Ваенная пракуратура не абвяргает факт зьбіцьця Франака Вячоркі ў дзень «прызыву»Вінцук Вячорка як прадстаўнік гвалтам забранага ў войска Франака Вячоркі атрымаў зь Менскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры адказ на скаргу ад 29 студзеня, адрасаваную Беларускаму ваеннаму пракурору. У адказе, падпісаным намесьнікам менскага міжгарнізоннага ваеннага пракурора падпалкоўнікам юстыцыі А.Васілюком, В.Вячорку адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць службоўцаў Савецкага раённага ваенкамату і «432 Галоўнага ваеннага клінічнага мэдычнага цэнтру» з прычыны ўжываньня імі гвалту і перавышэньня ўлады. Разам з тым ваенная пракуратура вылучыла з праверкі і накіравала паводле падсьледнасьці ў іншыя сьледчыя органы матэрыялы пра ўжываньне супраць Ф.Вячоркі гвалту «супрацоўнікамі міліцыі (у тым ліку неўстаноўленымі асобамі ў цывільным адзеньні)». Ваенная пракуратура правяла экспэртызу Ф.Вячоркі ў вайсковай частцы ў Баранавічах: «Паводле заключэньня экспэрта № 263 ад 30.01.2009, пры асьведчаньні Вячоркі Ф.В. 29.01.2009 выяўлены крывепадцёк на пярэднеўнутранай паверхні правага пляча (1), крывепадцёк (1) і ранка (1) на задняй паверхні правага перадплечча ў праекцыі правага прамянёвазапясьцевага суставу, крывепадцёкі на тыльнай паверхні правай пясьці ў праекцыі цела трэцяй пясьцевай косткі (1), на вонкавай паверхні левага пляча (1), на задняй паверхні левага перадплечча ў праекцыі левага прамянёвазапясьцевага суставу (1), на пярэдневонкавай паверхні правай галёнкі (1). Гэтыя цялесныя пашкоджаньні ў колькасьці 7 з улікам магчымасьці аднамомантавага ўтварэньня некаторых зь іх утварыліся ў выніку ня менш як 6 траўматычных узьдзеяньняў тупымі прадметамі (…). Магчымасьцяў ўтварэньня вышэйзгаданых цялесных пашкоджаньняў у тэрмін і пры акалічнасьцях, указаных самім пацярпелым, не выключаецца». Адказ міжгарнізоннай пракуратуры камэнтуе прадстаўнік пацярпелага В.Вячорка: «Мы амаль не сумняваліся, што крымінальную справу не пачнуць. Але акалічнасьці гэтак званага «прызыву» відавочныя. Спэцслужбы — ад бяздарнасьці альбо ад самаўпэўненасьці — пакінулі гэтулькі сьлядоў, у тым ліку на целе майго сына, што праігнараваць усё гэта немагчыма. У адказе міжгарнізоннай пракуратуры пацьверджана, што яго білі. Ёсьць паказаньні сьведак, што 16 студзеня яго выводзілі з вайсковага шпіталя невядомыя; што 28 студзеня яго везьлі ў вайсковую частку ў наручніках. Трэба спыніць нахабнае бяспраўе. Мы ня будзем маўчаць. Гэтую адмову будзем абскарджваць па інстанцыі, а таксама рабіць ншыя захады». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вінцук Вячорка як прадстаўнік гвалтам забранага ў войска Франака Вячоркі атрымаў зь Менскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры адказ на скаргу ад 29 студзеня, адрасаваную Беларускаму ваеннаму пракурору.
|
|