Будзе герб у вобласці
Будзе герб у вобласці
На пазачарговай сесii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў народныя выбраннiкi ўхвалiлi праекты герба i сцяга Прыдзвiнскага краю. — Адназначна, герб i сцяг — цывiлiзаваныя атрыбуты, якiя ў лiку iншага будуць спрыяць i развiццю турызму, — расказвае "Звяздзе" намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Іосiф Палачанін. — Гэтую сiмволiку пасля афiцыйнага зацвярджэння трэба актыўна выкарыстоўваць пры стварэннi прадукцыi, што рэкламуе вобласць. Ды i жыхары Прыдзвiнскага краю, дзякуючы атрыбутыцы, змогуць лепш ведаць гiсторыю роднай зямлi. Рабочую групу, якая займалася распрацоўкай герба, узначальваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў. — Вiцебская вобласць — адзiны рэгiён Беларусi, дзе не было ўласнага герба. Пры гэтым амаль усе райцэнтры i нават такi малы горад, напрыклад, як Дзiсна, а таксама пасёлкi Сураж, Янавiчы i iншыя населеныя пункты маюць афiцыйныя геральдычныя сiмвалы, — адзначае Аляксандр Ацясаў. — Прымаючы за аснову гiстарычны герб, мы аддаём данiну павагi ўсiм воiнам, што абаранялi гэтую зямлю. Дарэчы, разглядалiся два варыянты сiмволiкi — геральдычны знак Вiцебскага ваяводства ўзору 1500 года i герб Вiцебскай губернi 1856 года. Жыхары вобласцi актыўна ўдзельнiчалi ў абмеркаваннi. Яны таксама маглi выбраць варыянт, якi лепш адлюстроўвае багатую на падзеi гiсторыю рэгiёна. У прыватнасцi, у папулярную дзяржаўную абласную газету "Народнае слова" чытачы не толькi тэлефанавалi i пiсалi на гэтую тэму, але i дасылалi ўласныя варыянты. У вынiку карпатлiвай работы па стварэннi варыянтаў герба i абмеркавання, як гаворыцца, прыйшлi да кансенсусу. Дэпутаты вырашылi зацвердзiць у якасцi праекта герба геральдычны знак 1856 года. Герб уяўляе сабой наступнае: у чырвоным полi французскага шчыта выява срэбнага ўзброенага коннiка, у правай руцэ якога падняты срэбны меч, у левай — круглы шчыт з залатым шасцiканцовым Ефрасiннеўскiм крыжам. Шчыт абрамляюць дзве залатыя дубовыя галiны з жалудамi, перавiтыя блакiтнай стужкай. Герб вянчае вежавая карона з пяццю зубцамi. Такiм чынам, да гiстарычнага герба дадалi толькi Ефрасiннеўскi крыж. Сцяг вобласцi — прамавугольнае палотнiшча зялёнага колеру (як мяркуюць спецыялiсты, менавiта такiя харугвы былi ў старажытнага княства) з суадносiнамi бакоў 1:2, а ў цэнтры — выява герба. Пасля таго, як праекты герба i сцяга пройдуць экспертызу ў Геральдычным савеце пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, яны будуць зацверджаны Указам кiраўнiка дзяржавы. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пазачарговай сесii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў народныя выбраннiкi ўхвалiлi праекты герба i сцяга Прыдзвiнскага краю. — Адназначна, герб |
|