Другаснае жыллё ў рэгіёнах да лета можа патаннець яшчэ на 20 працэнтаў
Другаснае жыллё ў рэгіёнах да лета можа патаннець яшчэ на 20 працэнтаў
Усе знакавыя тэндэнцыi па змяненнi цэнаў жыллёвай нерухомасцi спачатку пачынаюць дзейнiчаць у сталiцы. На гэты раз паслянавагодняя дэвальвацыя i маштабныя наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу закранулi другасны рынак жылля заходняга рэгiёна краiны ўжо ў другой палове студзеня. Праўда, патанненне кватэр там цяпер неяк прыпынiлася, а вось рынак другаснага жылля ўсходняга рэгiёна сапраўды абвалiўся менавiта ў трэцяй дэкадзе лютага. Вiцебскiя кватэры за месяц патаннелi мiнiмум на 5—6 тысяч долараў Паводле iнфармацыi дырэктара Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасцi г. Вiцебска" Уладзiмiра Кабанава, за апошнi месяц iстотна знiзiлiся нават стартавыя цэны ў лiквiднай цэнтральнай частцы гэтага абласнога цэнтра. Калi яшчэ ў студзенi стандартныя якасныя аднапакаёвыя кватэры ў Вiцебску па максiмуме прапаноўвалiся за 36—35 тысяч долараў, то цяпер адносна новыя аднапакаёўкi з новай планiроўкай выстаўляюцца на продаж за 28—30 тысяч долараў. У старых дамах вялiкая колькасць прапаноў па аднапакаёвых "хрушчоўках", якiя маюць стартавы кошт ад 23 да 25 тысяч долараў. Невялiкiя "слабенькiя" аднапакаёўкi ў аддаленых мiкрараёнах цяпер магчыма адшукаць i танней чым за 19—20 тысяч долараў. Агульная тэндэнцыя на патанненне закранула i сярэднiя цэны на двухпакаёвыя кватэры, цэннiкi на якiя з 43 тысяч долараў знiзiлiся да 40—38 тысяч. У далёкiх мiкрараёнах па дамах старой забудовы невялiкiя двухпакаёвыя "хрушчоўкi" з агульнай плошчай да 45 квадратных метраў часам прапануюцца прадаўцамi i за 20—25 тысяч долараў. Добрыя па якасцi i прасторныя трохпакаёвыя кватэры, што ў студзенi каштавалi 55—60 тысяч долараў, сёння прапануюцца максiмум за 45—50 тысяч долараў. Нягледзячы на такое iстотнае патанненне жылля, попыт на кватэры з пачатку года застаецца на нулявым узроўнi. Галоўным чынам гэта тлумачыцца iстотным змяненнем на панiжэнне цэнаснай прапановы долевага будаўнiцтва новага жылля. Сёння ў Вiцебску кошт квадратнага метра жылля па лiнii долевага будаўнiцтва складае каля 1,8 млн рублёў. Атрымлiваецца, што прасторную аднапакаёвую кватэру магчыма пабудаваць праз долевы механiзм па кошце максiмум за 25 тысяч долараў. Эксперты жыллёвай нерухомасцi ўсходняга рэгiёна адзначаюць, што цяпер колькасць рэальных прадаўцоў прыкладна ў дзясяткi разоў большая, чым нават патэнцыйных пакупнiкоў. Рабiць аналiз статыстыкi здзелак куплi-продажу вельмi складана, бо ў месяц прадаецца 2—3 кватэры. Сёння прадаўцы часткова падрыхтаваныя i да далейшага патаннення жылля, бо пры рэальных здзелках згодныя скiдваць iстотна патаннеўшы стартавы цэннiк яшчэ на 2—3 тысячы долараў. Рынак зямельных участкаў i катэджаў часова не працуе Калi ў снежнi ў Вiцебску iснаваў сур’ёзны дэфiцыт на ўчасткi зямлi пад iндывiдуальнае будаўнiцтва ў лiквiдных месцах горада, то сёння попыт на такую зямлю ўвогуле адсутнiчае. Будучыя забудоўшчыкi ўласных дамоў чакаюць першых дзён мая, калi пачне дзейнiчаць Указ кiраўнiка дзяржавы ад 6 лютага 2009 года № 64, дзе прадугледжаны змяненнi нормаў па прадастаўленнi i адабраннi зямельных участкаў для будаўнiцтва жылля. Згодна з гэтым дакументам, у абласных цэнтрах пасля 1 мая без аўкцыёнаў зямельныя ўчасткi будуць даваць i тым, хто стаiць у жыллёвай чарзе гарвыканкамаў. Участкi будуць прапаноўвацца ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну, цi ў прыватную ўласнасць па кадастравым кошце. Што датычыцца самых слабенькiх iндывiдуальных дамоў, то яны за першы месяц года патаннелi прыкладна на 4—5 тысяч долараў. Крыху лепшыя па якасцi прыватныя дамы патаннелi на 10—15 працэнтаў i каштуюць цяпер каля 80 тысяч долараў. Сапраўды элiтныя дарагiя катэджы, што да новага года каштавалi звыш 200 тысяч долараў, сёння патаннелi адразу на 30—50 тысяч долараў. Тут трэба адразу дадаць, што ўладальнiкi сапраўды элiтных i якасных катэджаў у лiквiдных мiкрараёнах iндывiдуальнай забудовы, пасля таго, як нерухомасць дасягнула свайго мiнiмальнага кошту, пачалi здымаць аб’екты з продажу. Па сутнасцi, з пачатку года попыт на катэджы ў Вiцебску i побач з гэтым абласным цэнтрам застыў на ўпэўненым нулявым узроўнi. Знiжкi па брэсцкiх кватэрах дасягаюць 10 тыс. USD Мiнiмальны попыт на кватэры на другасным рынку жылля сёння назiраецца i ў Брэсце. Паводле iнфармацыi кiраўнiка дзяржаўнай рыэлтарскай канторы Брэста Анатоля Вайтовiча, за амаль два месяцы года ў гэтым агенцтве нерухомасцi было прададзена толькi 5 кватэр. Прадаўцы яшчэ спрабуюць трымаць цэны, але... Пры стартавым кошце стандартных даволi якасных аднапакаёвых кватэр у межах 35—37 тысяч долараў, падчас рэальных перамоваў з пакупнiкамi цэннiк знiжаецца ўжо да 30—31 тысячы долараў. Кошт слабых аднапакаёвак маласямейнага тыпу ў старых дамах дасягае ўжо 26—27 тысяч долараў. Амаль самыя моцныя i масава распаўсюджаныя знiжкi назiраюцца па двухпакаёвых кватэрах. Сярэднi кошт двухпакаёвак агульнай плошчай каля 50 квадратных метраў у дзевяцiпавярховых дамах вагаецца ў межах ад 56 да 46 тысяч долараў. Аднак рэальна такiя кватэры прадаюцца сёння не даражэй за 40—42 тысячы долараў. Па сегменце аднапакаёвых i двухпакаёвых кватэр прадаўцы звычайна прапануюць жыллё на продаж, дзе квадратны метр каштуе ад тысячы долараў i вышэй. Разам з тым, пакупнiкi пачынаюць таргавацца толькi ў тым выпадку, калi кошт жыллёвага квадрата знiжаецца да 900—850 долараў. Увогуле не iснуе нiякага попыту на трохпакаёвыя кватэры, якiя да сярэдзiны студзеня каштавалi ад 65 да 72 тысяч долараў. Сёння такiя кватэры каштуюць ужо не больш як 55 тысяч долараў, але i па такiм цэннiку iх ужо нiхто не купляе. Рэальныя пакупнiкi патрабуюць скiдваць цэны на трохпакаёўкi да ўзроўню, калi квадратны метр жылля будзе каштаваць максiмум 800—850 долараў. Паводле меркаванняў Анатоля Вайтовiча, адсутнасць пакупнiкоў на другасным рынку тлумачыцца вельмi дарагiмi крэдытнымi рэсурсамi. Без крэдытаў цяпер набыць жыллё немагчыма, а працэнтныя стаўкi пад куплю кватэр у банках складаюць 26—27 працэнтаў. Доларавы цэннiк кватэр можа абвалiцца прыкладна на 20—30 працэнтаў Кiраўнiкi Брэсцкай i Вiцебскай дзяржаўных рыэлтарскiх структур упэўненыя, што хваля фiнансавага крызiсу ўдарыць па другасным рынку рэгiёнаў яшчэ мацней. Калi беларускi рубель будзе працягваць таннець у адносiнах да долара, а заробкi насельнiцтва застануцца на ранейшым узроўнi цi нават паменшацца, тады цэны на жыллёвую нерухомасць у доларавым эквiваленце будуць толькi знiжацца. Цяпер на ўзроўнi чутак распаўсюджваецца iнфармацыя, што працэнты па крэдытах пад набыццё жылля могуць паменшаць да 20 працэнтаў. Аднак, нават калi гэта i адбудзецца, то другасны рынак жыллёвай нерухомасцi будзе абвальвацца i надалей. Справа ў тым, што, каб людзi пачалi бязбоязна браць крэдыты, яны павiнны мець стабiльную працу з упэўнена сярэднiмi i высокiмi заробкамi. А ў рэгiёнах адшукаць такую працу цяпер вельмi складана. Другiм фактарам, якi можа паўплываць на цэннiкi другаснага рынку рэгiёнаў, з’яўляецца цэнавая палiтыка забудоўшчыкаў па лiнii долевага будаўнiцтва. Калi ў сталiцы адпаведным рашэннем Мiнгарвыканкама чаргавiкам дазволiлi пры ўступленнi ў долевае будаўнiцтва карыстацца льготнымi крэдытамi на 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых, то ў рэгiёнах мясцовыя ўлады на такiя меры пакуль не iдуць. Цяпер у абласных цэнтрах раней пачатае долевае будаўнiцтва яшчэ па старых цэнах карыстаецца попытам у насельнiцтва, але... Сёння iнвестары маюць пэўныя цяжкасцi пры фармiраваннi неабходнай колькасцi дольнiкаў па новых аб’ектах ужо з iншым коштам квадратнага метра. Пасля гэтага камерцыйныя структуры пачалi адмаўляцца будаваць жыллё па долевым прынцыпе. Нашы суразмоўцы ўпэўненыя, што калi агульнае эканамiчнае становiшча ў краiне будзе i надалей такiм жа, то да лета другаснае жыллё ў рэгiёнах патаннее мiнiмум на 20—30 працэнтаў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе знакавыя тэндэнцыi па змяненнi цэнаў жыллёвай нерухомасцi спачатку пачынаюць дзейнiчаць у сталiцы. На гэты раз паслянавагодняя дэвальвацыя i машта |
|