21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АТС — не тормаз для заробкаў?

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АТС — не тормаз для заробкаў?

Адзiная тарыфная сетка не вядзе да ўраўнiлаўкi заробкаў у вытворчай сферы. Такую думку выказала першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткiна.

Цi не галоўная мэта Адзiнай тарыфнай сеткi — забяспечыць прыкладна роўныя гарантыi па аплаце працы за прыкладна аднолькавую колькасць i складанасць работ. Да таго ж не ў апошнюю чаргу менавiта АТС стрымлiвае расслаенне грамадства. Даходы найбольш i найменш заможных грамадзян Беларусi адрознiваюцца ў 5,6-5,9 раза, што адпавядае "стандартам" такiх еўрапейскiх краiн, як Германiя, Францыя цi Аўстрыя. Для параўнання: у Казахстане гэты паказчык складае 7,4, ва Украiне — 8,7, Арменii — 8,8, Лiтве — 10,4, Эстонii — 10,8, Латвii — 11,6, Расii — 16,8, Малдове — 20,7 раза.

У той жа час, адзначаюць у мiнiстэрстве, само па сабе iснаванне Адзiнай тарыфнай сеткi не з’яўляецца "тормазам" для росту зарплаты. Сетка вызначае толькi каэфiцыенты для асобных катэгорый работнiкаў, якiя памнажаюцца на тарыфную стаўку І разраду канкрэтных арганiзацый. Пры гэтым сама тарыфная стаўка I разраду ў арганiзацыях вытворчай сферы можа быць далёка не аднолькавай. Апроч таго, значную частку заробкаў "забяспечваюць" надбаўкi па кантрактах, iншыя вiды надбавак, прэмii, а таксама прадугледжаныя заканадаўствам i абавязковыя для ўсiх так званыя "кампенсацыйныя выплаты" — за звышурочныя, працу па выхадных цi ў начны час.

Такiм чынам, падкрэслiваюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, сама па сабе Адзiная тарыфная сетка не абмяжоўвае магчымасцi наймальнiкаў па налiчэннi заробкаў. Сапраўды, дзяржаўнае рэгуляванне тут захаваецца. Разам з тым цяпер пачалася работа над спрашчэннем механiзму выкарыстання АТС з улiкам пажаданняў галiновых мiнiстэрстваў i ведамстваў. Да слова, заўважыла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення працы i зарплаты Iрына Казлiцiнава, гэта працэс нармальны — з 1992 года карэктывы ў тарыфную сетку ўносiлiся амаль дзесяць разоў.

Апошнiм часам зробленыя значныя крокi па лiбералiзацыi аплаты працы ў рэальным сектары эканомiкi нагадваюць у мiнiстэрстве. Гэта павiнна стаць дадатковым стымулам для работнiкаў айчынных прадпрыемстваў ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу.

Так, калi дагэтуль суб’ектам гаспадарання дазвалялася ўключаць у вытворчыя затраты тарыфную частку зарплаты толькi ў межах бюджэту пражытковага мiнiмуму для працаздольнага насельнiцтва, то цяпер падобнае абмежаванне знiкла — тарыфная частка зарплаты можа ўключацца ў затраты цалкам. Сёлета адменена неабходнасць вызначэння гранiчнага нарматыву прыбытку, што накiроўваецца на аплату працы, для арганiзацый, якiя дасягнулi максiмальнага памеру тарыфнай стаўкi I разраду. Апроч таго, спрошчаны механiзм аднясення стымулюючых выплат на затраты, пры забеспячэннi рэнтабельнай работы арганiзацыям дадзена магчымасць накiроўваць на стымулюючыя выплаты да 100 працэнтаў тарыфнай часткi зарплаты работнiкаў, значна пашыраныя правы наймальнiкаў па вызначэннi гнуткай сiстэмы стымулявання персаналу.

Пры гэтым, мяркуюць у мiнiстэрстве, асаблiва актуальным у новых умовах з’яўляецца рашэнне даць наймальнiкам права вызначаць неабмежаванае штомесячнае ўзнагароджанне работнiкам, якiя забяспечылi рэалiзацыю прадукцыi i знiжэнне яе запасаў на складах у прамой залежнасцi ад атрыманай выручкi замест прэмiй i надбавак. Нарэшце, наймальнiкам дадзена права вызначаць персанальныя ўмовы аплаты працы (i ў тым лiку зноў-такi не абмежаваныя па памерах прэмii i надбаўкi) кiраўнiкам i спецыялiстам маркетынгавых, лагiстычных, знешнеэканамiчных i iншых структурных падраздзяленняў, што забяспечваюць паступленнi валютнай выручкi. Да слова, заўважыў начальнiк галоўнага ўпраўлення працы i зарплаты Генадзь Прохарчык, такiх магчымасцяў айчыннае заканадаўства нiколi раней не прадугледжвала.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiная тарыфная сетка не вядзе да ўраўнiлаўкi заробкаў у вытворчай сферы. Такую думку выказала першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Мар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика