Кабарэ ў квадраце
Кабарэ ў квадраце
На канцэрт з такой назвай запрашае шаноўную публiку 22 лютага ў Палац Рэспублiкi фрык-кабарэ-бэнд "Сярэбранае вяселле". Зрэшты, паколькi калектыў гэты як музычны, так i тэатральны, то i выступленнi яго — не канцэрты, а паказы. Цяперашнi — лiтаратурна-музычна-тэатральна-мастацкi — аб’ядноўвае ў сабе дзве розныя традыцыi, дзве кабарэ-культуры — французскую i нямецкую. Уласна, таму кабарэ i "ў квадраце". Французскае кабарэ забаўляла гледачоў яркiмi паказамi, адваблiваючы ўвагу ад паўсядзённай руцiны, нямецкае — жорстка высмейвала гэту руцiну. Французскiя артысты заклiкалi публiку мыслiць востра i лёгка, нямецкiя — самастойна i незалежна. Але i тыя, i другiя валодалi асаблiвай энергетыкай i эксцэнтрычнай падачай песень. За гэта i былi любiмыя. У цяперашнiм паказе музыканты на чале са Святланай Залескай-Бень выканаюць як творы аўтараў нямецкага кабарэ i класiкаў французскай паэзii, так i песнi ўласнага сачынення. У адпаведнасцi з патрабаваннямi да рэкламы, на афiшы арганiзатары пазначылi: "жывы гук". Аднак яшчэ дадалi: жывое святло i жывыя людзi. Так што ўсё мае адбыцца жыва ды жвава. Маналог мiшэнi ў цiры, гiсторыя мiлай сям’i з абавязковым шкiлетам у шафе, бурлiвы раман краўчыхi i лазневага касiра — усе гэтыя сюжэты з дапамогай акцёраў сталiчных тэатраў i ўдзельнiкаў фрык-кабарэ-бэнду не дазволяць слухачам заставацца толькi пабочнымi назiральнiкамi, затое прымусяць смяяцца i плакаць. І перанесцiся з Мiнска то ў Мюнхен, то ў Парыж, Берлiн... Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На канцэрт з такой назвай запрашае шаноўную публiку 22 лютага ў Палац Рэспублiкi фрык-кабарэ-бэнд "Сярэбранае вяселле". Зрэшты, паколькi кал |
|