21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўто ў крэдыт. Выбар толькі з валютных...

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўто ў крэдыт. Выбар толькі з валютных...

З пачатку года продажы новых аўтамабiляў у Беларусi скарацiлiся практычна на чвэрць. Пэўнае зацiшша назiраецца i на рынку патрыманых iншамарак. У якасцi адной з асноўных прычын гэтага эксперты называюць iстотнае падаражанне крэдытаў i некаторыя цяжкасцi з iх атрыманнем, бо выкласцi адразу ўсю суму за аўто сваiмi грашыма па-ранейшаму могуць не многiя. У студзенi "Звязда" праводзiла пэўны манiторынг сiтуацыi, што склалася з атрыманнем крэдытаў на аўто. Днямi больш падрабязны аналiз правёў партал infоbаnk.bу

Адразу кiдаецца ў вочы, што ў параўнаннi з мiнулым студзенем да сярэдзiны лютага адбылося пэўнае знiжэнне працэнтных ставак. Праўда, па рублёвых крэдытах знiжэнне адбылося толькi ў БПС-Банку i ўсяго на 1 працэнт. Такiм чынам стаўкi ўсталявалiся на ўзроўнi 27-28 працэнтаў у рублях.

Акрамя таго, прапаноў па рублёвых крэдытах на аўтамабiлi засталося зусiм не шмат — лiтаральна ў двух банках (Белiнвестбанку i БПС-Банку). А вось пералiк фiнансавых установаў, якiя даюць крэдыты ў валюце, пашыраўся. У барацьбу ўключылiся некаторыя банкi, якiя летась напрыканцы года прыспынiлi свае крэдытныя праграмы. Узровень ставак па валютных крэдытах таксама крыху знiзiўся — у сярэднiм да 16-18 працэнтаў. Працэнтная вiлка вызначаецца тэрмiнам крэдыту, забеспячэннем па iм i тым, новы цi патрыманы аўтамабiль плануецца набыць.

Крыху скарацiлiся тэрмiны разгляду крэдытных заявак — у сярэднiм складаюць ад трох да двух тыдняў.

Асобныя банкi па-ранейшаму гатовыя вас пракрэдытаваць толькi ў тым выпадку, калi аўто набываецца ў аўтасалоне. Аднак знайсцi банк, якi ў якасцi прадаўца задаволiць фiзiчная асоба, таксама цалкам рэальна. Ад узросту аўто будзе залежаць i тэрмiн, на якi банк гатовы вам пазычыць грошы, — 3-7 гадоў. Максiмальны працэнт крэдыту ад кошту аўто, якое плануецца набыць, складае 80 працэнтаў. Аднак, калi вашы прыбыткi будуць недастаткова вялiкiмi, банк пагодзiцца пракрэдытаваць вас на 60-70 працэнтаў ад неабходнай сумы.

Варта ўлiчыць, што астатнюю частку кошту аўтамабiля — першапачатковы ўзнос уласнымi сродкамi — клiент абавязаны выплацiць прадаўцу да афармлення крэдыту. У выпадку крэдытаў пад залог аўтамабiля гэтыя выплаты павялiчваюцца на кошт страхоўкi па сiстэме "поўнае Аўтакаска" за першы год. Афармленне страхоўкi з аплатай за год, а не за квартал, у абсалютнай большасцi выпадкаў з’яўляецца абавязковай умовай крэдытных дагавораў. Праўда, страхоўка можа афармляцца не на поўны кошт аўто, а толькi на памер крэдытнай часткi.

Так падрабязна на страхоўцы мы спынiлiся невыпадкова. Сутнасць у тым, што сярэдняя стаўка пры страхаваннi аўто складае каля 5 працэнтаў iх кошту. А гэта зусiм не мала. У сярэднiм за пяць гадоў крэдытавання кошт страхоўкi складзе адпаведна:

для аўтамабiля за 7 тысяч долараў пры суме крэдыту 5 тысяч долараў — 1860 долараў;

для аўтамабiля за 15 тысяч долараў пры крэдыце 10 тысяч долараў — 2840 долараў;

для аўтамабiля за 20 тысяч долараў пры суме крэдыту 15 тысяч долараў — 3790 долараў.

У выпадку крэдыту пад паручыцельства страхоўка неабавязковая, але цi варта рызыкаваць?

Якiя высновы з усяго вышэй прыведзенага робяць эксперты?

Па-першае, у параўнаннi са студзенем, значна пашырылася прапанова па валютных аўтакрэдытах. Так, крэдыты на новыя аўтамабiлi можна атрымаць у сямi банках, з iх пяць — валютныя, на патрыманыя аўтамабiлi крэдыты выдаюць пяць банкаў, у тым лiку ўсяго адзiн крэдыт рублёвы, астатнiя чатыры — таксама валютныя. У сувязi з ростам курсу валют у адносiнах да рубля банкi такiм чынам перакладаюць цяжар валютнай рознiцы на плечы крэдытаатрымальнiкаў.

Калi вы прынялi рашэнне браць валютны крэдыт, то вам трэба ўлiчыць, што перавод на рахунак аўтадылера банк будзе рабiць у беларускiх рублях, таму ў большасцi выпадкаў узнiкае альбо курсавая рознiца, альбо камiсiя за перавод, якая складае ад 0,3 да 2 працэнтаў ад пераведзенай сумы. У апошнiм выпадку вам давядзецца заплацiць гэтую камiсiю да здзяйснення пераводу.

Па-другое, варта ўлiчыць, што банкi даволi пiльна разглядаюць прыбытак крэдытаатрымальнiка. Таму на велiчыню крэдыту ўплывае не толькi i не столькi кошт аўтамабiля, колькi прыбытак крэдытаатрымальнiка. На сайтах шматлiкiх банкаў прысутнiчаюць крэдытныя калькулятары, якiя дазваляюць падлiчыць прыблiзную суму крэдыту пры зададзеным прыбытку (або наадварот). Але падкрэслiм, што гэтыя разлiкi носяць прыблiзны характар.

Канчатковы разлiк ажыццяўляецца супрацоўнiкамi банкаў пры разглядзе пакета дакументаў. Нават пры адсутнасцi патрабавання пацвярджаць прыбытак, звесткi, паказаныя ў анкеце, будуць даволi iстотна ўплываць на суму крэдыту.

Па-трэцяе, максiмальны тэрмiн крэдыту не змянiўся. Ён складае 7 гадоў. У адных банках крэдыт на такi тэрмiн можна атрымаць толькi на новае аўто, у iншых — i на патрыманы, але толькi пры наяўнасцi паручыцеляў. Калi ж вы жадаеце набыць патрыманы аўтамабiль у заклад, то разлiчвайце на тэрмiн пяць гадоў.

Варта ўлiчыць, што ўзрост патрыманага аўтамабiля практычна ва ўсiх выпадках не павiнен перавышаць 12 гадоў на момант заканчэння тэрмiну крэдыту. Шмат у чым гэтае патрабаванне абумоўлена патрабаваннямi страхавых кампанiй, якiя абмяжоўваюць такiм чынам узрост аўтамабiляў пры страхаваннi па сiстэме "поўнае Аўтакаска".

І яшчэ аб камiсiях. У некаторых выпадках непасрэдна да моманту выдачы крэдыту банк патрабуе выплацiць камiсiю за разгляд пакета дакументаў (яна можа называцца па-рознаму). Прычым, адны банкi бяруць яе толькi ў выпадку станоўчага вырашэння пытання аб выдачы крэдыту, iншыя — у любым выпадку. Памер гэтых выплат можа складаць ад 15 да 140 тысяч беларускiх рублёў.

Такiм чынам, у лютым, прынамсi, можна разлiчваць на нейкi выбар у праграмах аўтакрэдытавання. Праўда, не варта асаблiва разлiчваць на шырокi выбар рублёвых крэдытаў.

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года продажы новых аўтамабiляў у Беларусi скарацiлiся практычна на чвэрць. Пэўнае зацiшша назiраецца i на рынку патрыманых iншамарак. У як
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика