Пабачыла свет шостая кніга прозы Андрэя Федарэнкі
Пабачыла свет новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі — аповесці і раман "Нічые".
Андрэй Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум ў 1983 годзе, бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры ў 1990 годзе. Працаваў мулярам, транспартным рабочым. З 1990 года працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса "Полымя", цяпер — супрацоўнік часопіса “Маладосць”. Аўтар кніг прозы "Гісторыя хваробы" (1989, 1990), “Смута" (1994), "Шчарбаты талер" (1999), "Тры талеры" (2000), "Афганская шкатулка" (2002). Сябра СП Беларусі з 1990 года, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабачыла свет новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі — аповесці і раман "Нічые". Андрэй Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
|
|