Хто не хоча стаць мiльянерам?
Хто не хоча стаць мiльянерам?
У апошнiя днi лютага наведвальнiкам нашых кiнатэатраў будуць паказаны чарговыя тры шматабяцальныя кiнапрэм’еры, створаныя кiнамайстрамi ЗША, Вялiкабрытанii i Германii. Сярод іх, што прыемна, ужо і намінанты на "Оскар". Асаблiвай увагi заслугоўвае фiльм "Мiльянер з трушчобаў". На цырымонii ўручэння ўзнагарод прэмii "Оскар" карцiна была прызнаная лепшым фiльмам года. Акрамя таго, яна атрымала яшчэ сем узнагарод, у тым ліку і за лепшую рэжысуру (Дэнi Бойл). У выйгрышны сюжэт фiльма свежасць, праўдзiвасць i шчырасць данеслi акцёры-дэбютанты (Дэў Патэль, Фрэйда Пiнта, Анiл Капур, Ірфан Хан i iншыя). Фiльм зняты па рамане вядомага iндыйскага пiсьменнiка В. Сварупа i распавядае гiсторыю васямнаццацiгадовага сiраты з трушчобаў Мумбаi, якi дайшоў да апошняга этапа iндыйскага аналага тэлегульнi "Хто хоча стаць мiльянерам?". Эфiрны час заканчваецца, i яго арыштоўвае палiцыя па падазрэннi ў махлярстве. Адкуль юнак, якi вырас на вулiцы, можа столькi ведаць? На допыце высвятляецца, што кожнае пытанне гульнi адпавядала вызначанай падзеi ў яго цяжкiм жыццi, у якiм былi i сутычкi з мясцовымi бандамi, i трагiчнае каханне, i прыгоды, перажытыя разам з братам. Тэлегульню працягнуць i застанецца высветлiць толькi адно пытанне: навошта юнаку без вiдавочнага iмкнення да багацця прымаць удзел у гэтай праграме? Фантастычны фiльм "Загадкавая гiсторыя Бенджамiна Батана", зняты вядомым амерыканскiм рэжысёрам Дэвiдам Фiнчэрам, стаў лiдарам па колькасцi намiнацый на чарговага "Оскара", але атрымаў толькі тры ўзнагароды. Гэтая гiсторыя пра маркотнае i кранальнае каханне, аб наканаваннi лёсу, нястрыманасцi часу. Галоўны герой кiнастужкi Бенджамiн (Брэд Пiт) з гадамi не старэе, а становiцца ўсё маладзейшым. У пяцiдзесяцiгадовым узросце ён сустракае сваё каханне. Ёй (Кейт Бланшэт) трыццаць. Але як змогуць працягнуцца iх адносiны, калi мужчына пачынае рэзка маладзець?.. Фiльм "Iнтэрнэшнл" — вынiк сумеснай працы кiнамайстроў ЗША, Вялiкабрытанii i Германii. Рэжысёр карцiны Том Тыквел ("Бяжы, Лола, бяжы", "Парфумер: Гiсторыя аднаго забойцы") распавядае гiсторыю крушэння фiнансавай iмперыi свету. Спосабы хуткага абагачэння вядомыя: гандаль зброяй, наркотыкамi, фiнансаванне тэрарыстаў. У барацьбу з усемагутным банкiрам, праз якога "адмываюцца" грошы, уступае рашуча настроены агент Iнтэрпала. Але хутка ён сам становiцца аб’ектам пераследу сваiх жа калегаў, сутыкнуўшыся ў вынiку расследавання з наскрозь карумпаванай праваахоўнай сiстэмай. Ролi выконваюць: Клайв Оўэн, Наомi Уотс, Армiн Мюлер-Шталь. Прыемнага прагляду! Вiкторыя Аляксандрава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя днi лютага наведвальнiкам нашых кiнатэатраў будуць паказаны чарговыя тры шматабяцальныя кiнапрэм’еры, створаныя кiнамайстрамi ЗША, Вялiкабры |
|