоныя выявiлi сувязь памiж ростам захворвання i выпрацоўкай у арганiзме мелатанiну: гэты гармон выпрацоўваецца эпафiзам (шышкападобнай залозай) i ўплывае на бiялагiчныя рытмы, у тым лiку на сутачныя ваганнi фiзiялагiчных функцый. Святло правакуе выпрацоўку гармона — значыць, чым вышэйшы ўзровень асветленасцi начных вулiц i двароў, тым актыўней арганiзм выпрацоўвае мелатанiн, што, у сваю чаргу, прыводзiць да збою ў iмуннай сiстэме або паломцы "бiялагiчнага гадзiннiка", павялiчваючы рызыку развiцця анказахворвання. Раней даследчыкi ў сваiх работах паказалi сувязь памiж уздзеяннем штучнага асвятлення i частатой развiцця рака грудзей у жанчын. Украў машыну рабаўнiкоўТрыццацiдвухгадовы жыхар горада Белевю ў штаце Вашынгтон Патрык Расарыо угнаў фургон, на якiм прыехалi рабаўнiкi, якiя забарлiся ў яго дом, пiша мясцовая газета Thе Sеаttlе Timеs. Расарыо знаходзiўся ў падвале свайго дома, калi пачуў нейкi шум у жылых памяшканнях. Зiрнуўшы ў акно, ён заўважыў, што ў доме арудуюць рабаўнiкi. Расарыо тут жа патэлефанаваў у службу "911" i пакiнуў дом праз чорны ход. Абышоўшы яго, мужчына заўважыў прыпаркаваны ля ўваходу фургон з ключамi запальвання ў замку. Сеўшы ў машыну i праехаўшы некалькi кварталаў, ён спынiўся ў чаканнi прыезду палiцыi. Як расказалi пасля выпадковыя сведкi здарэння, злачынцы , якiя выйшлi з дому, не знайшоўшы на месцы сваёй машыны, былi вельмi здзiўленыя i разгубленыя; яны пакiнулi вынесеныя з дому рэчы — ноўтбук Расарыо, скрыначку з каштоўнасцямi яго жонкi, гульнявыя прыстаўкi — i ўцяклi ў невядомым напрамку. Злавiць iх пакуль не ўдалося. "Мне пашанцавала, — пракаментаваў здарэнне Расарыо. — Уяўляючы сабе сiтуацыю цяпер, я разумею, што дзейнiчаў неразумна. Але ж мне вельмi хацелася iм хоць чым-небудзь насалiць"...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы стылiст Эндру Бартан, чыiмi клiенткамi з’яўляюцца зоркi музыкi, у адной з тэлеперадач расказаў, што сёння аб’ёмы продажу яго светлай фарбы для |
|