21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пагарэў на... каналізацыi

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пагарэў на... каналізацыi

Да пяцi гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi ў судзе Наваполацка прыгаварылi начальнiка ўчастка каналiзацыйных сетак "Водаканала" Наваполацкага прадпрыемства ЖКГ.

Як паведамiла "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Ірына Таўтын, у ходзе папярэдняга расследавання было выяўлена, што ў 2004 — 2007 гадах абвiнавачаны пры адсутнасцi заданняў i даручэнняў свайго кiраўнiцтва незаконна сiстэматычна арганiзоўваў прачыстку i прамыўку каналiзацыйных лiўневых сетак, што знаходзяцца на балансе аддзела адукацыi наваполацкага гарвыканкама. Пры гэтым ведаў — заробленыя грошы не будуць пералiчаны ЖКГ, бо дагавора памiж аддзелам i "Водаканалам" няма. Работы ажыццяўлялi падначаленыя, выкарыстоўвалася спецыяльная тэхнiка прадпрыемства. Атрыманыя грошы за выкананыя работы — а гэта амаль 109 мiльёнаў беларускiх рублёў — былi пералiчаныя на рахунак iндывiдуальнага прадпрымальнiка, з якiм асуджаны сябраваў.

Акрамя таго, гэтая адказная асоба атрымала хабар — 300 долараў ЗША ад прадстаўнiка фiрмы за ажыццяўленне аналагiчных работ на тэрыторыi наваполацкага ўчастка фiрмы. Пры гэтым дагаворныя адносiны не афармлялi, як i факт афiцыйнай аплаты...

Асуджаны па iску пракурора горада таксама павiнен кампенсаваць страту, прычыненую наваполацкаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да пяцi гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi ў судзе Наваполацка прыгаварылi начальнiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика