Адкажа і той, хто... побач?
Адкажа і той, хто... побач?
З 2004 года ўзровень траўматызму са смяротным зыходам зменшыўся з 0,065 да 0,051 выпадка на кожную тысячу грамадзян Беларусi, якiя працуюць. Разам з тым праблема аховы працы застаецца па-ранейшаму актуальнай. Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль, летась у краiне не вярнулiся з працы дадому 207 чалавек. Пры гэтым паляпшэнне сiтуацыi з вытворчым траўматызмам назiраецца не паўсюль. У параўнаннi з 2007 годам павялiчылася колькасць няшчасных здарэнняў са смяротным зыходам у сельскай гаспадарцы, арганiзацыях Беллеспаперапрама, спажывецкай кааперацыi. Аднак найбольш небяспечнай галiной застаецца будаўнiцтва. На яго прыпадае трэць ад усiх смяротных iнцыдэнтаў пры тым, што ў будаўнiцтве занятыя ўсяго 8 працэнтаў ад агульнай колькасцi работнiкаў краiны. Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў на вытворчасцi становiцца так званы "чалавечы фактар", i ў тым лiку — п’янства. Калi ў 2007 годзе "пад градусам" знаходзiлiся 35,4 працэнта грамадзян, што загiнулi на працоўных месцах, то летась — ужо 40 працэнтаў. Не нашмат палепшыўся гэты паказчык i ў сёлетнiм студзенi — 37 працэнтаў. Прычым такi малюнак складваецца, нягледзячы на даволi жорсткiя падыходы да парушальнiкаў працоўнай дысцыплiны. За ўжыванне "моцных" напояў на працоўных месцах цi ў працоўны час летась былi адхiленыя ад работы 12594 чалавекi. Апроч таго, 16 кiраўнiкоў i службовых асобаў пазбавiлiся пасад толькi за тое, што спрабавалi "прыкрыць" сваiх падначаленых. Як заўважыў Валяр’ян Кароль, трэба вiтаць апошнiя эксперыменты ў шэрагу рэгiёнаў па абмежаваннi продажу спiртных напояў у днi выдачы зарплаты. Разам з тым, намеснiк мiнiстра лiчыць, што падобныя захады дадуць выключна кароткатэрмiновы эфект — надалей да абмежаванняў проста прыстасуюцца. Таму ў мiнiстэрстве выступаюць з iнiцыятывай унесцi ў калектыўныя дагаворы арганiзацый пункты, якiя б вызначалi: адказнасць за п’янства павiнен несцi не толькi сам парушальнiк, але i яго калегi, якiя бачылi, але не спынiлi ўжыванне спiртных напояў на працоўным месцы. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2004 года ўзровень траўматызму са смяротным зыходам зменшыўся з 0,065 да 0,051 выпадка на кожную тысячу грамадзян Беларусi, якiя працуюць. Разам з т |
|