21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Аб роўных умовах вызвалення ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку маладога спецыялiста

 

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Ізоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З. разгледзеў зварот па пытаннi правамернасцi патрабавання ўстановы адукацыi Рэспублiкi Беларусь аб звароце сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку спецыялiста, у сувязi з няяўкай маладога спецыялiста на работу па размеркаваннi.

У звароце адзначаецца, што заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены няроўныя ўмовы вызвалення маладых спецыялiстаў, якiя атрымалi за кошт сродкаў бюджэту сярэднюю спецыяльную адукацыю i залiчаны ва ўстанову адукацыi на навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню, ад выканання абавязку вярнуць у адпаведны бюджэт затрачаныя на iх падрыхтоўку сродкi ў выпадку няяўкi на работу па размеркаваннi, у залежнасцi ад таго, з’яўляецца гэта ўстанова адукацыi ўстановай Рэспублiкi Беларусь або iншай дзяржавы (у прыватнасцi, Расiйскай Федэрацыi).

Прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававых актаў, ратыфiкаваных Рэспублiкай Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi", "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь", Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 "Аб правiлах прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы", Палажэння аб звароце сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1255, iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя адносяцца да даследуемага пытання, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

У артыкуле 22 Канстытуцыi замацаваны роўнасць усiх перад законам i права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.

Канстытуцыя ўсклала на дзяржаву абавязак прымаць усе даступныя яму меры для стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабодаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй (частка першая артыкула 59).

Згодна з артыкулам 49 Канстытуцыi кожны мае права на адукацыю. Гарантуюцца даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi. Сярэдняя спецыяльная i вышэйшая адукацыя даступная для ўсiх у адпаведнасцi са здольнасцямi кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.

Норма артыкула 49 Канстытуцыi знайшла канкрэтызацыю i развiццё ў Законе "Аб адукацыi" (далей, калi не агаворана iншае, — Закон). Згодна з артыкулам 1 Закона дзяржаўная палiтыка ў галiне адукацыi асноўваецца ў тым лiку на прынцыпе даступнасцi дашкольнай, прафесiянальна-тэхнiчнай i на конкурснай аснове сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi. У артыкуле 3 Закона прадугледжана, што кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права на атрыманне адукацыi; абмежаваннi правоў на атрыманне адукацыi могуць устанаўлiвацца толькi законам. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне бясплатнай агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай i на конкурснай аснове бясплатнай сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ва ўстановах адукацыi.

Гарантуючы права на бясплатную, за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную i вышэйшую адукацыю, Закон прадугледжвае абавязак выпускнiкоў, якiя навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт дзяржаўных сродкаў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, адпрацаваць устаноўлены ў Законе тэрмiн па размеркаваннi, а ў выпадку невыканання дадзенага абавязку — вярнуць у адпаведны бюджэт затрачаныя на iх падрыхтоўку сродкi (часткi дванаццатая — чатырнаццатая артыкула 10 Закона).

Парадак i ўмовы звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста, а таксама падставы для вызвалення ад звароту ўказаных сродкаў устанаўлiваюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь (частка пятнаццатая артыкула 10 Закона).

У мэтах выканання вышэйназванага артыкула Закона пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1255 зацверджана Палажэнне аб звароце сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста (далей — Палажэнне), у пункце 4 якога прадугледжаны падставы вызвалення рабочага (служачага), спецыялiста ад звароту ўказаных сродкаў. Адной з такiх падстаў, устаноўленых абзацам дзесятым падпункта 4.1 пункта 4 Палажэння, з’яўляецца залiчэнне асобы, якая атрымала прафесiянальна-тэхнiчную або сярэднюю спецыяльную адукацыю (далей — малады спецыялiст), ва ўстанову адукацыi Рэспублiкi Беларусь на навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню.

Такiм чынам, паступленне на дзённую форму навучання вышэйшай навучальнай установы Расiйскай Федэрацыi ў сiлу абзаца дзесятага падпункта 4.1 пункта 4 Палажэння не з’яўляецца падставай для вызвалення маладога спецыялiста ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на яго навучанне ва ўстанове адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Рэспублiка Беларусь i Расiйская Федэрацыя, асноўваючыся на Дагаворы аб Саюзе Беларусi i Расii ад 2 красавiка 1997 года i развiваючы яго палажэннi ў мэтах далейшага зблiжэння сваiх народаў i забеспячэння дзейснай iнтэграцыi ў розных сферах дзяржаўнага i грамадскага жыцця, 25 снежня 1998 г. падпiсалi Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб роўных правах грамадзян, у артыкуле 4 якога абавязалiся забяспечыць даступнасць i роўныя правы грамадзян у атрыманнi сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай i паслявышэйшай прафесiянальнай адукацыi. Дакументы аб адукацыi, вучоных ступенях i званнях у сiлу заключанага раней, 27 лютага 1996 г., Пагаднення памiж урадамi дзвюх краiн прызнаюцца ў абедзвюх дзяржавах i эквiвалентныя на тэрыторыi Беларусi i Расii пры прадаўжэннi адукацыi i пры паступленнi на работу ў адпаведнасцi з указанымi ў iх спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй.

Аднак у сiлу абзаца дзесятага падпункта 4.1 пункта 4 Палажэння паступленне грамадзян Рэспублiкi Беларусь у навучальныя ўстановы Расiйскай Федэрацыi не з’яўляецца падставай для вызвалення iх ад звароту сродкаў, затрачаных на навучанне ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь, i ў сувязi з гэтым даступнасць атрымання адукацыi ва ўстановах адукацыi Расiйскай Федэрацыi, а таксама роўнае з iншымi права на атрыманне адпаведнай адукацыi могуць быць не забяспечаны.

Разам з тым, згодна з артыкулам 33 Закона "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь", часткамi другой i чацвёртай артыкула 55 Закона "Аб адукацыi", нормы права, якiя змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах, што ўступiлi ў сiлу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь заканадаўства, падлягаюць добрасумленнаму выкананню Рэспублiкай Беларусь у адпаведнасцi з мiжнародным правам i непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца прыняцце (выданне) унутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта, i маюць сiлу таго нарматыўнага прававога акта, якiм выражана згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора. Рэспублiка Беларусь забяспечвае выкананне прынятых абавязацельстваў па мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь у сферы адукацыi.

Прыведзеныя нарматыўныя палажэннi адпавядаюць нормам артыкула 8 Канстытуцыi, якiя абвясцiлi прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i неабходнасць забеспячэння адпаведнасцi iм заканадаўства, а таксама артыкула 26 Венскай канвенцыi аб праве мiжнародных дагавораў ад 23 мая 1969 года, згодна з якiм кожны дзеючы дагавор абавязковы для яго ўдзельнiкаў i павiнен iмi добрасумленна выконвацца.

Беручы пад увагу нормы Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года, iншых мiжнародных дагавораў, а таксама законаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ў абзацы дзесятым падпункта 4.1 пункта 4 Палажэння ўстаноўлены няроўныя ўмовы вызвалення маладых спецыялiстаў, якiя атрымалi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў прафесiянальна-тэхнiчную або сярэднюю спецыяльную адукацыю i залiчаны ва ўстанову адукацыi на навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню, ад выканання прадугледжанага часткай чатырнаццатай артыкула 10 Закона "Аб адукацыi" абавязку вярнуць затрачаныя дзяржавай на навучанне сродкi, у сувязi з тым што ад такога звароту вызваляюцца толькi маладыя спецыялiсты, залiчаныя ў адпаведную ўстанову адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Паколькi заканадаўства прадугледжвае неабходнасць забеспячэння даступнасцi i роўных правоў грамадзян у атрыманнi адукацыi, у тым лiку вышэйшай, то, зыходзячы з прынцыпу роўнасцi ўсiх перад законам, гэтыя правы павiнны быць у поўнай меры ўлiчаны пры рэалiзацыi i прадастаўленнi гарантый абароны iншых правоў i абавязкаў у сферы адукацыi.

На падставе выкладзенага, кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 22, 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд

ВЫРАШЫЎ:

1. Прызнаць неабходным у мэтах забеспячэння належнай рэалiзацыi нормаў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь унесцi адпаведныя змяненнi ў абзац дзесяты падпункта 4.1 пункта 4 Палажэння аб звароце сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1255, накiраваныя на больш поўную абарону правоў i законных iнтарэсаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь пры ўстанаўленнi падставы вызвалення асоб, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Рэспублiцы Беларусь i залiчаны ва ўстанову адукацыi Расiйскай Федэрацыi на навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню, ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на iх навучанне.

2. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку ўдакладнiць рэдакцыю абзаца дзесятага падпункта 4.1 пункта 4 указанага Палажэння.

3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч.

18 лютага 2009 г., г. Мiнск

№ Р-315/2009

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб роўных умовах вызвалення ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку маладога спецыялiста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика