21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі святкуюць Масленiцу

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі святкуюць Масленiцу

Многiя даследчыкi традыцыйнай духоўнай спадчыны выказвалi меркаваннi аб тым, што першапачаткова Масленiца святкавалася "на пачатку новага года, якi па месяцовым календары прыпадаў на сакавiк", i была прызначана "стымуляваць прыроду ў дзень сонцазвароту".

l Характар некаторых абрадавых дзеянняў (напрыклад, хаджэнне ў госцi адно да аднаго, наведванне хроснымi бацькамi сваiх хрэснiкаў, ушанаванне памяцi памерлых продкаў) дае пэўныя падставы праводзiць аналогii са святкаваннем Калядаў, якiя суправаджалi сустрэчу Новага года недзе з Сярэднявечча, i з Вялiкаднем, якi, хутчэй за ўсё, у больш раннi час i быў святам пачатку новага абрадавага колазвароту.

l Калi ўлiчыць, што адно з ключавых месцаў ва ўсiм складаным рытуальна-абрадавым комплексе займала катанне на санках з горак, то больш дакладным часам колiшняга правядзення свята трэба лiчыць апошнi тыдзень лютага i першы тыдзень сакавiка. Хутчэй за ўсё, Масленiца некалi адзначалася на працягу двух тыдняў (як i iншыя святы, напрыклад, Каляды). І тады першы святочны тыдзень сiмвалiзаваў заканчэнне зiмы, а другi — пачатак каляндарнай вясны.

l З прыходам хрысцiянства i актыўным пашырэннем у сферы сацыяльнага i культурнага жыцця грамадства святаў хрысцiянскай Пасхалii i ў сувязi з увядзеннем сямiтыднёвага Вялiкага посту, якi папярэднiчаў падзеям Вялiкадня, святкаванне Масленiцы павiнна было скончыцца да пачатку посту i скарацiлася з двух тыдняў да аднаго. Такiм чынам, сёння Масленiца святкуецца на восьмым тыднi перад Вялiкаднем.

l Яшчэ адным важкiм аргументам на карысць таго, што Масленiца прыпадала на канец лютага — пачатак сакавiка, быў масавы акот i ацёл хатняй жывёлы якраз у гэты час. Кожная гаспадарка станавiлася багатай на малако i ўсялякiя малочныя прадукты, сярод якiх было i масла. Магчыма, менавiта гэта акалiчнасць стала падставай для ўзнiкнення такой выключна побытавай назвы каляндарнага свята. Гэта адценне захавалася ў шэрагу варыянтаў назвы свята, якiя бытавалi ў народным асяроддзi: Масленiца, Масленка, Маснiца, а таксама i ў царкоўнай назве — "Сырная сядмiца".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя даследчыкi традыцыйнай духоўнай спадчыны выказвалi меркаваннi аб тым, што першапачаткова Масленiца святкавалася "на пачатку новага года, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика