21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што прасцей, то не заўсёды лепш

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму,  купляючы  на  рынку  легкавік,  не  пашкодзіць  патэлефанаваць…  жонцы  прадаўца

Праз 12 гадоў сумеснага жыцця памiж Сяргеем i Марынай прабегла чорная кошка. Абодва яскрава ўсведамлялi,  што справа няўхiльна рухаецца да скасавання шлюбу. I тады Сяргей вырашыў апярэдзiць падзеi – у аднабаковым парадку пазбавiцца ад сумесна нажытай уласнасцi ў выглядзе не надта новай, але ж яшчэ вельмi нядрэннай аўтамашыны.

На аўтарынку гамяльчанiну Мiкалаю Н. серабрыстая “мазда” адразу кiнулася ў вочы. Прайшоўшы па аўтамабiльных радах, ён зноў вярнуўся да яе. У цане сышлiся хутка. Аформiлi дакументальна працэдуру куплi-продажу, i Мiкалай сеў за руль ужо ўласнага аўтамабiля.

Аднак не паспеў ён нарадавацца сваёй пакупцы, як на яго iмя прыйшла павестка з’явiцца ў суд. Там Мiкалай i даведаўся, што, купляючы аўтамабiль, ён даў маху: паверыў на слова былому ўладальнiку, быццам на “мазду” нiхто не мае нiякiх прэтэнзiй. На самой справе выйшла iнакш. Даведаўшыся, што муж самавольна прадаў машыну, жонка, як удзельнiк сумеснай уласнасцi, падала ў суд iскавую заяву...

А што параiць у гэтым выпадку пакупнiку? Як мiнiмум, ён павiнен ведаць, што сваiм подпiсам прадавец сведчыць: транспартны сродак, якi адчужаецца, на момант падпiсання дагавора не прададзены, не падараны, не закладзены, у арэндзе i пад арыштам не знаходзiцца, не з’яўляецца прадметам судовых спрэчак, свабодны ад любых правоў i прэтэнзiй з боку трэцiх асоб. I тым не менш пакупнiку не лiшнiм будзе пераканацца ў гэтым, патэлефанаваўшы хаця б жонцы прадаўца.

Найбольш надзейны спосаб афармлення — працэдура адчужэння транспартнага сродку праз натарыяльную кантору, супрацоўнiкi якой праводзяць яе ў строгай адпаведнасцi з заканадаўчымi дакументамi.

Такую ж надзейнасць павiнны былi б гарантаваць i камiсiйныя магазiны па продажу аўтамабiляў. Але такiя суб’екты гандлю ў сваёй большасцi нагадваюць шырока вядомую з лiтаратуры фiрму “Рогi i капыты”, дзе ўся працэдура куплi-продажу заключаецца ў запаўненнi бланкарахунка-даведкi i перадачы яго пакупнiку. Праводзiцца гэтая працэдура ў адсутнасць ўласнiка транспартнага сродку або яго даверанай асобы, а замест арыгiнальных дакументаў прымаюцца iх ксеракопii. Больш таго, такiя магазiны выкарыстоўваюць пасрэднiцкую сетку так званых “гоншчыкаў”, якiя без афармлення дакументаў купляюць за наяўны разлiк аўтамабiлi, атрымлiваюць у гандлёвых арганiзацыях праштампаваныя ўжо бланкi даведак i накiроўваюцца з iмi на аўтамабiльныя рынкi. Тут машына перапрадаецца, а ў рахунак-даведку ўносяцца пашпартныя даныя недасведчанага пакупнiка. Усё хутка i проста.

На самой жа справе падобныя суб’екты гандлю ўводзяць у зман як прадаўцоў, так i пакупнiкоў, нярэдка правакуючы канфлiкты ў рэгiстрацыйных падраздзяленнях ДАI. Да таго ж пакупнiк рызыкуе ў выпадку судовага разбору згубiць грошы, заплачаныя за аўтамабiль, бо сума, указаная ў дакументах, значна нiжэй наяўнай.

…Некалькi гадоў таму гамяльчанiн Канстанцiн Д. прадаў свае “жыгулi”. Каб гэтая працэдура была больш таннай, аформiў на карыстальнiка даверанасць. Тэрмiн яе даўно скончыўся, машына па-ранейшаму без афармлення рэгiстрацыйных дакументаў прадавалася, блукала па руках, пакуль аднойчы не стала сродкам здзейсненага злачынства. У ходзе судовага пасяджэння высветлiлася, што ўладальнiкам аўтамабiля i цяпер з’яўляецца Канстанцiн, на якога i ўсклалi адказнасць за нанесеныя матэрыяльныя страты ў ходзе дарожна-транспартнага здарэння. У вынiку танныя хiтрыкi абярнулiся для гамяльчанiна продажам уласнай кватэры для разлiку за прычынены ўрон.

Такая практыка адчужэння транспартных сродкаў знаходзiць сваё прымяненне вельмi часта. Пры гэтым уладальнiк не хоча разумець, што, перадаючы за грошы аўтамабiль з даверанасцю ў чужыя рукi, ён працягвае несцi за яго адказнасць. Прыгадваецца такi выпадак. Маладая сям’я — муж, жонка i двое непаўналетнiх дзяцей — сабралiся на адпачынак. Машыну нядаўна прадалi, у Крым вырашылi дабiрацца цягнiком. Купiлi бiлеты ў купэйны вагон, пачалi збiраць чамаданы. I раптам тэлефонны званок з мiлiцыi, якраз у дзень ад’езду:

— Ваш “фальксваген” быў прыкмечаны на месцы ўчыненага злачынства. Да высвятлення абставiн вам прыйдзецца затрымацца.

I хаця ў дадзеным выпадку гiсторыя скончылася без страты кватэры, але i сапсаваны настрой за няўдалы адпачынак не варты спрошчанага продажу аўтамабiля. Яшчэ адна парада прадаўцам транспартных сродкаў: калi ўжо вырашылi правесцi акцыю адчужэння, то дзейнiчайце па закону – знiмiце з улiку свой аўтамабiль i аформiце дагавор куплi-продажу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму,  купляючы  на  рынку  легкавік,  не  пашкодзіць  патэлефанаваць…  жонцы  прадаўца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика