21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзея ЕРМАКОВА: Наш офіс будзе шырокiм — як сiмвал банка, якi трывала стаiць на нагах

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ЕРМАКОВА: Наш офіс будзе шырокiм — як сiмвал банка, якi трывала стаiць на нагах

Днямi ў сталiцы на праспекце Дзяржынскага была закладзена капсула ў фундамент новага будынка, якi павiнен з’явiцца праз два гады. Гэта будзе цэнтральны офiс ААТ "ААБ Беларусбанк". Сямiпавярховы будынак з трыма падземнымi ўзроўнямi з сучасных матэрыялаў з унутраным дворыкам i фантанам — менавiта iм плануецца ўпрыгожыць пачатак праспекта. Старшыня Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова расказала карэспандэнту "Звязды", якiм доўгiм быў шлях да будаўнiцтва цэнтральнага офiса:

— З таго моманту, як Прэзiдэнт краiны даў дабро на будаўнiцтва, прайшло амаль сем гадоў. Участак нам быў выдзелены хутка па распараджэннi мэра сталiцы. Шмат часу — амаль два гады — мы выбiралi эскiзны праект. Аб’яўлялi конкурс, нам прапаноўвалi шмат варыянтаў праектныя групы, iнстытуты, але асабiста мне яны не падабалiся. Мы не хацелi, каб будынак быў занадта высокiм, як усе астатнiя банкi. Наш офiс павiнен быць арыгiнальным i ў той жа час шырокiм — як сiмвал фiнансавай установы, якая трывала стаiць на нагах. Нарэшце мы вызначылiся з выбарам. Я патэлефанавала мэру i сказала, што будзем пачынаць будоўлю. Мiхаiл Якаўлевiч паставiўся скептычна, маўляў, навошта вам распачынаць будоўлю падчас фiнансавага крызiсу, знойдзем вам што-небудзь старэнькае. А калi я прынесла яму эскiз, паглядзеўшы, ён сказаў, што ад такога будынка адмаўляцца нельга.

Тэндар на будаўнiцтва выйграла расiйская кампанiя з Ханты-Мансiйска. Работы на ўчастку вядуцца круглыя суткi ў тры змены i па выхадных. Пакуль на будоўлi працуюць айчынныя спецыялiсты, у хуткiм часе да iх далучацца рабочыя з Турцыi i Азербайджана. Зараз будаўнiкi паглыбiлiся на 50 метраў — пакуль закладваецца фундамент. Да лiстапада з’явiцца каркас будынка. Капсула з храмiраванай нержавеючай сталi, закладзеная прадстаўнiкамi банка, Мiнгарвыканкама, адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна сталiцы, утрымлiвае пасланне да нашчадкаў, падпiсанае ўсiмi членамi праўлення банка. У iм на рускай i беларускай мовах гаворыцца: "Беларусбанк" — сапраўды народны банк. І мы ганарымся гэтым." Акрамя паслання, у капсуле знаходзiцца будаўнiчая дакументацыя i сярэбраная манета, выпушчаная да 80-годдзя ўстановы. Апошняя — як сiмвал залатнiка, якi нашы продкi закладвалi ў фундамент новай хаты. Папярэдне капсулу асвяцiў настаяцель Свята-Прэабражэнскага прыхода протаiерэй Святаслаў Лявiцкi.

Надзея Ермакова расказала, што асноўныя плошчы новага будынка будуць адведзеныя пад аказанне паслуг насельнiцтву. "Гэта не кiраўнiчая структура. У любым упраўленнi банка мы аказваем паслугi насельнiцтву. У цэнтральным офiсе, акрамя таго, у нас вядзецца работа з мiжнароднымi фiнансавымi iнстытутамi. I, як галоўны дзяржаўны банк краiны, мы абавязаныя мець i адпаведнага ўзроўню офiс." Зараз, дарэчы, цэнтральны офiс банка знаходзiцца ў прыстасаваным памяшканнi былога праектнага iнстытута. Увогуле ў спадчыну ад "Ашчадбанка" з савецкiх часоў засталася не вельмi зайздросная маёмасць. "У невялiкiх гарадах i вёсках гэта i ўвогуле драўляныя "хацiнкi". Таму мы актыўна будавалiся не ў сталiцы, а ў невялiкiх гарадах, аграгарадках. Зараз будуюцца нашы памяшканнi ў Кобрыне, Наваполацку, будзем будавацца ў Полацку. Калi больш-менш забяспечылi офiсамi супрацоўнiкаў i клiентаў па раёнах, прыступiлi да будаўнiцтва ў сталiцы. У нас будзе прыгожы будынак для нашых работнiкаў i клiентаў, ды i для ўсяго нашага горада," — расказала Старшыня Праўлення.

Алена КРАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў сталiцы на праспекце Дзяржынскага была закладзена капсула ў фундамент новага будынка, якi павiнен з’явiцца праз два гады. Гэта будзе цэнтральн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика