21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нараджаецца новая эканамiчная палiтыка

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нараджаецца новая эканамiчная палiтыка

Незалежная экспертыза Леаніда Заiкi

 

Такi лейтматыў праграмы першачарговых мераў па адаптацыi беларускай эканомiкi да глабальнага фiнансавага крызiсу, якую падрыхтаваў вядомы эканамiст, кiраўнiк аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя", член грамадска-кансультацыйнага Савета пры адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Л.Ф. Заiка. Сваю работу ён мяркуе вынесцi на суд грамадскасцi, а напярэдаднi з яе зместам пазнаёмiўся наш карэспандэнт. Першае ўражанне — дакумент актуальны i цiкавы, хоць, скажам шчыра, i небясспрэчны. Па тлумачэннi мы звярнулiся да аўтара.

 

— Леанiд Фёдаравiч, што прымусiла вас сесцi за напiсанне праграмы антыкрызiсных мераў?

— Пачуццё адказнасцi за тое, што адбываецца ў нашым жыццi i нацыянальнай эканомiцы. Мы ўсе знаходзiмся ў адной лодцы, а таму лiчу сябе абавязаным рабiць пасiльны ўнёсак у вельмi патрэбную цяпер работу па адаптацыi эканомiкi да новых рэалiй. Час падрыхтавацца i адэкватна адказаць на выклiкi глабальнага крызiсу яшчэ ёсць. Мы ўвайшлi ў першую фазу крызiсных працэсаў i пакуль адчулi толькi некаторыя фiнансавыя дысбалансы.

У пэўнай ступенi ўсяляе аптымiзм i той факт, што апошнiм часам прапановы незалежных беларускiх эканамiстаў пачалi рэалiзоўвацца. Напрыклад, па лiбералiзацыi эканомiкi, развiццi малога i так званага сямейнага бiзнэсу i iнш. Сёння нараджаецца новая эканамiчная палiтыка, сутнасць якой у пераадоленнi застылых, састарэлых формаў гаспадарання, якiя перашкаджаюць руху краiны наперад. Прыватны капiтал i прыватная iнiцыятыва пачынаюць адыгрываць усё большую ролю.

— А можа не варта спяшацца з фармiраваннем новай эканомiкi, трохi пачакаць, агледзецца, як будуць развiвацца падзеi ў суседзяў, у Еўропе, увогуле ў свеце?

— Іншымi словамi, цi трэба цяпер рызыкаваць, пачынаць гэту вельмi складаную работу ў цяжкi i малапрадказальны час крызiсу, падкрэслю, сiстэмнага крызiсу? Думаю, што варта i трэба. Для гэтага ёсць палiтычныя, сацыяльныя i эканамiчныя iнструменты пераўтварэння краiны. Сёння, на жаль, ужо не даводзiцца разлiчваць на хуткае завяршэнне крызiсу. Ёсць прагнозы, што крызiсныя працэсы ў сусветнай эканомiцы будуць працягвацца сама меней аж да 2012 года. Так цi не так, пакажа будучыня. Хутчэй за ўсё, як кажуць, iсцiна ляжыць пасярэдзiне. Таму не трэба марнаваць час, а лепш ужо цяпер заняцца рэалiзацыяй у некалькi этапаў новай цi антыкрызiснай эканамiчнай палiтыкi. Яна павiнна быць накiравана не толькi на вырашэнне ўсё новых крызiсных праблем, але i на фармiраванне новых эфектыўных рынкавых сiлаў, здольных даць новы магутны iмпульс нашай эканомiцы ў паслякрызiсны перыяд.

— Калi ў двух словах, то што, па-вашаму, ёсць антыкрызiсная палiтыка ў беларускай эканомiцы?

— На мой погляд, гэта сiстэмная палiтыка, якая ўключае ў сябе рашучыя i часам кардынальныя перамены i пераўтварэннi ў сферы ўласнасцi, кiраваннi эканомiкай, змены ў рабоце сацыяльных iнстытутаў.

— Якi вы прапаноўваеце галоўны прынцып рэалiзацыi такой эканамiчнай палiтыкi?

— Стаўка робiцца на развiццё i рэалiзацыю чалавечага капiталу як галоўнага стратэгiчнага рэсурсу Беларусi. Не долары, еўра цi расiйскiя рублi зробяць нас моцнымi i эфектыўнымi ў эканомiцы i сацыяльнай палiтыцы. Iнтэлект, чалавечы i сацыяльны капiтал — гэта вырашальны фактар развiцця нашай краiны ў ХХI стагоддзi. Гэта i поле будучай глабальнай канкурэнцыi, дзе могуць паспяхова праявiцца нашы перавагi ў новых контурах сусветнай эканомiкi.

— Якiя асноўныя захады ўключае фаза адаптацыi?

— У першую чаргу рэалiзацыя прынцыпаў рэжыму эканомii i як вынiк — скарачэнне з сакавiка 2009-га да канца восенi 2010 года фiнансавання мiнiстэрстваў i апарату Саўмiна на 20 адсоткаў. Таксама карысным будзе скарачэнне "несацыяльных" артыкулаў выдаткаў бюджэту краiны на 15-25 працэнтаў i адмова ад затратных праектаў. Зэканомленыя сродкi пераключаюцца на ажыццяўленне iнавацыйных вытворчых праектаў па найноўшых напрамках.

Стабiлiзацыя грашовай палiтыкi, падрыхтоўка пераходу да "залатога забеспячэння" беларускага рубля з улiкам пашырэння сферы выкарыстання рэгiянальных плацежных сродкаў, у тым лiку расiйскага рубля i еўра.

Увядзенне новай падатковай сiстэмы, пабудаванай на "плоскiх" падатках на канчатковыя продажы тавараў i паслуг, лiквiдацыя падатку на дабаўленую вартасць i падатку на прыбытак. Знiжэнне падатку на даходы фiзiчных асобаў да 10 адсоткаў, увядзенне сiстэмы добраахвотнага страхавання i пенсiйных фондаў для прадпрымальнiкаў i прадстаўнiкоў iншых груп "самастойна" занятых.

Стварэнне агульнацыянальнай сiстэмы i новых механiзмаў па стымуляваннi росту зберажэнняў насельнiцтва з наступным дасягненнем паказчыкаў да 15-20 працэнтаў нормы зберажэнняў. Каб потым гэтыя сродкi часткова выкарыстоўваць для iнвестыцый у навукаёмiстую вытворчасць, стварэння новых падсiстэм экспарту, iнфраструктуры сэрвiсу i iнфармацыйнага грамадства.

Стымуляцыя датэрмiновага выхаду на пенсiю, зразумела, там, дзе ёсць неабходнасць у гэтым. Фармiраванне пенсiйных фондаў новага тыпу, якiя працавалi б як ашчадна-накапляльныя фiнансавыя iнстытуты.

Правядзенне прынцыповай рэформы справаздачнасцi i бухгалтарскага ўлiку. Адмова ад затратнага i малакарыснага татальнага ўлiку i збору эканамiчнай iнфармацыi.

Заахвочванне новага тыпу сямейнага прыватнага драўлянага будаўнiцтва на базе экалагiчных варыянтаў.

Лiчу неабходным таксама звярнуць асаблiвую ўвагу на паскоранае фармiраванне "электроннага ўрада" ў яго рэгiянальных варыянтах, а таксама стварэнне гарадскiх, пасялковых iнфармацыйных цэнтраў.

— Пра апошнi давайце больш падрабязна. Сёння ў нас i Расii чамусьцi загаварылi пра неабходнасць укаранення "электроннага ўрада", яго перавагах. У чым яны? Толькi ў электронным абароце дакументацыi i значнай эканомii паперы, асаблiва на месцах?

— Не толькi, хоць i гэта будзе iстотны крок наперад у рабоце дзяржаўных органаў. Роля "электроннага ўрада" куды больш шырокая, яго будучае паўнацэннае функцыяванне можна параўнаць з рэвалюцыяй у жыццi нашых суграмадзян. Бо кожны з iх праз камп’ютар зможа атрымаць патрэбную яму iнфармацыю, пазнаёмiцца з адкрытымi для агульнага карыстання дакументамi, замовiць даведку, запiсацца на прыём, скажам, да старшынi райвыканкама i г. д. А прадпрымальнiкам загадзя пазнаёмiцца са зменамi ў заканадаўстве, з умовамi правядзення тэндараў, размеркавання новых дзяржзаказаў i iнш. Сэнс "электроннага ўрада" ў наданнi празрыстасцi i наблiжэннi органаў кiравання да народа. Таму варта на працягу двух гадоў перайсцi да бясплатнага доступу да iнтэрнэту ўсяго насельнiцтва Беларусi.

— Колькi часу, згодна з вашым планам, адводзiцца на правядзенне такой адаптацыi?

— Па маiх разлiках, працэс зойме ўвесь 2009-ы i палову 2010 года. Гэта будзе час дзеянняў па стабiлiзацыi грошай, экспарту i iмпарту, захаваннi працоўных месцаў. Рэальна цяжка дасягнуць iншых мэтаў, асаблiва тых, якiя звязаны з рызыкамi знешняга гандлю i абмежаванымi рэсурсамi краiны. Я маю на ўвазе сферы фiнансаў i паставак сыравiны.

— Навошта нам увогуле патрэбна новая эканамiчная палiтыка?

— Яна, на маю думку, стане галоўным шанцам Беларусi па яе ўваходжаннi ў сусветную эканамiчную супольнасць. У яе маштабах мы малая i адкрытая эканомiка. У гэтым нашы плюсы. Беларусi больш лёгка прыстасавацца i адаптавацца да pэзкiх зменаў знешняй эканамiчнай кан’юнктуры, чым некаторым вялiкiм эканомiкам. Здольнасць хутка рэагаваць i своечасова адмаўляцца ад састарэлых вiдаў дзейнасцi на карысць новых i перспектыўных вытворчасцяў уласцiва такiм эканомiкам, як беларуская. Ёй прасцей сфармiраваць нацыянальную сiстэму пошуку i падрыхтоўкi ўнiкальных кадраў у галоўных сферах развiцця i кiравання эканомiкай.

На парадак дня хутка паўстане i пытанне фармiравання новай стратэгii экспарту. Яе асновай стане перанос вытворчасцi нашых традыцыйных тавараў, якiя карыстаюцца попытам за мяжой (трактары, аўтамабiлi, сельгастэхнiка, халадзiльнiкi i г. д.) у краiны Азii i Лацiнскай Амерыкi. На мой погляд, наспеў час фармiравання рынку зямлi з паступовым пераходам да прыватнай вытворчасцi прадуктаў харчавання i перапрацоўкi сельгаспрадукцыi.

Увогуле нам давядзецца пераарыентавацца на стварэнне новых тавараў i паслуг, якiя будуць запатрабаваныя на сусветным i рэгiянальных рынках. Да месца будзе i наш удзел у стварэннi мiжнародных сыравiнных i трубаправодных кансорцыумаў сумесна з Расiяй, Еўрасаюзам i iншымi краiнамi. Выхад з крызiсу павiнен стаць для Беларусi пачаткам паскоранага павелiчэння валавога ўнутранага прадукту, даходаў, узроўню i якасцi жыцця яе насельнiцтва.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi лейтматыў праграмы першачарговых мераў па адаптацыi беларускай эканомiкi да глабальнага фiнансавага крызiсу, якую падрыхтаваў вядомы эканамiст, к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика