Царкве вернуць першапачатковае аблічча
Царкве вернуць першапачатковае аблічча
У сталiцы ў сакавiку пачнуцца падрыхтоўчыя работы па аднаўленнi царквы Святога духа ХVІI стагоддзя. Пра гэта расказалi ў КУП "Мiнская спадчына". Барочнае збудаванне будзе знаходзiцца на сваiм былым месцы — на плошчы Свабоды. Царква Святога духа была закладзена ў ХVII стагоддзi як унiяцкая, пасля перайшла да праваслаўных, а ў багаборнiцкiя 30-я гады мiнулага стагоддзя храм быў разбураны. Перад архiтэктарамi стаiць задача аднавiць першапачатковае аблiчча царквы. На месцы, дзе некалi стаяў храм, на глыбiнi метра—паўтара часткова захаваўся старажытны падмурак. Яго рэстаўруюць i ўмацуюць. У будынку адноўленай царквы Святога Духа размесцiцца дзiцячая фiлармонiя. Вiкторыя ГУЛЬКО, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы ў сакавiку пачнуцца падрыхтоўчыя работы па аднаўленнi царквы Святога духа ХVІI стагоддзя. Пра гэта расказалi ў КУП "Мiнская спадчына&q |
|