Агратурызм можа дапамагчы мінiмiзаваць наступствы крызiсу для эканомiкi краiны
Агратурызм можа дапамагчы мінiмiзаваць наступствы крызiсу для эканомiкi краiны
Пра гэта ўчора заявiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур на другой спецыялiзаванай канферэнцыi "Агратурызм у Рэспублiцы Беларусь — стан i перспектывы развiцця", якая прайшла ў Белаграпрамбанку. Для таго, каб развiвацца незалежна ва ўмовах сусветнага крызiсу, агратурызм мае тры асноўныя перадумовы. Першая — ён забяспечвае самазанятасць насельнiцтва. Другая. Як i любая турыстычная сфера, агратурызм не патрабуе вялiкiх капiталаўкладанняў. Яна зводзiць да мiнiмуму фiнансавыя рызыкi ў крэдытаваннi, i нарэшце агратурызм у сваёй дзейнасцi не патрабуе дадатковых выдаткаў. Чалавек прадстаўляе тое, што ўжо мае: прыроду, жыллё, натуральную ежу. Усе гэтыя элементы аб’ектыўна не залежаць ад наяўнасцi крызiсу. Увогуле краiны, якiя маюць такi прыродны прадукт, як Беларусь, заўважыў намеснiк мiнiстра, пры пэўным развiццi даюць дзяржаве 7—10 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту, дзякуючы толькi турыстычнай сферы. Турызм — гэта вельмi перспектыўны напрамак, таму дзяржава надае галоўную ўвагу яго развiццю i агратурызму ў прыватнасцi. Андрэй Тур прапанаваў удзельнiкам канферэнцыi сфармуляваць асноўныя прапановы ў План першачарговых мерапрыемстваў па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi ў 2009 годзе. Летась у аграсядзiбах беларусы пакiнулi больш за 300 млрд беларускiх рублёў, а iншаземцы — больш за 100 млн долараў. Гэта грошы, якiя па-сутнасцi пайшлi на развiццё беларускай вёскi i павышэнне дабрабыту яе жыхароў. "Нездарма, — падкрэслiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Іван Бамбiза, — аграсядзiбы ярка вылучаюцца сваёй прыгажосцю i эстэтыкай i падцягваюць да свайго ўзроўню iншыя сядзiбы ў той мясцовасцi, дзе знаходзяцца". "Iншаземцы знаходзяць у беларускiх вёсках тое, чаго няма больш нiдзе, — сказаў намеснiк мiнiстра спорту i турызму Часлаў Шульга, — звычаi, традыцыi, аўтэнтычнасць. Таму нацыянальная праграма развiцця турызму вялiкую ўвагу надае агратурызму". Сярод значных мераў дзяржаўнай падтрымкi гэтай сферы дзейнасцi — нулявая стаўка падатку на дабаўленую вартасць для экскурсiйна-турыстычных паслуг i ўнутрырэспублiканскiх маршрутаў, iльготныя ўмовы дзейнасцi гаспадарам аграсядзiбаў. Учора на другой спецыялiзаванай канферэнцыi "Агратурызм у Рэспублiцы Беларусь — стан i перспектывы развiцця" былi аб’яўлены вынiкi першага рэспублiканскага конкурсу "Лепшая сядзiба года". Гран-пры атрымала сядзiба "Над Нёманам" (Лiдскi раён). У якасцi ўзнагароды гаспадары Аксана i Валерый Сялькоўскiя паедуць па турыстычных пуцёўках на iтальянскi востраў Сардынiя. У намiнацыi "Гасцiннасць" перамагла сядзiба "На Зарэчнай вулiцы" (Кобрынскi раён). Лепшымi "зялёнымi" сядзiбамi былi прызнаны "Кролава хата" (Расонскi раён) i "Дакудава" (Лiдскi раён). У намiнацыi "Стыль i гармонiя" лепшай стала сядзiба "Вязынка" (Маладзечанскi раён), у намiнацыi "Здаровы лад жыцця" — сядзiба "Пясчаны бераг" (Быхаўскi раён). У намiнацыi "За захаванне беларускiх традыцый" бясспрэчным лiдарам стала сядзiба "Прыазёрная" Лепельскага раёна. Газета "Звязда" як iнфармацыйны спонсар конкурсу сваiмi дыпломамi i памятнымi падарункамi адзначыла сядзiбы "Гусарская" (Расонскi раён), "Сваякi" (Астравецкi раён) i "Мiчуркi" (Бялынiцкi раён). Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора заявiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур на другой спецыялiзаванай канферэнцыi "Агратурызм у Рэспублiцы Беларусь — стан i пер |
|