Асцярожна: аферысты!
Асцярожна: аферысты!
У нядзелю нам патэлефанавала жанчына: "Дапамажыце, калi ласка, мяне падманулi нейкiя аферысты!". Як высветлiлася, у суботнi вечар са словамi "мы праводзiм акцыю "Шчаслiвая сям’я" ў кватэру да пенсiянеркi зайшлi двое: малады мужчына сярэдняга росту ды высокая жанчына з валасамi светлага колеру. Тое, што было далей, можна было аднесцi да драматычнай гiсторыi пра цыганоў... Як высветлiлася, у суботнi вечар са словамi "мы праводзiм акцыю "Шчаслiвая сям’я" ў кватэру да пенсiянеркi зайшлi двое: малады мужчына сярэдняга росту ды высокая жанчына з валасамi светлага колеру. Тое, што было далей, можна было аднесцi да драматычнай гiсторыi пра цыганоў...— Яны ўдваiх увайшлi ў нашу хату, маўляў, праводзiць акцыю, паводле якой выпадкова выбiраем шэсць кватэраў у выпадковым доме раёна ды прэзентуем iхнiм гаспадарам чатыры наборы рознага кшталту тавараў, — распавядае Алена Казiмiраўна (iмёны змененыя — аўт.). — Так, гэтая жанчына настолькi хутка распавядала аб гэтых iмбрычках, нажах ды прасах, што мы з дзедам ды суседкай, якая была ў нас у гасцях, проста не паспявалi асэнсаваць сказанае. "Агенты" патлумачылi правядзенне гэтай "бясплатнай" акцыi тым, што нейкая нямецкая фiрма, якая толькi-толькi пачынае дзейнiчаць на Беларусi, не мае грошай для рэкламавання праз мас-медыйныя сродкi, а таму спадзяецца на "спаднiчнае радыё": жыхары, атрымаўшы "падарункi", самi будуць рэкламаваць прадукцыю сваiм суседзям ды знаёмым. Варта сказаць, што ўсе псiхалагiчныя прыёмы былi вельмi ўдала выкарыстаны групай аферыстаў, бо сям’я пенсiянераў не проста паабяцала выканаць апошнюю просьбу "агентаў", але i фактычна набыла прапанаваную прадукцыю. — Яны сказалi, што ў краiне дзейнiчае нейкi новы закон, згодна з якiм спажыўцы павiнны самi выплачваць падаткi з тавару, — працягвае Алена Казiмiраўна. — А таму, паколькi сума, якую яны называлi, была крыху большай за 1 мiльён рублёў, дык нам трэба было ў гэты самы момант заплацiць iм 20 % ад яе — 207 тысяч. Узамен грошай, якiя мы аддалi, яны прапаноўвалi нам 50-працэнтную знiжку на ўсе тавары iхняй фiрмы, якiя мы зможам атрымаць на прэзентацыi апошняй на Ракаўскiм кiрмашы ў панядзелак. Мы нават i не заўважылi, як яны выйшлi за дзверы з нашымi грашыма — усё адбывалася, як у сне. Калi ж гаспадары пачалi разгортваць "падарункi", дык сон iмгненна растаў, бо высветлiлася, што большасць з iх былi пашкоджаныя: з драпiнамi ды iншым бракам. Мала таго, высветлiлася, што i анiякай прэзентацыi на Ракаўскiм кiрмашы не было, таму Алена Казiмiраўна i зрабiла выснову наконт сутнасцi "прадстаўнiкоў" фальшывай фiрмы. Мы вырашылi праверыць, хто i як дурыць даверлiвых грамадзян. А для гэтага перш-наперш варта было даведацца аб сапраўдных коштах прадукцыi. Так, абышоўшы тры мiнскiя кiрмашы i не знайшоўшы нiякiх падобных тавараў, давялося адно пачуць ад гандляроў: "Такiм ужо даўно нiхто не займаецца"... Але ўсё ж праз некаторы час адпаведныя кошты знайшлiся. Так, паводле версii "агентаў", чайнiк "Эўрыка" RR-999 каштаваў 350 тысяч рублёў, а сапраўдны яго кошт быў 47 тысяч рублёў; калi ж, з iх словаў, тузiн нажоў "KаisеrHоff" KH-180 каштаваў 50 долараў, дык рыначны кошт (улiчваючы, што нажы гэтай маркi на Беларусi не прадаюць увогуле) быў у пералiку 19.920 рублёў. Інфармацыю па астатнiх двух таварах з-за даўняй даты вытворчасцi знайсцi так i не ўдалося, але, паколькi значна навейшыя мадэлi каштуюць таксама ў гэтым жа дыяпазоне, дык i тыя былi б яшчэ таннейшыя. Гэтыя несумленныя людзi падманулi пенсiянераў на 100 тысяч у лепшым выпадку: — Мы аддалi палову нашай з дзедам пенсii... На што нам цяпер жыць? Будзьце пiльнымi i не трапляйце ў рукi аферыстаў! Мiкола ТАМАШЭВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю нам патэлефанавала жанчына: "Дапамажыце, калi ласка, мяне падманулi нейкiя аферысты!". Як высветлiлася, у суботнi вечар са словамi
|
|