21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ствараюцца спрыяльныя ўмовы для інвестараў

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ствараюцца спрыяльныя ўмовы для інвестараў

Аб дэбюракратызацыi ў сферы зямельных адносiнаў паведамiў учора журналiстам старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. Бадай, галоўнай праблемай для патэнцыйных iнвестараў да апошняга часу з’яўлялася пытанне зямлi. Сёння, згодна з новай рэдакцыяй Зямельнага кодэкса, iнвестарам дазволiлi атрымлiваць зямельныя ўчасткi ва ўласнасць.

Паводле iнфармацыi дырэктара Фонду дзяржаўнай маёмасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Наталлi Жарнасек, сёлета запланавана ажыццявiць прыватызацыю больш за 200 буйных прадпрыемстваў, што з’яўляюцца аб’ектамi рэспублiканскай уласнасцi. У першую чаргу акцыянаванню падлягаюць буйныя прадпрыемствы аўтамабiльнага транспарту, сярод якiх ВА "Гомсельмаш" i ВА "Беларускi аўтамабiльны завод". Менавiта гэтымi значнымi аб’ектамi сёння больш актыўна цiкавяцца iнвестары. Перад фондам пастаўлена задача рэфармаваць гэтыя прадпрыемствы такiм чынам, каб зрабiць iх найбольш рэнтабельнымi i канкурэнтаздольнымi ва ўмовах эканамiчнага крызiсу, якi моцна ўдарыў па сусветнай аўтамабiльнай прамысловасцi. Айчынная аўтамабiльная вытворчасць будзе падтрымлiвацца дзяржаўнымi структурамi па лiнii мадэрнiзацыi, каб па вынiках акцыянавання з удзелам замежных iнвестараў атрымаць сур’ёзнае дадатковае фiнансаванне.

Не зусiм паспяхова летась вялося рэфармаванне аб’ектаў камунальнай уласнасцi. Прыкладна каля 70 працэнтаў буйных аб’ектаў камунальнай уласнасцi па плане будзе прыватызавана менавiта сёлета i ў наступным годзе. Георгiй Кузняцоў выказаў асабiстую думку, што сёння надышоў час, калi трэба цалкам адмовiцца ад продажу акцый прадпрыемстваў працоўнаму калектыву па льготным кошце. У сённяшнiх умовах акцыi трэба прадаваць толькi стратэгiчным iнвестарам, лiчыць старшыня Дзяржкамiтэта па маёмасцi. Наталля Жарнасек удакладнiла, што продаж акцый па льготным кошце цалкам пакуль адменены не будзе. Па кожным прадпрыемстве неабходна выкарыстоўваць iндывiдуальны падыход да прыватызацыi.

Разам з тым, летась кiраўнiком нашай дзяржавы быў зацверджаны пералiк 150 прадпрыемстваў, па якiх забаронена ажыццяўляць iльготны продаж акцый. У гэтай сферы плануецца змянiць i спосабы правядзення прыватызацыi. Цяпер спецыялiстамi распрацоўваюцца механiзмы па прыватызацыi Беларускай чыгункi, разглядаюцца пэўныя падыходы па рэфармаваннi аб’ектаў электраэнергетыкi, магiстральных нафтапрадуктаправодаў, што да апошняга часу былi ў пералiку аб’ектаў, якiя не падлягаюць акцыянаванню.

Магчыма, iнвестарам будуць прапаноўвацца больш спрыяльныя "ўмовы гульнi" пры набыццi акцый стратных прадпрыемстваў. Цяпер распрацоўваюцца прапановы, па якiх стане магчымым прадаваць iнвестарам дзяржаўныя пакеты акцый стратных прадпрыемстваў па балансавым кошце.

Георгiй Кузняцоў паведамiў журналiстам аб стварэннi навукоўцамi i спецыялiстамi камiтэта першага тома Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi, дзе акрэслiваюцца падзеi ад каменнага веку да прыкладна 1630-х гадоў. Атлас будзе мець тры часткi. У другiм томе гiстарычнага атласа будзе разглядацца гiсторыя Беларусi да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, у трэцiм — падзеi ад рэвалюцыi да нашых дзён.

Першы том Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi ўжо можна знайсцi ў продажы па 183 тыс. беларускiх рублёў. Другi том атласа плануецца стварыць не пазней як у сярэдзiне наступнага года.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб дэбюракратызацыi ў сферы зямельных адносiнаў паведамiў учора журналiстам старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. Бадай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика