Самавольства начальнікаў, грашовыя пытаннi, незаконнае прадпрымальнiцтва
Самавольства начальнікаў, грашовыя пытаннi, незаконнае прадпрымальнiцтва
Гэтыя тэмы сталi асноўнымi на "прамой лiнii", якую старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Зянон Ломаць правёў 25 лютага з жыхарамi Магiлёўскай вобласцi. "Прамыя лiнii" — традыцыйная форма працы КДК. Яны маюць на мэце даць магчымасць кожнаму чалавеку з глыбiнкi кантактаваць з афiцыйнымi асобамi. На "прамой лiнii" ў Магiлёве зарэгiстраваны 3,8 тысячы спробаў датэлефанавацца: просьбы 110 заяўнiкаў зафiксаваны, 45 асабiста гутарылi з Зянонам Ломацем. — Паводле некаторых фактаў, пра якiя паведамiлi грамадзяне, мы правядзём аператыўныя мерапрыемствы, — паабяцаў кiраўнiк КДК. — Калi iнфармацыя пацвердзiцца, то, я ўпэўнены, будуць распачаты крымiнальныя справы за няўплату падаткаў i незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць. У адрозненне ад ранейшых "прамых лiнiй", стала менш скаргаў на працу камунальных службаў, з чаго Зянон Ломаць зрабiў аптымiстычную выснову аб паляпшэннi iх працы. Аднак уразiла тэлефанаванне з адной вёскi: жанчына, якая 40 гадоў адпрацавала на ферме ў гаспадарцы, паскардзiлася на неўладкаванасць жылля. Сялянка расказала, што жыве ў старым двухпавярховым доме з драўлянымi перакрыццямi. У iм ледзь не абвалiлiся драўляныя столi — дом яшчэ дзясятак гадоў таму быў зношаны амаль на 90%. Бабуля плакала, што калi ходзiць па падлозе, то адчувае сябе нiбыта на арэлях. Мiж тым, на другiм паверсе жывуць тры сям’i i штодня баяцца правалiцца. Даволi шмат тэлефанаванняў былi прысвечаны самавольству начальнiкаў: людзi скардзiлiся на чыноўнiкаў i яшчэ больш — на кiраўнiкоў прадпрыемстваў. Работнiк аднаго з невялiкiх прыватных прадпрыемстваў паведамiў, што парушаюцца правы рабочых з-за блытанiны з водпускамi i грашовымi выплатамi.
Працаўнiца iншага завода ў адным з райцэнтраў расказала, што новы начальнiк "мяце па-новаму" i звальняе ўсiх непажаданых для яго людзей. З iншага магiлёўскага прадпрыемства, дзе дзейнiчае строгая дысцыплiна, патэлефанавалi з расповедам пра п’янкi кадравiка ў працоўны час. Мужчына, якi працуе ў раённай бальнiцы, паскардзiўся, што калегi працуюць на лецiшчы сваяка кiраўнiка, i ад гэтага нiбыта залежаць памеры прэмiяў. Магiлёўскаму пенсiянеру стала крыўдна, што начальнiк яго арганiзацыi распрадаў тэхнiку, а даходаў акцыянерам няма. Жанчына не можа ўцямiць, як не сорамна мясцовым чыноўнiкам даваць бязглуздыя адказы на сур’ёзныя запыты. Гэтыя i iншыя факты будуць правярацца. Шмат паступала i так званых "грашовых" пытанняў. Альбо народ вучыцца эканомiць ва ўмовах крызiсу, альбо прынцыпова не жадае змарнаваць нiводнай заробленай капейчыны, але на парадак дня паўсталi: льготы для ганаровых донараў, даўняя запазычанасць за здадзеную садавiну, працоўныя кантракты для пенсiянераў, малыя дывiдэнды ад чэкаў "Маёмасць" i вяртанне грашовых укладаў савецкага перыяду. Мужчыны з розных раёнаў паскардзiлiся, што яны працавалi паводле дамоваў у сельскiх гаспадарках, але генеральныя падрадчыкi рамонту фермаў i iншых будоўляў з iмi не разлiчваюцца — ад апошнiх леташнiх месяцаў i да сёння. З такiмi ж прэтэнзiямi выступiлi работнiкi адной прыватнай фiрмы, уладальнiк проста заявiў аб адсутнасцi грошай. Песiмiстычна прагучалi скаргi жанчын, якiя працуюць на Крычаўскiм заводзе гумавых вырабаў, дзе сапраўды цяпер няпростае становiшча. Работнiцы яшчэ раз звярнулi ўвагу ўладаў на адсутнасць працы i заробкаў. Іх запэўнiлi, што аблвыканкам i ўрад робяць усё магчымае, каб стабiлiзаваць сiтуацыю на гэтым i некалькiх iншых прадпрыемствах, якiя моцна церпяць ад негатыўных праяў крызiсу. Аднак не такiя маштабныя захады патрэбныя, каб навесцi парадак у жыццёвых пытаннях, з якiмi звяртаюцца ў КДК людзi. Напрыклад, з Хоцiмскага раёна паведамiлi пра вялiзны склад лому чорных металаў у адной з вёсак, з аднаго з раёнаў Магiлёва — пра майстэрню i стаянку маршрутных таксi пасярод вулiцы. — Чаму ж гэтага не бачылi мясцовыя ўлады? — рытарычна пытаўся Зянон Ломаць. — Участковыя iнспектары мiлiцыi i старшынi сельсаветаў павiнны валодаць сiтуацыяй. Будзем разам разбiрацца i наводзiць парадак. Абаненты "прамой лiнii" не абмiнулi ўвагай цэны. Зянон Ломаць паведамiў, што яны будуць кантралявацца, i ў найблiжэйшы час актывiзуюцца праверкi па рыбе. У КДК лiчаць, што цэны на рыбу павялiчылiся не зусiм аб’ектыўна. Увогуле перш за ўсё правярацца будуць цэны на iмпартныя тавары. Сам Зянон Ломаць з’яўляецца шчырым прыхiльнiкам лозунга "Купляйце беларускае!": ён упэўнены, што тавары беларускай вытворчасцi лепшыя па якасцi. Таму праблемы iмпартазамяшчэння будуць заўсёды актуальныя для Камiтэта дзяржкантролю. У сакавiку Зянон Ломаць мае намер правесцi "прамыя лiнii" для жыхароў усiх абласцей і горада Мiнска. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя тэмы сталi асноўнымi на "прамой лiнii", якую старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Зянон Ломаць правёў 25 лютага
|
|