21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таннее жыллё ў сталіцы

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таннее жыллё ў сталіцы

Антыкрызісная эканоміка

 

Рэальны кошт квадратнага метра знiзiўся да 1.400-1.500 USD

 

Менавiта ў другой палове лютага прадаўцы кватэр на другасным рынку жылля сталiцы пачалi масава знiжаць свае стартавыя цэннiкi. Смелыя прагнозы спецыялiстаў рынку нерухомасцi аб хуткiм абвале цэнаў iстотна актывiзавалi гэты працэс. Дырэктар Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў адзначае, што ўжо на працягу 4 апошнiх месяцаў назiраецца павелiчэнне колькасцi прапаноў кватэр на продаж, а рэальных пакупнiкоў амаль няма.

З’явiлiся аднапакаёўкi па 40 тысяч USD

Эксперты па жыллёвай нерухомасцi адзначаюць, што менавiта зараз тэндэнцыя на патанненне кватэр набiрае сур’ёзныя абароты. Яшчэ тры тыднi таму распрацоўшчыкi статыстыкi iнфармацыйнага каталога цэнаў на кватэры адзначалi знiжэнне кошту квадратнага метра прыкладна на 30 долараў за тыдзень. Цяпер за тыдзень жыллёвы квадрат пачаў таннець з хуткасцю каля 40—45 долараў. Хутчэй за ўсё цэннiкi знiжаюцца на кватэры ў старых пяцiпавярховых дамах спальных раёнаў, а таксама па ўсiх вiдах жылля ў новых мiкрараёнах на ўскрайку Мiнска i ў Шабанах. Калi статыстыка вызначае сярэднi кошт аднапакаёвых кватэр на ўзроўнi 60—63 тысяч долараў, то невялiкiя аднапакаёвыя "хрушчоўкi" з агульнай плошчай да 32 квадратных метраў ужо з’явiлiся ў продажы па 40—43 тысячы долараў. Сёння ў гарадскiм каталогу жыллёвай нерухомасцi пакупнiкам прапаноўваецца каля 9 тысяч варыянтаў кватэр на продаж цi абмен.

Самая вялiкая колькасць прапаноў прыпадае на невялiкiя па плошчы двухпакаёвыя кватэры са старой планiроўкай. На такiя кватэры цэны знiзiлiся больш за ўсё. Цяпер самыя слабенькiя па якасцi двухпакаёўкi з агульнай плошчай да 44 квадратных метраў можна знайсцi ўжо i за 56—58 тысяч долараў. Галоўным чынам двухпакаёвыя кватэры ў дзевяцiпавярховых дамах прапаноўваюцца пакупнiкам па кошце ад 65 да 75 тысяч долараў. Iснуюць на рынку i дарагiя двухпакаёўкi за 80—100 тысяч долараў, дзе квадратны метр агульнай плошчы ацэньваецца амаль у дзве тысячы долараў, аднак... Багатых пакупнiкоў сёння на рынку ўвогуле няма, таму кватэры па такiм кошце спецыялiсты лiчаць упэўненымi "вiсякамi", якiя не будуць прададзены нiколi. Увогуле агенцтвы нерухомасцi адзначаюць, што ў апошнiя 2 месяцы працуюць амаль ухаластую, бо сёлета яны афармляюць не больш за 1—2 здзелкi куплi-продажу кватэр у месяц. Патэнцыйныя пакупнiкi пачынаюць больш актыўна цiкавiцца кватэрамi з коштам квадратнага метра, не большым за 1400—1500 долараў. Аднак i на такое жыллё пакупнiкi чакаюць знiжак з боку гаспадароў кватэр у памеры не менш як 2—3 тысячы долараў.

"Надвор’е" на рынку робяць забудоўшчыкi долевага жылля

Эксперты "Звязды" яшчэ летась прагназавалi сiтуацыю на жыллёвым рынку сталiцы, дзе цэнасныя тэндэнцыi на другасным рынку жылля павiнны былi непасрэдна залежаць ад узроўню патаннення долевага будаўнiцтва для масавага пакупнiка. Сёння мы назiраем менавiта такую сiтуацыю. Буйныя агенцтвы сталiцы гэтымi днямi пачалi актыўна рэкламаваць будучае жыллё ад забудоўшчыкаў, якiя працуюць па долевым механiзме. Напрыклад, агенцтва нерухомасцi "БЕЛНТН" прапаноўвае кватэры ў 20-павярховым доме па праспекце Ракасоўскага, квадратны метр якiх каштуе 1300 долараў. У доме пабудавана ўжо 8 паверхаў, i здадзены ён будзе сёлета ў трэцiм квартале. У мiкрараёне Лошыца-3 па долевым будаўнiцтве каркасна-блочнага жылога дома клiентам прапаноўваюць заключаць дагавор, дзе квадратны метр жылля мае фiксаваны кошт у межах 3,5 мiльёна рублёў. На першасным рынку жылля цяпер iснуюць i больш цiкавыя па цане прапановы ад забудоўшчыкаў па долевым метадзе, калi квадратны метр будзе каштаваць у межах 1100—1200 долараў, аднак... Тут гаворка iдзе пра дамы, якiя будуць здадзены ў 2011 годзе.

На фоне патаннення жыллёвага квадрата ад структур долевага будаўнiцтва ў Мiнску iснуюць i не зусiм зразумелыя выключэннi наяўнай тэндэнцыi. У сталiцы стаяць каля 5 пустых шматпавярховых дамоў, дзе кватэры прапаноўваюцца па кошце квадратнага метра агульнай плошчы ад 1700 до 2100 долараў. Такiмi пустымi дамамi днямi нават зацiкавiўся кiраўнiк нашай дзяржавы, якi даручыў адпаведным структурам на працягу квартала вырашыць праблему гэтага жыллёвага парадокса. Жыллё не павiнна пуставаць у горадзе, дзе на ўлiку грамадзян з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў стаяць больш за 250 тысяч сем’яў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта ў другой палове лютага прадаўцы кватэр на другасным рынку жылля сталiцы пачалi масава знiжаць свае стартавыя цэннiкi. Смелыя прагнозы спецыял
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика