21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вясковы турызм павiнен грунтавацца на моцнай нацыянальнай iдэi

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясковы турызм павiнен грунтавацца на моцнай нацыянальнай iдэi

Вясковы турызм павінен грунтавацца на моцнай нацыянальнай iдэi

Над тым, як назваць сваю сядзiбу, Ала ПАЛIКАРПУК доўга не думала. Калi вулiца, на якой яна жыве, называецца Зарэчная, то i сядзiба, вядома ж, — "На Зарэчнай вулiцы". Так, назва аднаго з самых папулярных савецкiх фiльмаў спалучаецца тут з традыцыйнай беларускай гасцiннасцю i адраджэннем народных рамёстваў. Сядзiба знаходзiцца ў Кобрынскiм раёне, у старадаўнiм урочышчы Дзяршова, у вёсцы Пескi-1. Яна прымае турыстаў з красавiка 2007 года. Летась тут пабывала 300 гасцей, у тым лiку 80 iншаземцаў: з Галандыi, Аўстрыi, Германii, Польшчы, Канады i ЗША. На тэрыторыi сядзiбы захавалася хата пачатку ХХ стагоддзя, пабудаваная ў традыцыях Кобрынскага дойлiдства. Цяпер гаспадары наладзiлi тут этнаграфiчную экспазiцыю. Пры жаданнi госцi могуць спынiцца i ў ёй. У сядзiбы шмат чаго ёсць цiкавага, але дзве асаблiвасцi — галоўныя. Гаспадары прапануюць гасцям нацыянальную беларускую кухню i ладзяць выставы-продажы вырабаў мясцовых народных майстроў.

Сёння, 25 лютага, у галоўным офiсе Белаграпрамбанка ў Мiнску збяруцца прадстаўнiкi Урада, грамадскiх аб’яднанняў, турыстычных арганiзацый, а таксама гаспадары вясковых сядзiб i фермерскiх гаспадарак, каб абмеркаваць стан i перспектывы развiцця ў нашай краiне аграэкатурызму. Газета "Звязда" гэтай тэме даўно надае асаблiвую ўвагу. Напярэдаднi канферэнцыi мы сустрэлiся з людзьмi, якiя па роду сваёй дзейнасцi i заклiку душы аналiзуюць працэсы, якiя адбываецца ў агратурызме i садзейнiчаюць таму, каб вясковыя мiнi-гасцiнiцы сталi штуршком для працвiтання вёскi i краiны ў цэлым.

Валерыя КЛIЦУНОВА, Старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы":

 

"Не кожны можа гэтым займацца"— Валерыя, чатыры гады таму вы казалi, што для развiцця агратурызму неабходныя тры ўмовы: закон, крэдыты i рэклама. Сёння ўсё гэта ёсць, i вясковы турызм у нашай краiне "стрэлiў"...

 

— Мы тут не адкрылi Амерыкi: у любой еўрапейскай краiне, як толькi з’яўляецца прагрэсiўнае заканадаўства ў галiне агратурызму, тэмпы яго развiцця набываюць выбухову характар. Другiм важным штуршком, вядома, стала льготнае крэдытаванне.

Сёлета ў каталог, якi мы выпускаем сумесна з Белаграпрамбанкам, увайшло 250 сядзiб. Колькасць iх у параўнаннi з мiнулым годам павялiчылася ў два з паловай разы. Гэта тыя сядзiбы, якiя ўжо гатовы прыняць гасцей. Усяго, па iнфармацыi падатковай iнспекцыi, зарэгiстравана 474 суб’екты агратурызму. У параўнаннi з 2006 годам, калi з’явiўся Указ Прэзiдэнта №372 "Аб мерах па развiццi аграэкатурызму ў Рэспублiцы Беларусь", колькасць сядзiб павялiчылася ў 14 разоў!

Цяпер вельмi важна захаваць якасць прадукту. Тэма становiцца высока кан’юнктурнай, падтрымлiваецца на самым высокiм узроўнi, i ў многiх структур узнiкае жаданне фарсiраваць развiццё вясковага турызму, рабiць прыгожыя справаздачы. Я вельмi баюся, каб захапленне статыстыкай не пашкодзiла справе. Трэба разумець, што не кожны можа гэтым займацца.

Трэба адчуваць унутраную патрэбу i адпавядаць гэтай сферы дзейнасцi. Гэта сфера абслугоўвання, сэрвiсу, тут патрэбны пэўны склад псiхiкi i характару. Сюды павiнны iсцi людзi, для якiх гэта прызванне. А паколькi тут зараз створаны вельмi льготныя ўмовы, то ёсць небяспека, што могуць прыйсцi дзеля нажывы.

У агратурызм павiнны прыходзiць сапраўды патрыёты беларускай вёскi. У Год роднай зямлi недастаткова, каб вясковыя мiнi-гасцiнiцы прапаноўвалi толькi ложак i сняданак. Патрэбны дадатковыя паслугi, якiя дапамогуць турыстам больш даведацца пра нашы традыцыi, рамёствы, фальклор, гiсторыю, прыроду, лад жыцця, менталiтэт. Патрэбны комплексны прадукт, заснаваны на нацыянальнай iдэi. Дык вось, я хачу, каб i якасць павысiлася, i змест паглыбiўся. А статыстыка няхай будзе такой, якой яе стварае жыццё, i не трэба гнацца за лiчбамi.— Якiмi рысамi павiнен валодаць гаспадар вясковай мiнi гасцiнiцы?

— Ён павiнен мець здольнасць псiхалагiчна добра пераносiць кампанiю чужых людзей i атрымлiваць задавальненне ад зносiн з iмi. Зносiны — гэта вельмi вялiкiя энергетычныя затраты. Пакуль не паспрабуеш, цяжка зразумець, што гэта такое, калi ў цябе на сядзiбе 24 гадзiны ў суткi знаходзяцца чужыя людзi.

Другое. Такi гаспадар павiнен любiць беларускую вёску і гэта павiнен быць чалавек творчы. Тое, што адрознiвае ўсiх "нашых" — неверагодная крэатыўнасць. Кожны гаспадар робiць сядзiбу ў адпаведнасцi са сваiмi iнтарэсамi, хобi i ладам жыцця. Але яму трэба ўмець яшчэ i распрацаваць праграмы знаходжання, якiя ўлiчваюць наш нестабiльны клiмат i неразвiтую турыстычную iнфраструктуру. Задача: не даць людзям засумаваць.

Калi ў вёсцы сем сядзiб, туды паедзе турыстычны аўтобус

I нарэшце, вельмi важна, каб гаспадар сядзiбы ўмеў наладжваць супрацоўнiцтва. Не трэба думаць, што суседняя сядзiба — гэта канкурэнт. Наадварот, гэта ўзмацняе прадукт.

Зараз мы ад Нацыянальнага агенцтва па турызме атрымалi праграму пазнавальнай экскурсii "Краiна замкаў". Туды ўключана Лiда i наведванне вёскi Дакудава, дзе турысты знаёмяцца з трыма аграсядзiбамi. Увогуле, там ужо сем сядзiб.

— Што сёння ўяўляе сабой беларуская агратурыстычная сядзiба i як яна развiваецца?

— Што сёння ўяўляе сабой беларуская агратурыстычная сядзiба i як яна развiваецца?

— Сядзiбы адрознiваюцца па сваёй спецыялiзацыi i памерах. Шлях развiцця вызначаецца, у першую чаргу, памерам сядзiбы. Ёсць дастаткова камерныя, якiя не жадаюць пашырацца. Сядзiбы тыпу "буцiк" прапануюць эксклюзiўны сэрвiс, яны працуюць, што называецца, са штучным таварам. Напрыклад, сядзiба "Над Нёманам" у Лiдскiм раёне, там адпачываў прэм’ер-мiнiстр i лiтоўскiя сенатары. Гаспадары такой сядзiбы не жадаюць прымаць больш за 7-9 чалавек, каб захаваць высокую якасць абслугоўвання.

Другi тып больш дэмакратычны. Кошты там нiжэйшыя, адпачынак не прэтэндуе на элiтарнасць, затое гаспадаркi больш натуральныя. Юра i Света Агаркi — гаспадары такой сядзiбы ў вёсцы Дакудава ў тым жа Лiдскiм раёне. Дарэчы, iх вельмi палюбiлi немцы, рэгулярна туды прыязджаюць. Там ёсць дзецi, жывёлы, вельмi прыемная атмасфера, зялёныя маршруты. Гэта таксама невялiкая сядзiба, i яе гаспадары не збiраюцца значна пашырацца. Аднак паслугi Юры як праваднiка маршрутаў хутка могуць стацца запатрабаванымi для iншых гаспадароў. Я думаю, што ў зонах, падобных Дакудаву, з’явяцца лiдары, якiя будуць арганiзоўваць вольны час для турыстаў з некалькiх сядзiбаў.

Трэцi тып арыентаваны на карпаратыўнае навучанне, семiнары i святы. Тут размова iдзе пра тое, каб размясцiць чалавек 20-50. Такiя ўжо падыходзяць да той мяжы, калi патрабуецца наёмны персанал i дадатковыя плошчы. Такiя перарастуць у прыватныя, iндывiдуальныя прадпрыемствы альбо таварыствы. У нас пад Бабруйскам ёсць аграсядзiба "У дзядзькi Фёдара", гаспадар якой хоча стварыць спа-курорт, для гэтага яму трэба 38 наёмных работнiкаў. Але тады ён павiнен будзе зарэгiстраваць сябе ўжо як прадпрымальнiк.

Турыст павiнен адчуваць, што ён знаходзiцца ў беларускай вёсцы

Ёсць у нас яшчэ сядзiбы, якiя маюць спартыўна-турыстычную накiраванасць: "Кролава хата", "Рачная"... Сама сядзiба з’яўляецца базай, адкуль групы выпраўляюцца ў паходы на некалькi дзён i куды потым вяртаюцца. У нас ёсць гастранамiчныя сядзiбы. I ёсць яшчэ этнаграфiчныя, такiя як "Прыазёрная" Вольгi Маханенкi ў Старым Лепелi. Туды можна паехаць, каб паглядзець народныя абрады i гульнi.

Акрамя таго, ёсць тры зусiм iншыя мадэлi. Гэта аграсядзiбы на базе СВК, этнаграфiчныя музеi i Нацыянальныя паркi. Гэта ўсё — адна тэма, толькi розныя варыянты. I кожны па-свойму цiкавы. Галоўнае, каб агратурызм быў змястоўным i меў моцную нацыянальную iдэю.

— У складзе журы конкурсу "Лепшая сядзiба года" вы пабачылi каля трох дзясяткаў сядзiбаў. Як у iх складваецца сiтуацыя з нацыянальнай iдэяй?

— Я вельмi люблю жарт аднаго старшынi калгаса: "Вы ведаеце, мы не ў балеце!" Гэта значыць, што ў нас няма строгiх стандартаў: аўтэнтычная сядзiба, ад яе i танцуем. Не. Людзi пачынаюць з таго, што ў iх ёсць. Яны маюць той дом, якi калiсьцi пабудавалi альбо набылi. Вельмi часта гэта дамы з сiлiкатнай цэглы, якую я, напрыклад, увогуле не пераношу. Альбо драўляныя дамы, абкладзеныя цэглай — таксама мне не падабаецца, але дазваляе паменшыць страту цяпла. Вельмi шмат будынкаў, якiя, вядома, не адпавядаюць нацыянальным традыцыям. Але любую сядзiбу можна адаптаваць пад агратурызм i нацыянальную беларускую iдэю правесцi ва ўсiм: пачынаючы ад ежы, аповедаў i заканчваючы элементамi iнтэр’еру. Не кажучы ўжо пра экскурсiйныя праграмы.

Я бачыла, што адбываецца ў Латвii. Там Еўрасаюз вельмi падтрымлiвае iдэю агратурызму, бо гэта — новыя працоўныя месцы. Латышы бяруць мiльённыя доларавыя крэдыты, палова з якiх незваротныя, пры ўмове, што ты ствараеш аб’ект агратурызму i працуеш у iм 5 гадоў. I вось тыя новыя аб’екты, якiя яны ствараюць, адпавядаюць нацыянальным традыцыям i спалучаюць дасягненнi цывiлiзацыi. Гэта драўляныя будынкi, дах якiх пакрыты дранкай, але ўнутры — самая сучасная сантэхнiка, iнтэрнэт i сотавая сувязь.

Калiсьцi, магчыма, i мы выйдзем на такi ўзровень. Сёння Белаграпрамбанк дапамагае палепшыць умовы ў тых будынках, якiя ёсць, i гэта ўжо добра. Пакуль мы можам толькi iмкнуцца прабудзiць у людзях цiкавасць да нацыянальнай iдэi. Дапамагчы iм зразумець: турыст павiнен адчуваць, што ён знаходзiцца ў беларускай вёсцы.

Думаю, не варта цалкам адмаўляцца i ад спадчыны савецкiх часоў. Бо гэта таксама цiкава, экзотыка для iншаземцаў, i самае галоўнае, гэта для нас — натуральна, гэта ўвайшло ў нашу кроў, зрабiла нас не падобнымi на iншых. Таму я думаю, што нацыянальная iдэя — гэта не толькi народныя рамёствы, фальклор i дойлiдства. Гэта яшчэ i тыя 70 гадоў жыцця ў сацыялiстычнай краiне, якiя пакiнулi адбiтак у нашым менталiтэце.

Два апошнiя гады па Беларусi праходзiць мiжнародны велатур, у рамках якога нашу краiну наведваюць некалькi дзясяткаў iншаземцаў. Яны спыняюцца ў беларускiх вёсках i потым кажуць пра тое, што сустрэчы на гэтай зямлi перавярнулi iх жыццё: яны нiдзе больш не бачылi такой блiзкасцi i цеплынi чалавечых зносiн, як у нас. Так што гэта — таксама нацыянальная iдэя. I вельмi хочацца, каб яна захавалася, каб iмкненне зарабiць грошы не знiшчыла сусветны рарытэт, якiм мы валодаем, — душэўнасць стасункаў.

* * *

Вiктар ЯНКАВЕНКА, дырэктар Дэпар- тамента па турызме Мiнiстэрства спорту i турызму:

Агратурызм — не толькi прыватныя сядзiбы

— Аграэкатурызм — гэта вiд турызму, якi сёння найбольш дынамiчна развiваецца. У 2006 годзе для яго былi створаны надзвычай льготныя ўмовы. Гаспадару сядзiбы дастаткова жыць у сельскай мясцовасцi альбо ў невялiкiм горадзе з насельнiцтвам да 20 тысяч чалавек (дапаўненне наконт апошняй акалiчнасцi было ўнесена ў заканадаўства ў 2008 годзе), яму не трэба рэгiстраваць сябе ў якасцi юрыдычнай асобы, ён мае мiнiмальную падатковую нагрузку — адну базавую велiчыню ў год (35 тыс. беларускiх рублёў), спрошчаны парадак справаводства i заяўны прынцып рэгiстрацыi. З канца 2007 года для тых, хто трапляе ў Нацыянальную праграму развiцця турызму, спрошчана працэдура выдзялення зямельных участкаў.

Я лiчу, што за ўсе гады iснавання турызму ў нашай краiне Указ Прэзiдэнта № 372 "Аб мерах па развiццi аграэкатурызму ў Рэспублiцы Беларусь" атрымаўся найбольш удалым. Таму летась, згодна з афiцыйнымi звесткамi, у вясковых сядзiбах адпачыла 39 тысяч турыстаў, з iх 1 800 — замежных.

Аднак адпачынак у вясковых сядзiбах — толькi адзiн з вiдаў аграэкатурызму. Мы не павiнны забываць пра тое, што ў нас сёння створаны 16 турыстычных комплексаў на базе СВК. Да канца 2010 года iх павінна адкрыцца 118. Гэта цэлыя рэкрэацыйныя цэнтры і вельмi выгадны вiд дзейнасцi для самiх СВК, бо дазваляе зарабiць "жывую" капейку ў мiжсезонне.

Другi вiд "зялёнага" турызму — нашы Нацыянальныя паркi. Да кожнага з гэтых трох вiдаў аграэкатурызму свой падыход. Мiнiмальныя патрабаваннi да ўладальнiкаў сядзiбаў. Сёння чатыры прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы ў нас рыхтуюць спецыялiстаў для гэтага роду дзейнасцi. Адна са спецыяльнасцяў Гарадоцкага агракаледжа ў Вiцебскай вобласцi так i называецца: "гаспадыня аграсядзiбы".

Адна з галоўных мэтаў 372-га Указа была стварыць дадатковыя працоўныя месцы ў сельскай мясцовасцi. I гэта таксама атрымалася.

Указам дадзены льготы для гаспадароў сядзiбаў да канца 2010 года. Праўда, дакумент прадугледжвае магчымасць працягу гэтага тэрмiну. Сёння мы прадумваем, якое павiнна быць заканадаўства ў гэтай галiне з 2011 года.

Святлана КОНЧЫЦ, начальнiк Упраўлення карпаратыўнага бiзнэсу ТАА "Бел- аграпрамбанк", член журы конкурсу "Лепшая сядзiба года":

"там больш адчуваеш сябе чалавекам"

— Мне вельмi спадабалiся сядзiбы, якiя мы пабачылi падчас правядзення конкурсу. Банкаўская дзейнасць — гэта лiчбы, прыняцце рашэння, пралiчванне фiнансавай рызыкi. Калi пасля працоўнага тыдня едзеш на аграсядзiбу, хай сабе i не адпачываць, а ў якасцi члена аргкамiтэта конкурсу, то атрымлiваеш каласальны эмацыйны зарад i аддушыну, станоўчую энергiю. Дзякуючы гаспадарам гэтых вясковых мiнi-гасцiнiц, больш адчуеш сябе чалавекам. Я не сумняваюся, што ў агратурызму ёсць будучыня.

Гэта цiкава не толькi мне асабiста, але i банку. Бо гэта, у першую чаргу, цiкава нашай краiне, яе людзям, яе гасцям. Банк ганарыцца тым, што мае дачыненне да станоўчых эмоцый, якiя прыносiць агратурызм, што яго фiнансавыя сродкi дапамагаюць адраджаць традыцыi i прывiваць моладзi любоў да вёскi, да прыроды, да каранёў.

Вельмi хацелася б, каб гаспадары не захаплялiся "карпаратыўным кiрункам", каб яны не абмяжоўвалiся толькi зарабляннем грошай. Каб прапаноўвалi больш цiкавых, пазнавальных праграм.

Што тычыцца наступнага конкурсу, думаю, трэба пашыраць намiнацыi, звузiць крытэрыi i ў члены журы ўключыць сёлетнiх гаспадароў сядзiб-пераможцаў.

Кiрыл КРАСНIЦКI, галоўны эканамiст Упраўлення карпаратыўнага бiзнэсу ТАА "Белаграпрамбанк", член аргкамiтэта конкурсу "Лепшая сядзiба года":

"Мужчынскi" адпачынак мне больш даспадобы

— На сёння банк пракрэдытаваў 235 суб’ектаў аграэкатурызму на суму парадку 8 млрд беларускiх рублёў. Найбольшая колькасць крэдытаў выдадзена Вiцебскай (працэнтаў трыццаць ад агульнай сумы), Гродзенскай i Мiнскай абласцям.

Я быў уключаны ў аргкамiтэт конкурсу, i тое, што ўбачыў, калi мы прыязджалi на сядзiбы, мяне вельмi задаволiла. Сапраўды, сродкi банка iдуць па прызначэннi. Людзi праводзяць на свае сядзiбы гарачую ваду, усталёўваюць сантэхнiку, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, каб дасягнуць пэўнага стандарту якасцi паслуг.

Добра, што сядзiбы розныя, што кожны турыст можа знайсцi сваю. Мне, напрыклад, вельмi спадабалася сядзiба "Пясчаны плёс" у Магiлёўскай вобласцi. Ёсць сядзiбы, якiя больш будуць даспадобы жанчынам, а ёсць — мужчынскiя, якiя прапануюць шыкоўную рыбалку, адасобленасць i нiчога лiшняга: гарачая вада, сучасны санвузел, ложак... Я застаўся б у такой з задавальненнем.

Сяргей СЕРГАЧОЎ, доктар архiтэктуры, прафесар, член журы конкурсу "Лепшая сядзiба года":

"гэта ўжо не проста дом"

— Я гляджу на ўсю гэту iдэю як на пачатак вялiкага шляху. Сядзiбы iмкнуся ацанiць з пункту погляду перспектывы. За кожнай стаiць канкрэтны чалавек. Бывае, што сядзiба размешчана няўдала. Жаданне зрабiць з яе турыстычны аб’ект ёсць, а магчымасцяў — няшмат. Але гэты пачатковы этап людзi выкарыстоўваюць, каб выпрацаваць нейкiя стартавыя пазiцыi: у выглядзе вопыту, сродкаў, пабудоў. Галоўнае ў сённяшняй сiтуацыi, каб iдэi жылi, i каб з’яўлялiся людзi, якiя гатовы за гэта брацца. Таму, я думаю, пакуль рана ставiць для сядзiбаў занадта высокую планку патрабаванняў.

Аднак, як архiтэктар я хачу звярнуць увагу гаспадароў на тое, што iх дом — гэта ўжо не проста iх уласны дом, у якiм яны ведаюць усе небяспечныя i нязручныя месцы. Гэта будынак, у якiм бяспечна i камфортна павiнны адчуваць сябе чужыя людзi. Не будзеш жа ўвесь час стаяць ля лесвiцы i кожны раз папярэджваць: "Асцярожна! Тут высокая прыступка!", альбо "Нiзкi праём!", альбо "Слiзкая падлога!" i гэтак далей. Адна справа, калi чалавек стварае асяроддзе для сябе, i крыху iншая — калi для чужых людзей, за якiх ён нясе адказнасць.

Ёсць цудоўныя сядзiбы, якiя, здаецца, ужо дасягнулi вяршынь. Але праз некаторы час i яны пажадаюць зрабiць наступны крок. Бо таптанне на месцы не задаволiць гэтых людзей, яны — людзi творчыя. Рашыць, куды зрабiць гэты крок, iм дапаможа грамадскае аб’яднанне "Адпачынак у вёсцы", бо тут акумулююцца iдэi, нешта фiльтруецца, нешта прапрацоўваецца.

Вялiкую справу робiць сёння Белаграпрамбанк. Ён не толькi выдаткоўвае сродкі, але i аддае шмат часу, сiлаў. Банк — пакуль адзiная структура, якая ў гэтай сферы сустракае чалавека i рэальна дапамагае яму ўвасабляць яго iдэi.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясковы турызм павінен грунтавацца на моцнай нацыянальнай iдэi Над тым, як назваць сваю сядзiбу, Ала ПАЛIКАРПУК доўга не думала. Калi вулiца, на якой
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика