Прарок Захарый
Прарок Захарый
Прарок Захарый Серпавiдзец (яўр. "памятны Богу") — якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары 21 лютага — адзiн з 12-цi малых прарокаў; нарадзiўся каля 520 года да Раства Хрыстовага. З маладых гадоў Захарый быў прызваны да прароцкага служэння. Менавiта ў кнiзе прарока Захарыя распавядаецца аб прыходзе Месii, аб апошнiх днях зямнога жыцця Збавiцеля, аб Уваходзе Гасподнiм у Іерусалiм на маладым асле, аб здрадзе Госпаду за 30 срэбранiкаў. Згодна з паданнямi, прарок Захарый дажыў да глыбокай старасцi i быў пахаваны каля Iерусалiма. Святцы надаюць Захарыю iмя Серпавiдца, таму што ён у адным з прароцтваў убачыў скрутак у выглядзе вялiкага сярпа, якi ляцеў па небе. l Сяляне па-свойму разумелi тое, што явiлася прароку Захарыю. У гэты дзень яны абавязкова вымалi сярпы, якiя былi заткнуты ў пераборку сенцаў, i аглядалi iх. Калi яны затупiлiся, неслi да каваля: "На Захарыя-серпавiдца глядзi сярпы на лета", "Не ў той час сярпы точаць, калi на жнiво iдуць". l Акрамя таго, сярпы пырскалi вадохрышчанскай вадой i казалi: "Не абрэжаш у свой час крывога сярпа — не адолееш у полi снапа". l У дагiстарычныя аграрныя часы сярпы выраблялi з крэменю, пазней — з металу. Серп, як i каса, звязаны з сiмволiкай поля i жнiва, мае дваякае палярнае значэнне. З аднаго боку, серп быў прызначаны для таго, каб зразаць каласы, i таму сiмвалiзаваў смерць. У народнай культуры Смерць часам атаясамлiвалася з вобразам Бязлiтаснай Жнейкi з сярпом у руцэ. З iншага боку, серп сiмвалiзаваў ураджай, дабрабыт, пладаноснасць. Таму ён часта быў асноўным атрыбутам старажытнагрэчаскiх багоў земляробства i ўрадлiвасцi. Дзякуючы яго выгнутай форме, вельмi часта серп параўноўвалi з "сярпом" Месяца. l У народзе казалi: "Пакуль сярпом не парэжашся — жаць не навучышся". l Калi серп выпадкова падаў, чакалi добрага ўраджаю. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прарок Захарый Серпавiдзец (яўр. "памятны Богу") — якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары 21 лютага — адзiн з 12-цi малых прарокаў; нара |
|