Марш бактэрый
Марш бактэрый
Нямытыя або няправiльна апрацаваныя прадукты — рыба, мяса, а таксама забруджаная вада, — могуць прывесцi да харчовага атручэння. Добрым прыкладам з’яўляецца бульбяная салата, пакiнутая на адкрытым паветры падчас сямейнага пiкнiка. Усе прадукты харчавання першапачаткова ўтрымлiваюць невялiкую колькасць бактэрый. Але калi ежа дрэнна апрацавана або захоўвалася неналежным чынам, у ёй магчымае моцнае размнажэнне бактэрый. Такая ежа можа выклiкаць атручэнне. Калi праз 1-6 гадзiн пасля ўжывання ежы або вады вы адчулi сябе дрэнна, у вас, хутчэй за ўсё, тыповы выпадак харчовага атручэння. Можа быць ванiтаванне, рвота, дыярэя i боль у страўнiку. У такiм выпадку пiце шмат вадкасцi. Не выкарыстоўвайце лекi ад дыярэi, паколькi яны могуць запаволiць вывядзенне з арганiзма бактэрый i таксiнаў. Як правiла, сiмптомы праходзяць на працягу 12 гадзiн. Каб папярэдзiць харчовае атручэнне, рабiце наступнае: l Размарожвайце мяса i iншыя замарожаныя прадукты ў халадзiльнiку, а не на кухонным стале. l Не набывайце прадукты ў пашкоджанай тары. l Перад прыгатаваннем ежы мыйце рукi з мылам. Прамыйце прадукты як след i ачысцiце iх ад лупiнаў i лiсця. Часта мыйце нажы i дошкi для нарэзкi прадуктаў. Выкарыстоўвайце асобную дошку для апрацоўкi мяса. l Мяса, птушку, рыбу гатуйце да поўнай гатоўнасцi. Яйкi — да таго часу, пакуль бялкi перастануць быць вадкiмi. Лiнiя абароныМiндалiны i адэноiды — гэта спецыялiзаваныя лiмфатычныя вузлы, яны ўтрымлiваюць iмунныя клеткi, якiя перашкаджаюць траплянню iнфекцыi ў дыхальную сiстэму. — гэта спецыялiзаваныя лiмфатычныя вузлы, яны ўтрымлiваюць iмунныя клеткi, якiя перашкаджаюць траплянню iнфекцыi ў дыхальную сiстэму.Лiмфатычныя сасуды — гэта сетка каналаў, што дастаўляе лiмфу (вадкасць, якая ўтрымлiвае iмунныя клеткi) да iмунных органаў i ў кроў. — гэта сетка каналаў, што дастаўляе лiмфу (вадкасць, якая ўтрымлiвае iмунныя клеткi) да iмунных органаў i ў кроў.Косны мозг — гэта мяккая тканка ўнутры поласцяў доўгiх касцей, якая фармiруе iмунныя клеткi. — гэта мяккая тканка ўнутры поласцяў доўгiх касцей, якая фармiруе iмунныя клеткi.Апендыкс i пейераўскiя бляшкi — у гэтых спецыялiзаваных лiмфатычных вузлах ўтрымлiваюцца iмунныя клеткi, якiя перашкаджаюць iнфекцыйным арганiзмам, трапляюць у стрававальную сiстэму. — у гэтых спецыялiзаваных лiмфатычных вузлах ўтрымлiваюцца iмунныя клеткi, якiя перашкаджаюць iнфекцыйным арганiзмам, трапляюць у стрававальную сiстэму.Лiмфатычныя вузлы — кожны вузел утрымлiвае iмунныя клеткi, у тым лiку В- i Т-клеткi. — кожны вузел утрымлiвае iмунныя клеткi, у тым лiку В- i Т-клеткi.Вiлачкавая залоза — некаторыя лейкацыты мiгруюць сюды з коснага мозга, дзе яны размнажаюцца i выспяваюць у клеткi, здольныя да iмуннай рэакцыi. — некаторыя лейкацыты мiгруюць сюды з коснага мозга, дзе яны размнажаюцца i выспяваюць у клеткi, здольныя да iмуннай рэакцыi.Селязёнка — у ёй лейкацыты захоплiваюць мiкраарганiзмы (вельмi важная частка iмуннай сiстэмы). — у ёй лейкацыты захоплiваюць мiкраарганiзмы (вельмi важная частка iмуннай сiстэмы).Пры нараджэннi чалавека яго iмунная сiстэма бывае адносна слабай. Яна ўмацоўваецца з цягам часу, калi дзiця сутыкаецца з iнфекцыйнымi агентамi i праходзiць пасiўную вакцынацыю. Такi iмунiтэт называецца набытым. Штораз, калi арганiзм сутыкаецца з чужародным "захопнiкам", iмунная сiстэма фармiруе ў Т- i В-клетках памяць, спецыфiчную ў дачыненнi да гэтага арганiзма. У наступны раз, калi вы зноў сутыкняцеся з тым жа арганiзмам, клеткi памяцi пачнуць хутка размнажацца, каб спынiць iнфекцыю. Пры вакцынацыi нам уводзяць забiтыя або аслабленыя вiрусы цi бактэрыi. Хоць апошнiя не дастаткова моцныя, каб мы захварэлi, яны ўсё ж такi стымулююць iмунную рэакцыю. Утвараюцца клеткi памяцi, якiя забяспечваюць iмунiтэт да пэўнага захворвання. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямытыя або няправiльна апрацаваныя прадукты — рыба, мяса, а таксама забруджаная вада, — могуць прывесцi да харчовага атручэння. Добрым прыкладам з’яў
|
|