Прэм’ер-мінiстр Беларусi ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краiны
Прэм’ер-мінiстр Беларусi ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краiны
Асаблiвую ўдзячнасць Сяргей Сiдорскi выказаў працаўнiкам прамысловых арганiзацый, чые калектывы пастаянна нарошчваюць аб’ёмы вытворчасцi. Сярод узнагароджаных — рабочыя, слесары, токары, мантажнiкi, вадзiцелi, электрыкi, будаўнiкi, лiцейшыкi. Медалём "За працоўныя заслугi" ўзнагароджаны генеральны дырэктар ВРУП "МЗКР" Вiктар Бутко, памочнiк генеральнага дырэктара Беларускага аўтамабiльнага завода Пётр Карповiч, дырэктар ААТ "Брэсцкi камбiнат будаўнiчых матэрыялаў" Уладзiмiр Марозаў, дырэктар Гомельскага лiцейнага завода "Цэнтралiт" Мiхаiл Сайкоў i iншыя. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар санаторыя "Белая Русь" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Невяркевiч, намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры Мiнскага гарвыканкама Анатоль Сабiтаў, дырэктар, мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы "Музычная капэла "Санорус" Мiнскай вобласцi" Аляксей Шут. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асаблiвую ўдзячнасць Сяргей Сiдорскi выказаў працаўнiкам прамысловых арганiзацый, чые калектывы пастаянна нарошчваюць аб’ёмы вытворчасцi. Сярод узнага
|
|