Слова пра мову
Слова пра мову
Каб абмяркоўваць моўныя праблемы, нашай газеце нагода непатрэбная — гэтым вострым i набалелым пытанням заўсёды знойдзецца месца на старонках "Звязды". І тым больш мы не можам прамаўчаць, калi нагода ёсць. Таму i звяртаемся ў чарговы раз да моўнага пытання сёння, у Мiжнародны дзень роднай мовы, якi штогод адзначаецца 21 лютага па iнiцыятыве ЮНЕСКА. Сваiмi ўражаннямi, меркаваннямi, прапановамi ахвотна дзялiлiся з журналiстамi ўдзельнiкi "круглага стала" па тэме "Родная мова роднай зямлi". Наўрад цi хто стане спрачацца з поглядам на мову як на праяву нацыянальнай адметнасцi. Паводле iнфармацыi, прыведзенай дырэктарам Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Я. Коласа i Я. Купалы НАН Беларусi, доктарам фiлалагiчных навук, прафесарам Аляксандрам Лукашанцам, у свеце сёння iснуе па розных падлiках ад 3,5 да 5 тыс моў. "З гэтай вялiкай колькасцi толькi каля 350 з’яўляюцца высокаразвiтымi лiтаратурнымi пiсьмовымi мовамi, у тым лiку i беларуская". На думку навукоўца, значнасць Дня роднай мовы ў Беларусi падкрэслiваецца яшчэ i тым, што сёлета ў краiне абвешчаны Год роднай зямлi. Аднак пры тым, што пашыраюцца сферы ўжытку (набажэнства, iнтэрнэт-камунiкацыя) i падсiстэмы беларускай мовы (камп’ютарны жаргон, моладзевы слэнг), адсутнiчае беларускамоўны фон, якi дазваляе больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову. "I над гэтым трэба працаваць усяму грамадству", — даводзiць Аляксандр Лукашанец. Мiхась Мiцкевiч, доктар тэхнiчных навук, старшы навуковы супрацоўнiк Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Якуба Коласа, сын слыннага пiсьменнiка, агучыў шэраг прапаноў па змяненнi наяўнай моўнай сiтуацыi. Досыць катэгарычна настроены ён у тым, што датычыць моўных ведаў чыноўнiцтва: "Калi чыноўнiк не ведае як адной, так i другой мовы пры гэтым законе (якi зацвярджае дзвюхмоўе, — Аўт.), ён не мае права займаць пасаду i не павiнен яе займаць, яго гнаць трэба". Спадар Мiцкевiч упэўнены ў тым, што заняткi на роднай мове павiнны быць адноўлены i ў школах, i ў iнстытутах. Ва ўнiсон такой iдэi галоўны рэдактар часопiса "Маладосць" Раiса Баравiкова прапануе вярнуць абавязковы экзамен па беларускай мове ў школе. А загадчык кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання Iнстытута журналiстыкi БДУ, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Вiктар Iўчанкаў цiкавiцца, што пiшуць пра яго студэнты ў iнтэрнэце, i застаецца задаволеным — прынамсi тым, што пiшуць яны па-беларуску. "Мяне радуе, што ў моладзi ёсць мода на беларускую мову", — адзначае Вiктар Iванавiч. агучыў шэраг прапаноў па змяненнi наяўнай моўнай сiтуацыi. Досыць катэгарычна настроены ён у тым, што датычыць моўных ведаў чыноўнiцтва: "Калi чыноўнiк не ведае як адной, так i другой мовы пры гэтым законе (якi зацвярджае дзвюхмоўе, — Аўт.), ён не мае права займаць пасаду i не павiнен яе займаць, яго гнаць трэба". Спадар Мiцкевiч упэўнены ў тым, што заняткi на роднай мове павiнны быць адноўлены i ў школах, i ў iнстытутах. Ва ўнiсон такой iдэi галоўны рэдактар часопiса "Маладосць" Раiса Баравiкова прапануе вярнуць абавязковы экзамен па беларускай мове ў школе. А загадчык кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання Iнстытута журналiстыкi БДУ, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Вiктар Iўчанкаў цiкавiцца, што пiшуць пра яго студэнты ў iнтэрнэце, i застаецца задаволеным — прынамсi тым, што пiшуць яны па-беларуску. "Мяне радуе, што ў моладзi ёсць мода на беларускую мову", — адзначае Вiктар Iванавiч.Навум Гальпяровiч, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыi замежнага вяшчання Беларускага радыё заўважае, што "ў нас на радыёстанцыi "Беларусь" беларуская мова не адчувае сябе падчаркай пры ўсiм тым, што мы гаворым на пяцi мовах, i я думаю, што веданне сваёй мовы абсалютна не перашкаджае веданню iншых моў, а можа быць, нават спрыяе гэтаму". У вырашэннi моўных праблем, на думку спадара Гальпяровiча, ключавым словам павiнна быць не "барацьба", а "праца", пачаць якую варта з сябе... заўважае, што "ў нас на радыёстанцыi "Беларусь" беларуская мова не адчувае сябе падчаркай пры ўсiм тым, што мы гаворым на пяцi мовах, i я думаю, што веданне сваёй мовы абсалютна не перашкаджае веданню iншых моў, а можа быць, нават спрыяе гэтаму". У вырашэннi моўных праблем, на думку спадара Гальпяровiча, ключавым словам павiнна быць не "барацьба", а "праца", пачаць якую варта з сябе...Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб абмяркоўваць моўныя праблемы, нашай газеце нагода непатрэбная — гэтым вострым i набалелым пытанням заўсёды знойдзецца месца на старонках "Звя |
|