Пенсія па ўзросце ў лютым — 408,9 тысячы
Пенсія па ўзросце ў лютым — 408,9 тысячы
Паводле апошнiх звестак Мiнэканомiкi, сярэднямесячны памер пенсii па ўзросце ў студзенi гэтага года павялiчыўся ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам на 18,2 працэнта, у студзенi-лютым адпаведна — на 14,8 працэнта i склаў у студзенi — 408,3 тысячы рублёў, у студзенi-лютым — 408,6, у тым лiку ў лютым — 408,9 тысячы рублёў. Як адзначылi ў мiнiстэрстве, сярэднямесячны памер мiнiмальнай пенсii па ўзросце павялiчыўся ў студзенi гэтага года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм месяцам на 19,3 працэнта, у студзенi-лютым адпаведна на 16,4 працэнта (па прагнозе — 14,5 працэнта) i склаў у студзенi — 226,5 тысячы рублёў, у студзенi-лютым — 228,3 тысячы, у тым лiку ў лютым — 230,1 тысяча рублёў. Што датычыцца сярэднямесячнага памеру дзярждапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, то ў студзенi ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года ён павялiчыўся на 21,1 працэнта (па прагнозе — 13,9) i склаў 179,8 тысячы рублёў; памер дзярждапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей пасля трох гадоў, таксама павялiчыўся на 21,1 працэнта i склаў 67,4 тысячы рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Хлопчыкаў больш Маладыя бацькi з Першамайскага раёна аддаюць перавагу такiм iмёнам для нованароджаных, як Аляксей i Дар’я. Аб гэтым паведамiла начальнiк аддзела ЗАГС адмiнiстрацыi Першамайскага раёна Станiслава Макарэвiч. Паводле слоў суразмоўцы, у лiк найбольш папулярных iмёнаў таксама ўваходзяць Максiм, Кацярына, Арцём, Марыя, Мiкiта, Палiна, Дзмiтрый i Ксенiя. У мiнулым годзе ў гэтым раёне зарэгiстравана на паўтары сотнi нованароджаных больш, чым у 2007 годзе. Хлопчыкаў традыцыйна нарадзiлася больш, чым дзяўчынак — 1197 i 1057 адпаведна. Андрэй ШМЫГIН, "Мiнск—Навiны".
Па лесе — з абрэзам паляўнiчай стрэльбы блукаў 50-гадовы жыхар вёскi Хвойная Паляна Хойнiцкага раёна. У пошуках якога-небудзь звера, вядома ж. Але замест яго натрапiў на работнiкаў Лоеўскай мiжраённай iнспекцыi па ахове жывёльнага i раслiннага асяроддзя, якiя пацiкавiлiся яго стрэльбай i наогул правамернасцю яго дзеянняў. Выявiлася, што ўнутры ствала абрэза была ўстаўка з нарэзамi пад патроны 22 калiбру. У мужчыны знайшлi i пяць гэтых боепрыпасаў, за што яму давядзецца несцi адказнасць перад законам. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Адкуль дровы i траўмы? З лесу, магчыма... Жыхар пасёлка Хвоенск, што ў Жыткавiцкiм раёне, днём пайшоў па дровы для гаспадаркi. Вiдаць, ламачча яму было недастаткова, таму мужчына забраўся на дрэва. Адкуль i звалiўся. Добра, што ў яго быў мабiльны тэлефон, па якiм ён паведамiў у сям’ю, што з iм адбылося няшчасце. На дапамогу кiнулiся мясцовыя жыхары i выратавальнiкi. Першым няшчаснага ўдалося знайсцi аднавяскоўцам. Здабытчык драўнiны шпiталiзаваны ў Жыткавiцкую бальнiцу са шматлiкiмi пераломамi. Iрына АСТАШКЕВIЧ. З кулакамi на мiлiцыю кiнуўся 22-гадовы хлопец, якi парушаў грамадскi парадак а дзесятай гадзiне вечара ў пад’ездзе аднаго са шматпавярховiкаў Сельмашаўскага мiкрараёна Гомеля. Некалькi жыхароў дома, патэлефанаваўшы ў мiлiцыю, папрасiлi супакоiць хулiгана. Туды адправiлiся прапаршчык i сяржант, якiя вызначылi на месцы, што хлопец знаходзiцца пад добрай "мухай". Яны паспрабавалi даставiць яго куды належыць — у медыцынскi выцвярэзнiк, што выклiкала ў апошняга агрэсiю. З кулакамi ён накiнуўся на ахоўнiкаў парадку, нанёсшы аднаму з iх лёгкiя цялесныя пашкоджаннi. Мiлiцыянеры знаходзiлiся пры выкананнi службовых абавязкаў, i непадпарадкаванне iм у такой вось сiтуацыi будзе адпаведным чынам улiчана ў судзе. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. $150 — i пасведчанне стропальшчыка! Узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да начальнiка аддзела вiцебскай будаўнiчай арганiзацыi, якi за грошы паабяцаў грамадзянiну выдаць пасведчанне стропальшчыка без праходжання адпаведнага навучання. За сваю паслугу папрасiў 150 долараў. "Зялёныя" ўзяў прама ў сваiм службовым кабiнеце. Аляксандр ПУКШАНСКI. Цыгарэт на 25 мiльёнаў Канфiскавалi брэсцкiя памежнiкi сумесна з супрацоўнiкамi мiлiцыi ў грамадзянiна Беларусi. Праваахоўнiкi падчас адпрацоўкi аператыўнай iнфармацыi на аўтадарозе Тамашоўка—Брэст спынiлi "Крайслер". У аўтамашыне аказалiся 10 тысяч пачкаў цыгарэт "LM" з акцызнымi маркамi Украiны. Ул. iнф. Пенсiянер-валютчык На цэнтральным рынку ў Баранавiчах увагу аператыўнiкаў прыцягнуў пенсiянер, якi займаўся продажам валюты. Калi валютчыка затрымалi, то пры iм было больш за 8 млн рублёў, пад 7 тысяч расiйскiх i 200 долараў. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх звестак Мiнэканомiкi, сярэднямесячны памер пенсii па ўзросце ў студзенi гэтага года павялiчыўся ў параўнаннi з адпаведным леташнiм пер |
|