Рыгор Барадулін адзначае 74-годдзе
Апошні беларускі літаратар, якому было прысвоена званне Народнага паэта — Рыгор Барадулін — адзначае свой 74-ы дзень нараджэння.
“Паэзія Барадуліна — чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ёю...” — прыгадвае “Радыё Свабода” словы Васіля Быкава. Рыгор Барадулін — аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, яго творы перакладаліся на азербайджанскую, англійскую, армянскую, асецінскую, балгарскую, венгерскую, грузінскую, іспанскую, казахскую, канадa-мову, кіргізскую, латышскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую, славенскую, таджыкскую, татарскую, туркменскую, удмурцкую, узбекскую, украінскую, французскую, харвацкую, хіндзі, чувашскую і эстонскую мовы. Апошняя кніга Барадуліна — яго ліставанне з Васілём Быкавым “Дажыць да зялёнай травы...” — выйшла ў 2008 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні беларускі літаратар, якому было прысвоена званне Народнага паэта — Рыгор Барадулін — адзначае свой 74-ы дзень нараджэння. “Паэзія Барадуліна — чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку.
|
|