Скрозь бруд і холад
Скрозь бруд і холад
Забег на трываласць адбыўся ў мястэчку Вулвергемптан, што ў Англii. Тысячы мужчын i жанчын сабралiся там, каб узяць удзел у Tоugh Guу Сhаllеngе 2009. На шляху ў iх была 21 перашкода — ледзяная вада, канаты, падпаленая зямля, калючка i iншыя. З вялiкай колькасцi ўдзельнiкаў, якiя стартавалi, да фiнiшу дацягнулi далёка не ўсе. Нехта па дарозе ламаў косткi, нехта пераахалоджваўся, а хтосьцi i проста сыходзiў з дыстанцыi, не ў сiлах працягнуць барацьбу. А перамог наймацнейшы — Джэймс Аплтан. Карысных вам кашмараў!Начныя кашмары карысныя i нават крытычна неабходныя для выжывання чалавецтва, заявiў фiнскi псiхолаг Анцi Рэвансуа. Сны аб падзеннi з вышынi, праследаваннi страшнымi жывёламi, страце зубоў, няўдачах на ўроку — усё гэта з’яўляецца спадчынай i багаццем чалавечай цывiлiзацыi, якая на працягу стагоддзяў была вымушаная супрацьстаяць самым розным i небяспечным выклiкам, кажа вучоны. У вынiку на заранку чалавечага роду паўстаў адмысловы псiхалагiчны механiзм, калi падчас сну мозг чалавека даследаваў самыя небяспечныя сiтуацыi i рыхтаваў яго да нечаканых паваротаў падзей. Пры гэтым "трэнiроўкi" мелi выгляд сноў, што ўзмацняла iх эмацыйны ўзровень. Вынiкам гэтага стаў той факт, што ў рэальным жыццi чалавек быў унутрана гатовы да самых розных паваротаў падзей i капрызаў лёсу. Начныя кашмары стваралi ў падсвядомасцi неабходныя нервовыя сувязi, якiя дазвалялi чалавеку ў рэальным жыццi сапраўды эфектыўна, амаль аўтаматычна, дзейнiчаць у момант найвышэйшай небяспекi. Астравы, якiя плаваюцьКалi стаць на любы з 48 астравоў возера Тытыкака, якiя плаваюць, адчуваецца, як зямля рухаецца пад нагамi. Нiбыта ходзiш па вадзе або плывеш на гэтай губчатай паверхнi. Даўно яшчэ iндзейцы племенi ўрос жылi на велiзарных трысняговых лодках, але потым яны пабудавалi штучныя астравы, якiя абжылi ў ХІV стагоддзi. Гэта была жыццёвая неабходнасць. Такiм спосабам урасы пазбягалi сустрэч з iндзейцамi аймара, iнкамi i iспанскiмi канкiстадорамi. Пласты трыснягу, якiя завуцца tоrtоrа, змешваюцца з чарназёмам i каранямi раслiн, i востраў натуральнай выявай плавае па вадзе. Кожны месяц мужчыны займаюцца тым, што замяняюць стары згнiлы з-за кантакту з вадой пласт на новы, таксама сплецены з трыснягу. У халуп i лодак тэрмiн прыдатнасцi таксама абмежаваны. Сёння толькi частка насельнiцтва ўвесь час жыве на гэтых астраўках. Больш няма нi аднаго карэннага ўраса. Мова знiкла. Дарэчы, турызм пагiбельна ўплывае на гэтыя мясцiны. На поўнач ад паўвострава Капачыка яшчэ можна знайсцi сляды прымiтыўнага жыцця, больш беднага i больш iзаляванага. Тыя, хто жыве тут, рэдка бачаць чужынцаў. У iх няма якога-небудзь недаверу або агрэсiўнасцi, проста яны асаблiвыя, таксама як астравы. Унiкальныя ў цэлым свеце. Мужчынам больш спакойна на ўнiтазеУладальнiкi адной з венскiх кавярняў прыдумалi новы спосаб прыцягнуць клiентаў. Галоўныя менеджары вырашылi паставiць уздоўж сцен установы ўнiтазы, каб наведвальнiкi-мужчыны адчувалi сябе больш камфортна. Кiраўнiцтва лiчыць, што прыбiральня — гэтае апошняе месца на зямлi, дзе мужчына можа расслабiцца i адпачыць ад жанчын i розных раздражняльных рэчаў i падзей. Унiтазы ўздоўж сцен хоць i сапраўдныя, але прызначаныя толькi для сядзення: каналiзацыя да iх не падведзеная, таму выкарыстаць iх па прызначэннi госцi кавярнi не могуць. Сярод клiентаў ёсць асобы абодвух палоў, але, як адзначыў гаспадар, спадар Хольц, на дэкаратыўных унiтазах сядзяць выключна мужчыны. "Унiтаз для мужчыны — гэта трон, — дзелiцца ўражаннямi адзiн з наведвальнiкаў. — I я сапраўды адчуваю сябе больш упэўнена, калi сяджу ў асяроддзi ўнiтазаў". За арыгiнальны дызайн венская кавярня Хольца ў народзе ўжо празвалi "цiхiм месцам". Жыхары аўстрыйскай сталiцы лiчаць, што вядомы напой для Еўропы адкрылi менавiта яны. Мясцовая легенда абвяшчае, што туркi ў 1529 годзе пакiнулi мяшкi з кававым зернем перад варотамi Вены пасля няўдалай аблогi горада. Горад перанясуцьПрынята канчатковае рашэнне аб пераносе найбуйнейшага горада шведскай Лапландыi, размешчанага за 145 кiламетраў за палярным кругам. Горад Кiруна з насельнiцтвам у 18 тысяч чалавек быў заснаваны на найбуйнейшым у свеце радовiшчы жалезнай руды, якое мае ў даўжыню больш за чатыры кiламетры i не менш як паўтара кiламетра ўглыбiню. Калi больш за стагоддзе таму горад будаваўся, лiчылася, што пры тых тэмпах распрацоўкi радовiшча неабходнасць пераносiць горад паўстане не раней чым праз тысячу гадоў, аднак прагрэс унёс у гэтыя планы свае карэктывы. Такiм чынам, перад насельнiцтвам камуны i карпарацыяй LKАB, якая займаецца распрацоўкай руды, паўстала дылема: або зачыняць шахту па здабычы руды, на якой занята больш за 10 працэнтаў насельнiцтва, або пераносiць горад на iншае месца. У вынiку было прынята рашэнне аб перамяшчэннi Кiруны на 4 кiламетры да паўночнага захаду ад сучаснага месцазнаходжання. Пакуль жа турысты могуць наведаць "падвойны" горад, якi вядомы таксама адным з найглыбейшых падземных музеяў у свеце. Таксама горад вядомы як сталiца шведскай Лапландыi з яе суровай палярнай прыродай, плямёнамi саамаў i статкамi паўночных аленяў. Тут не сагрэешсяНа востраве Хакайда ў Японii, у гарналыжным курорце Тамаму адкрыўся ўнiкальны ледзяны гатэль, якi з’яўляецца часткай цэлага комплексу з лёду з барам i ледзяной каплiцай. Пабудаваная з лёду гасцiнiца Аlрhа Rеsоrt Tоmаmus Iсе Hоtеl уключае ў сябе толькi адзiн двухмесны нумар, размешчаны пад ледзяным купалам. Каб правесцi тут ноч, варта назапасiцца немалой марозаўстойлiвасцю — сталы, крэслы i нават ложак у нумары зробленыя з лёду, а тэмпература можа апускацца да -25 ОС. Становiшча крыху выратоўваюць пасцеленыя там шкуры, аднак гасцям усё роўна рэкамендуецца "зiмаваць" у тоўстых спальных мяшках. Каб падкрэслiць незвычайную прыгажосць халоднага боку курорта Тамаму, японскiя iнжынеры i навукоўцы на працягу 9 гадоў распрацоўвалi iдэю ледзянога гатэля, у якiм прадумалi ўсё да дробных дэталяў. Службоўцы курорта вельмi клапоцяцца пра гатэль, таўшчыня сцен якога складае 15 сантыметраў, яны пастаянна распыляюць снег на ледзяныя сцены гасцiнiцы, каб прамыя сонечныя прамянi не пашкодзiлi iх. Двухмесны нумар i абед у ледзяной сталовай каштуюць 696 долараў. Ты падушы ягоHаndgum — новая цацка, аб’ядноўвае ў сабе несумяшчальныя ўласцiвасцi: ён вадкi i цвёрды адначасова. Так-так, гэта тая самая "неньютонаўская вадкасць" — з-за складанай шматмернай формы малекул гэтае рэчыва можа скакаць, цягнуцца, драцца, магнiцiцца i нават часам свяцiцца. А некаторыя яшчэ i мяняюць колер ад цеплынi рук. Гэтае сапраўднае тактыльнае вар’яцтва — знаходка для кiнестэтыкаў. Звычайна яго душаць, цягнуць, цiскаюць i кiдаюцца, але ёсць яшчэ i шмат недакументаваных магчымасцяў: ад здымання злепкаў ключоў да жорсткiх жартаў над калегамi. Кажуць, гэтая штука валодае магiчнай прыцягальнай уласцiвасцю — любы, хто трымаў яе ў руках, неадкладна i непераадольна хоча сабе такую ж. Апранiце гамашыМалады брэнд "Роssо thе Sраt" вырашыўся на адраджэнне такога забытага ўсiмi аксэсуара, як гамашы. Стыльныя скураныя гамашы лёгка ператвараюць любы абутак у шэдэўр. Хоць не зусiм зразумела, для чаго i каму можа спатрэбiцца гэтая эпатажная дэталь да абутку? Хутчэй за ўсё, ствараючы сваю калекцыю, дызайнеры наўрад цi задумвалiся пра яе практычнасць. Гамашы (фр. gаmасhе) — панчохi без ступняў, якiя даходзяць да калена. Апранаюцца над абуткам. Прызначалiся для абароны абутку, бо ён да пачатку масавай вытворчасцi быў досыць дарагiм. Падрыхтаваў Iван Купарвас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забег на трываласць адбыўся ў мястэчку Вулвергемптан, што ў Англii. Тысячы мужчын i жанчын сабралiся там, каб узяць удзел у Tоugh Guу Сhаllеngе 2009.
|
|