21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямельнае пытанне патрабуе зразумеласці i дакладнасцi

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямельнае пытанне патрабуе зразумеласці i дакладнасцi

З пачатку года ўступiла ў сiлу новая рэдакцыя Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi. У гэтым дакуменце акрэслiваецца шмат чаго новага, што датычыцца зямельных участкаў для жыхароў у блакаваных дамах, аб зямельнай уласнасцi для замежнiкаў, аб тэрмiнах атрымання зямельнай спадчыны, акрэслiваюцца больш гiбкiя абмежаваннi па максiмальнай плошчы ўчасткаў для грамадзян i г.д. Акрамя гэтага, згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 64 ад 6 лютага 2009 года, зменены парадак выдачы грамадзянам Беларусi зямельных участкаў для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. Гэты парадак набыцця ўчасткаў без зямельных аўкцыёнаў пачне дзейнiчаць з першых дзён мая гэтага года.

На гэтыя i iншыя пытаннi чытачам выдання на мiнулым тыднi адказваў на "прамой лiнii" старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Іванавiч Кузняцоў.

( — У прыгарадзе сталiцы маю зямельны ўчастак памерам каля 6 сотак, дзе бацькi вырошчваюць агароднiну. Цi магчыма нейкiм чынам змянiць мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка, каб потым пабудаваць там уласны дом?

Дзмiтрый Капрусыпка, г. Мiнск.

— Наш участак зямлi знаходзiцца непасрэдна побач з пасёлкам, дзе дазволена будаваць iндывiдуальнае жыллё...

— Гэта не мае прынцыповага значэння. Галоўнае, каб iснаваў распрацаваны дакумент, па якiм прадугледжана будаўнiцтва жылля. Толькi ў гэтым выпадку мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка можа быць зменена.

( — У садаводчым таварыстве недалёка ад сталiцы маю невялiкую дачу. Зямельны ўчастак мною прыватызаваны. Маю намер зрабiць да домiка прыбудову. Цi трэба мне ўзгадняць гэтую прыбудову са спецыялiстамi? Сусед кажа, што не трэба, бо зямельны ўчастак знаходзiцца ў мяне ў прыватнай уласнасцi...

Вiктар Зуеў, г. Мiнск.

( — У 2005 годзе мацi падаравала мне дом. Зямля тады была ў мацi ва ўласнасцi. Мне як грамадзянцы Расii зямлю ва ўласнасць не далi...

Спадарыня Шастаковiч, г.п. Плешчанiцы.

— Мы аформiлi спадчыну амаль 5 гадоў таму. Зямлю потым перааформiлi ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну. Дзяржаўны акт на зямлю ў нас зарэгiстраваны.

— З першых дзён гэтага года грамадзяне Расii ўжо маюць права аформiць зямлю на сваё iмя ў пажыццёвае валоданне або ва ўласнасць.

( — Маю ўласны дом. Тэхнiчны пашпарт на пабудову аформiў. Вырашыў для дзетак аформiць усе дакументы на нерухомасць. За рэгiстрацыю ўсяго аб’екта, зямлi i дома, трэба заплацiць прыкладна 330 тысяч рублёў. Адначасова гэта зрабiць мне складана, бо маю невялiкую пенсiю. Цi магчыма аплацiць гэту рэгiстрацыю ў растэрмiноўку за 3 цi 4 месяцы або неяк па-iншаму?

Мiхаiл Iванавiч, п. Любча, Навагрудскi раён.

( — У 1985 годзе памерлi мае дзед i бабка. Пасля iх застаўся дом i гаспадарчыя пабудовы. У 1987 годзе дом i пабудовы былi атрыманыя ў спадчыну i падзелены дзецьмi на 5 частак. Цяпер я валодаю дзвюма пятымi часткамi спадчыны. Сёння i астатнiя 3 часткi спадчыны мае сваякi гатовыя перааформiць на маё iмя, але... Застаецца нявырашаным пытанне зямлi, якую мне прапануюць аформiць у арэнду, бо сваякi зараз жывуць у Расii.

Уладзiслава Слiзкая, Магiлёўскi раён, вёска Сялец.

— Не.

— Потым афармляйце ўсё цалкам. Дастаткова звярнуцца да натарыуса па новае пасведчанне. Пасля гэтага вашы сваякi могуць падарыць цi яшчэ нейкiм чынам перадаць вам усю гэту маёмасць. Калi будуць нейкiя складанасцi пры вырашэннi гэтага пытання, то тэлефануйце непасрэдна мне ў прыёмную Дзяржкамiтэта па маёмасцi Беларусi. Пытаннi чытачоў "Звязды" па "прамой лiнii" мы заўсёды паспяхова вырашалi.

Сяргей КУРКАЧ.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ўступiла ў сiлу новая рэдакцыя Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi. У гэтым дакуменце акрэслiваецца шмат чаго новага, што датычыцца зя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика